“Івушка” прадстаўляе “Спадчыну”

Дата:

З 28 чэрвеня па 7 ліпеня на Брэстчыне праходзіць гастранамічны фестываль беларускай кухні, прысвечаны святкаванню 100‑годдзя ўтварэння органаў гандлю Беларусі. Яго арганізатарам з’яўляецца галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама.

Удзел у фестывалі прымаюць 14 устаноў грамадскага харчавання з Брэста, Пінска, Жабінкі, Камянца, Драгічына, Брэсцкага і Баранавіцкага раёнаў. Драгічын прадстаўляе рэстаран “Івушка” раённага спажывецкага таварыства.

Спецыяльна да фестывалю майстры-­повары рэстарана Вольга Аляксандраўна Макарэвіч і Ганна Мар’янаўна Ажыроўская распрацавалі сет з гарачых нацыянальных страў пад назвай “Спадчына”. З гэтага часу сет уваходзіць у меню “Івушкі”. Наведвальнікі рэстарана маюць магчымасць ацаніць смакавыя ўласцівасці і падачу “Спадчыны”.

У склад сета ўваходзяць смажаныя каўбаскі з птушкі і бульбяная каўбаса са свінінай, дранікі па-дамашняму і грудзінка смажаная, мачанка з блінамі, бульба па-вясковаму долькамі, а таксама спецыяльны соус і смятана. Усё гэтае смакоцце вагой 910 грамаў выкладзена на вялікую круглую дошчачку, засцеленую пергаментам. Кошт сета складае 25 руб­лёў. Але ж аднаму чалавеку з’есці такое блюда наўрад ці па сілах, мэтазгодна заказваць яго на двух аматараў беларускай кухні. Сет складаецца з некалькіх страў, на прыгатаванне якіх поварам патрабуецца пэўны час.

Наведвальнікам рэстарана, якія не хочуць чакаць, пакуль падсмажацца дранікі, бульбяная каўбаса і курыныя каўбаскі, варта заказаць сет па тэлефоне. Тады аккурат да іх прыходу на стале будзе стаяць смакоцце з пылу з жару. “Івушка” чакае аматараў нацыянальнай кухні!

Па словах майстра-­повара Вольгі Макарэвіч у меню “Івушкі” і да гэтага былі стравы беларускай кухні. У правытнасці, дранікі па-дамашняму з паджаркай вясковай. Звычайна іх падаюць наведвальнікам у гліняных гаршчочках са смятанай. Драгічынцы нават заказваюць гэтае блюда на банкеты. У такім выпадку дранікі выкладваюцца на талерку па крузе, у сярэдзіне кладзецца паджарка, а смятана падаецца асобна. У меню рэстарана прысутнічае і морс з клюквы, які таксама спрадвеку рыхтавалі і з задавальненнем пілі беларусы.

Ніна ТКАЧУК.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

На защите экономических интересов страны

14 июля работники налоговых органов отметили свой профессиональный праздник. Собирать...

Поинтересовались, какие проблемы волнуют жителей деревень Горицы и Первомайск

Вместе с автолавкой Дрогичинского райпо мы продолжаем путешествие по...

На жатве в Дрогичинском районе появился первый водитель-тысячник

Сегодня поздравления принимал водитель ОАО "Именинский" Виктор Якуш, который...

Максим Рыженков: Беларусь пригласила польскую сторону совместно изучить ситуацию на границе

Беларусь пригласила польскую сторону совместно изучить ситуацию на границе....