Еўдакія Зіновіч і Фёдар Булыга пабывалі на фестывалі ў ”Камяніцы”

Дата:

Актыўны лад жыцця вылучае пенсіянераў Еўдакію Іванаўну Зіновіч і Фёдара Фёдаравіча Булыгу з Вулькі Сіманавіцкай. Нягледзячы на сталы ўзрост, гэтых вядомых у нашым раёне носьбітаў народных рамёстваў і выканаўцаў старадаўніх паляшуцкіх песень часта запрашаюць на канцэрты і фестывалі, дзе прапагандуецца захаванне і адраджэнне нацыянальных традыцый. Такім чынам, у сярэдзіне жніўня вяскоўцы пабывалі ў Польшчы, на Люблінскім кірмашы, а ў пачатку верасня  Еўдакія Іванаўна і Фёдар Фёдаравіч атрымалі запрашэнне на фестываль “Камяніца”,  які праходзіў у музеі беларускай народнай архітэктуры і побыту паблізу Мінска. Там яны з поспехам правялі майстар-класы (Еўдакія Іванаўна прала кудзелю, а Фёдар Фёдаравіч плёў лапці), а таксама выступілі ў канцэртнай праграме, праспяваўшы некалькі старадаўніх песень на паляшуцкім дыялекце. Разам са шчырымі апладысментамі ў зале нярэдка чулася настальгічнае: ”Вось так і мая бабуля некалі спявала…”. І такія водгукі сямейны дуэт з Драгічыншчыны лічыць найлепшым прызнаннем іх самабытнага народнага майстэрства.

Галіна ВІКТАРАВА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Познакомились с молодым пополнением в здравоохранении

Коллектив нашей районной больницы несколько вырос – ряды сотрудников...

Что нужно знать при выборе школьной одежды и принадлежностей

Подготовка к школе – это всегда особое время, когда родители...

Как обновить свидетельство о рождении ребенка

Конец августа – это время, когда родители начинают нервничать...

Успейте зарегистрировать СПМ

4 августа 2025 года Президент Республики Беларусь Александр Григорьевич Лукашенко подписал...