spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ДЗЕЛЯ ЗРУЧНАСЦІ ВЯСКОЎЦАЎ

Дата:

У Субатах даўно не гулялі шумных вяселляў, не спраўлялі радзін, не абуджалі ваколіцу звонкімі песнямі. Пастарэла вёска, амаль палову жыхароў якой складаюць пенсіянеры. І таму візіт прадстаўнікоў раёна і канцэрт мастацкай самадзейнасці стаў для вяскоўцаў сапраўдным святам.

І для такой сустрэчы былі асаблівыя падставы: у мінулую нядзелю ў Субатах у памяшканні былой школы быў адкрыты Дом сацыяльных паслуг. Выступаючы перад вяскоўцамі, старшыня Брашэвіцкага сельсавета Л.Б.Карповіч расказаў кароткую перадгісторыю гэтай па-дзеі: летась Субацкая школа была закрыта па прычыне таго, што вучняў у ёй станавілася менш, чым настаўнікаў. Цяпер тутэйшых дзяцей аўтобус возіць на вучобу ў Брашэвіцкую АСШ. А ў Субатах, дзе налічваецца 47 гаспадарчых двароў са 104 жыхарамі, з аб’ектаў сацкультбыту застаўся толькі магазін. Вось і вырашана было частку школы абуладкаваць пад Дом сацыяльных паслуг, дзе цяпер можна будзе атрымаць кансультацыю доктара, сустрэцца са спецыя-лістамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны, прыняць з канцэртам самадзейных артыстаў.

Па крайняй меры, ужо на вясковым сходзе ўрач агульнай практыкі                   С.У.Бухта, які працуе ў Брашэвіцкай амбулаторыі, запэўніў: кожны чацвер у вызначаны час ён будзе прыязджаць у Субацкі Дом сацыяльных паслуг, каб прыняць хворых, выпісаць ім патрэбныя лекі, а калі ёсць неабходнасць, накіраваць на кансультацыю ў райбальніцу. Вопыт такой работы ў Сяргея Уладзіміравіча ёсць: штотыднёва, па аўторках, ён прымае пацыентаў у аналагічным Доме сацыяльных паслуг у вёсцы Гумнішча гэтага ж сельсавета.

А потым быў канцэрт, падрыхтаваны самадзейнымі артыстамі Брашэвіцкага СДК. Пад акампанемент акардэона, на якім іграла Наталля Леанідаўна Мурашова, хораша спявалі Таццяна Мікалаеўна Саковіч, Таццяна Іванаўна Леванюк, Наталля Мікалаеўна Ярмончык, Галіна Уладзіміраўна Жук, Святлана Яўгенаўна Карпік. І насмяяліся, і ўсплакнулі сельскія слухачы ад баек на розныя жыццёвыя тэмы, якія па-майстэрску выканала Лідзія Дзям’янаўна Ніканчук.

Пачуўшы, што сельскі сход  завяршаецца, вяскоўцы шчыра прасілі: “Пабудзьце з намі, паспявайце яшчэ”. І самадзейныя артысты паабяцалі не затрымлівацца з наступным канцэртам. Бо цяпер у Субаты ёсць куды прыехаць, ёсць дзе сустрэцца з людзьмі і выступіць…

Усяго ж у аддаленых ад цэнтральных сядзіб вёсках раёна цяпер налічваецца 19 Дамоў сацыяльных паслуг.

Галіна ШАФРАН

 

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Активисты и общественники Дрогичинщины в рамках республиканского субботника приняли участие в акции «Время помнить»

В данной акции участие приняли Дрогичинская районная организация БРСМ,...

Магазины, рынки, такси, услуги на дому: когда покупателям должны выдавать чек

В соответствии с Налоговым кодексом Республики Беларусь, при реализации...

Вспашка и культивация. Как оказывать услуги, не нарушая законодательство

С наступлением весны растет популярность таких видов деятельности, как...

Дроботы и Сороцни: ищем решение проблем

Середина апреля – на календаре 15‑е число, понедельник. Весна...