І СЯНАЖ, І СЕНА

Дата:

Працаўнікі ферм сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Ліпніцкі” сёлета павялічылі вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі: узраслі надоі малака ад каровы і сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы, што знаходзіцца на адкорме.
Каб і ў далейшым няспынна нарошчваць вытворчасць прадуктаў ферм, у гаспадарцы цяпер вядуць нарыхтоўку кармоў для грамадскага статка на стойлавы перыяд. Гэтая адказная работа ў асноўным даручана механізатарам. Яны ўжо закончылі касьбу траў першым укосам, заклалі 2700 тон сенажу і назапасілі 265 тон сена.
Спрыяльнае надвор’е стварыла добрыя прадпасылкі для атрымання паўнацэннага ўраджаю сеяных і натуральных траў другога ўкосу. Таму цяпер у кааператыве ажыццяўляецца ўвесь комплекс агратэхнічных мерапрыемстваў па догляду гэтых угоддзяў: яны падкормліваюцца мінеральнымі тукамі і іншымі відамі ўгнаенняў.
Зладжанай рабоце корманарыхтоўшчыкаў садзейнічалі многія фактары. Галоўнае ж тое, што тут па-гаспадарску распарадзіліся наяўнымі матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі. Усю тэхніку замацавалі за пастаяннымі звеннямі, стварылі ўмовы для высокапрадукцыйнай яе работы на працягу ўсяго светлавога дня. Значная ўвага надавалася і на-дзейнаму тэхнічнаму абслугоўванню ўсіх машын і механізмаў.

НА ЗДЫМКАХ: у поле пацікавіцца работай механізатараў Юрыя Васільевіча Краўчука і Валерыя Леанідавіча Грэчкі завітала старшыня кааператыва Таіса Уладзіміраўна Чапко; адзін з лепшых вадзіцеляў на адвозцы сенажу да траншэй Аляксандр Паўлавіч Касяк; падбор і здрабленне правяленай масы на апошніх гектарах першага ўкосу.
Фота Юрыя Сяргея.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Как Александр Климчук прививает школьникам любовь к спорту

В Беларуси 16 мая отмечается День работников физической культуры и спорта –...

В Дрогичине состоялась торжественная церемония «Звездный час»

По сложившейся традиции в Дрогичине 15 мая, в День...

В Дрогичинском районе проверяют готовность хозяйств к кормоуборке

В преддверии активной фазы кормоуборочной кампании специалисты управления по...

В Дрогичине прошел районный проект «Формула успеха»

Сегодня весь мир празднует международный День семьи. Этот день...