ЭКСКУРСІЯ Ў БЯРОЗУ

Дата:

Сёлетняй зімой вучні нашай школы разам з вучнямі Завершскай АБШ пабывалі на экскурсіі ў горадзе Бяроза.
У падарожжа мы адправіліся на новенькім камфартабельным аўтобусе. Прыемна было знаходзіцца ва ўтульным, цёплым салоне, любавацца вёсачкамі, палямі і лясамі, якія мільгалі паабапал дарогі. Калі гэты занятак надакучаў, можна было паглядзець тэлевізар. Дарэчы, аўтобус, які АП-15 прадастаўляе для экскурсій, абсталяваны ажно двума тэлевізарамі.
У Бярозе перш наперш мы наведалі Лядовы палац. Ён уразіў нас сваёй велічнасцю і прыгажосцю. Сустрэлі нас прыветліва, кожнаму далі ладныя чаравікі з канькамі. Не ўсе з нас умелі добра стаяць на каньках, таму многім напачатку давялося трымацца за борцік. Але былі і такія, хто адразу ж упэўнена пабег па люстраной паверхні лядовай арэны.
На працягу дзвюх гадзін мы пад музыку “малявалі” мудрагелістыя фігуры на лёдзе. За гэты час усе навучыліся трымацца на каньках. Здаўшы канькі, мы з задавальненнем падсілкаваліся ў буфеце Ледніковага палаца.
Цікавай атрымалася і экскурсія па мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе мы пазнаё-міліся з народнымі промысламі, творамі бярозаўскіх мастакоў, гістарычнымі падзеямі, якія адбываліся на тутэйшых землях, героямі, якія праславілі Бярозаў-шчыну.
Асабліва нас уразілі заняткі ў “лясной” партызанскай школе. Тут мы пісалі пісьмы-трохкутнікі савецкім воінам на фронт, рашалі задачы з дапамогай сасновых шышак, спявалі песню “Катюша”.
Пакідаючы музей, мы агле-дзелі выставу дзіцячых работ і набылі сувеніры на памяць.
Паездка ў Бярозу атрымалася цікавай і багатай на добрыя ўражанні. Яна запомніцца нам надоўга.

Дар’я ФЕДЗЮКОВІЧ,
Марына АБРАМОВІЧ,
вучаніцы 6 класа Вавуліцкай АБШ.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Когда в Брестской области пройдут «Дажынкі»

В Брестской области региональный фестиваль-ярмарку тружеников села "Дажынкі" планируют...

Отдыхая на природе, не забывайте убрать за собой мусор!

Каждый из нас любит прогуляться по живописным уголкам родного...

Как сельхозпредприятия района поддерживают молодых специалистов

Сегодня все чаще можно услышать мнение, что многие ребята...

Полиция Индии задержала мошенника, 36 лет не платившего за проживание в пятизвездочных отелях

Полиция Индии задержала 69-летнего мужчину, который, по версии следствия,...