МАЙСТРЫ СВІНАГАДОЎЛІ

Дата:

На свінагадоўчым комплексе сельскагаспадарчага вытворчага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Драгічынскі камбікормавы завод”, што размешчаны ў вёсцы Хомск, па стану на 1 мая бягучага года ўтрымлівалася 20634 галавы свіней.

Людзі, якія працуюць на комплексе, дабіліся добрых вытворчых паказчыкаў. Так, напрыклад, з пачатку года тут атрымалі 1112 тон прывагі, што склала 114,5 працэнта да ўзроўню мінулага года. А сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе кожнай свінні на адкорме склалі 581 грам – на 17 грамаў больш, чым у сярэднім па рэспубліцы.

Усяго ў Беларусі налічваецца 107 свінагадоўчых комплексаў. Наш па дасягнутых вытворчых паказчыках аказаўся на 40-м месцы. Гэта ў цэлым нядрэнны вынік. І дасягнуты ён дзякуючы стараннай і добрасумленнай працы ўсяго калектыву. Асаблівай жа пахвалы ў свой адрас заслугоўваюць такія аператары свінакомплексу, як Людміла Пятроўна Артыш, Людміла Віктараўна Ментуз, Тамара Канстанцінаўна Дубнавец і іншыя.

Аляксей ФЁДАРАЎ.

 

 

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Звездный час Александра Протасевича

Несмотря на то, что продукция совместного предприятия «Фрост и К» ООО известна...

«Чтобы жить достойно, нужно любить то, что делаешь»

Май в нашей стране богат на различные праздники. Сегодня...

Лучшие труженики и организации района занесены на районную Доску почета

В Дрогичине обновлена районная Доска почета В Дрогичине отметили Праздник...