У другой палавіне кастрычніка ў Маларыце прайшла ХІ абласная спартакіяда сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады “Вертыкаль”. Удзел у ёй прынялі 20 каманд гаррайвыканкамаў і зборная аблвыканкама. Пераможцы вызначаліся ў агульнакамандных і асабістых заліках у 9 відах спорту. Кіраўнік нашага раёна В.М.Хвацік аказаўся самым трапным стралком. У гэтым відзе спорту Васіль Міхайлавіч заваяваў першае месца.
***
Нядаўна па ініцыятыве аддзела па справах моладзі райвыканкама, райкама БРСМ і ДТСААФ у Драгічыне прайшоў конкурс майстэрства на лепшага маладога вадзіцеля, прысвечаны Дню аўтамабіліста і дарожніка. Удзельнічалі ў ім каля 20 чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года з гарадскіх і бліжэйшых арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Пераможцы і прызёры адзначаны граматамі і каштоўнымі падарункамі. А сталі імі Андрэй Грыгарэнка – метадыст па турызму аддзела фізкультуры, спорту і турзыму райвыканкама, Мікалай Якута – вадзіцель ДТСААФ і Руслан Слесараў – вадзіцель РУП “Экзон”.
***
Бібліятэкамі раёна кожны год абслугоўваецца звыш 25 тысяч чытачоў. Працэнт абслугоўвання насельніцтва складае 55, у тым ліку сельскага – 55,9%.
Для больш поўнага задавальнення запытаў чытачоў у практыку работы бібліятэк укаранёны 32 віды платных паслуг. Ад рэалізацыі іх ужо атрымана каля 25 млн. рублёў.
***
У сельсаветах раёна створана і дзейнічае 15 добраахвотных дружын, у склад якіх уваходзіць 150 чалавек. У гарадской дружыне Драгічына налічваецца 100 членаў. З удзелам прадстаўнікоў добраахвотных дружын у грамадскіх месцах ужо затрымана звыш 140 правапарушальнікаў.
***
Толькі за дзевяць месяцаў бягучага года супрацоўнікамі міліцыі райаддзела ўнутраных спраў складзена 9350 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 7298 за парушэнне заканадаўства ў сферы бяспекі дарожнага руху. Выяўлена 107 фактаў дробных крадзяжоў, 293 дробных хуліганстваў і 1177 фактаў распіцця спіртных напіткаў і паяўлення ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах.
Аляксей ФЁДАРАЎ.