spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Маладыя таленты

Дата:

Сярод пераможцаў конкурсу на атрыманне прэзідэнцкай стыпендыі 2011 года ёсць прадстаўніца хімічнага факультэта БДУ – гэта асістэнт кафедры неарганічнай хіміі кандыдат хімічных навук Кацярына Скорб. Толькі пяць гадоў таму Кацярына скончыла ўніверсітэт, але пералік яе навуковых дасягненняў вельмі ўражвае: публікацыі ў самых прэстыжных сусветных часопісах, патэнты (сярод іх ёсць і еўрапейскія), узнагароды міжнародных канферэнцый і стыпендыі міжнародных арганізацый (LGChem, DAAD). Не дзіўна, што стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кацярына Скорб атрымлівае ўжо другі раз.

Па словах даследчыцы, у школьныя гады яна была ўдзельніцай алімпіяд па хіміі, а з першых курсаў універсітэта, як і многія цікаўныя студэнты, вырашыла паспрабаваць сябе ў даследаваннях. Курсавыя, а затым дыпломная работа, удзел у канферэнцыях, першыя публікацыі – такія магчымасці студэнцкай навукова-даследчай работы ў ВНУ. Верагодна, важную ролю ў тым, што цікавасць перарасла ў захапленне, адыграў навуковы кіраўнік – вядомы хімік, зараз загадчык кафедры неарганічнай хіміі, дэкан хімічнага факультэта БДУ Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў.
Падводзячы вынікі яшчэ нядоўгай, па сутнасці, навуковай дзейнасці Кацярыны Скорб, трэба адзначыць, што яна прымала ўдзел больш чым у 30 міжнародных канферэнцыях, колькасць яе навуковых работ перавысіла 80.
Больш за палову публікацый К.Скорб – на англійскай мове, і надрукаваны яны ў вядомых міжнародных часопісах з вельмі высокім імпакт-фактарам, такіх як “ACS Nano”, “Advanced Functional Materials”, “Chemistry Communications”,  “Nanotechnology”,  “Nanoscale”, “Applied Materials and interfaces” і іншых. Зразумела, што часопісы падобнага ўзроўню друкуюць толькі тыя матэрыялы, якія ўтрымліваюць новыя вынікі, нікім дагэтуль не атрыманыя, што, у сваю чаргу, пацвярджаецца вядомымі міжнароднымі рэцэнзентамі. Пяць артыкулаў беларускай даследчыцы атрымалі найлепшыя рэцэнзіі і былі надрукаваны як advanced article (“перадавы артыкул”). Некаторыя нават трапілі на вокладкі сусветна вядомых  часопісаў!
Да асноўных напрамкаў навуковай дзейнасці Кацярыны Скорб адносяцца: прапрацоўка новых метадаў атрымання металічных пен, антыкаразійных і  біяцыдных пакрыццяў, развіццё фотакаталічных тэхналогій атрымання металічных малюнкаў мікроннага і субмікроннага разрашэння (напрыклад, схематэхнічных элементаў, каталітычных пляцовак для вырошчвання вугляродных нанатрубак). Менавіта за гэтыя распрацоўкі Кацярыну і вылучылі на конкурс для назначэння прэзідэнцкай стыпендыі.
Над праблемай атрымання біяцыдных (антыбактэрыяльных) пакрыццяў зараз працуюць хімікі ў розных краінах. Такімі саставамі пакрываюць, напрыклад, самаачышчальнае шкло ці плітку (гэта актуальна для памяшканняў, дзе патрабуецца стэрыльнасць). Сваё слова па гэтым пытанні сказалі і вучоныя з хімічнага факультэта БДУ. Удасканаліўшы традыцыйны склад пакрыццяў на аснове дыяксіду тытану, яны атрымалі шэраг цікавых рашэнняў. З дапамогай дабаўлення ў склад пакрыцця, скажам, металічных або біметалічных наначасціц яго біяцыдная актыўнасць павышаецца ў 80-100 разоў! Акрамя таго, пры нанясенні традыцыйных пакрыццяў патрабуецца награванне да 450 градусаў Цэльсія, а тэрмаапрацоўка – гэта заўсёды нявыгадна з эканамічнага пункту гледжання. У ходзе даследаванняў вучоныя выявілі прынцыпы атрымання пакрыццяў пры нізкай тэмпературы, якія, да таго ж, валодаюць і дадатковай функцыяй – аховы ад карозіі.
Яшчэ адзін напрамак даследаванняў,  у якім працуе Кацярына Скорб разам са сваімі калегамі, развіццё тэхналогій атрымання металічных малюнкаў мікроннага і субмікроннага разрашэння. Размова ідзе аб малюнках, якія наносяцца пры вырабе схематэхнічных элементаў, напрыклад, у мікра- і нанаэлектроніцы. Беларускія хімікі знайшлі тэхналогію, якая  дазваляе фарміраваць выразныя нанапамерныя малюнкі. Гэтай тэмай заціка-віліся нямецкія вучоныя, і даследаванне было працягнута ў супрацоўніцтве з імі.
Зразумела, што любое даследаванне – гэта справа не аднаго чалавека, а групы людзей, прычым неабавязкова з адной арганізацыі. Калі пачынала Кацярына Скорб свае даследаванні пад кіраўніцтвам прафесара Свірыдава, то зараз ужо сама выступае кіраўніком праектаў.
— Наша група займаецца пераважна фундаментальнымі даследаваннямі, але мы бачым абсалютна дакладныя сферы практычнага прымянення вынікаў, — гаворыць Кацярына. – Мы супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, напрыклад, з нямецкім інстытутам Макса Планка па вывучэнні калоідаў і міжфазных паверхняў і іншымі. У Беларусі нашы суаўтары – вучоныя з БДУ, з кафедры біятэхналогіі і біяэкалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, акадэмічных інстытутаў. Метады даследавання ў нас вельмі складаныя і патрабуюць адпаведнага абсталявання. Часткова карыстаемся прыборамі Белдзяржуніверсітэта, часткова – Нацыянальнай акадэміі навук і іншых арганізацый.
Па словах Кацярыны, у даследчай рабоце ёй падабаецца ўсё: і эксперымент, і апрацоўка вынікаў, і ўдзел у міжнародных канферэнцыях. У эксперыментальнай рабоце яшчэ вельмі важнае чуццё таго, як дасягнуць станоўчага выніку. Пакуль маладую даследчыцу яно не падводзіла. Усё больш цікавай становіцца педагагічная работа: назіранне за цікаўнасцю, захапленнем моладзі, дапамога адораным студэнтам.
Іна НІКІЦЕНКА.
(“Настаўніцкая газета”, ад 16 снежня 2010 года).
ОТКЛИК наших читателей
Эта статья вызвала у нас сразу бурю чувств: удивление, восхищение, радость и, конечно, гордость за Екатерину, результаты работы которой востребованы уже не только в нашей республике, но и далеко за ее пределами. Мы давно знаем эту молодую женщину, она выросла на глазах жителей нашего города. Единственная дочь хорошо известных в районе врачей ЦРБ Владимира Петровича и Людмилы Васильевны Скорб, она прославила их фамилию и наш район, выбрав такую сложную профессию и всецело отдавшись ей. При этом она осталась прекрасной дочерью, замечательной мамой и женой. В преддверии новогодних праздников и Рождества Христова поздравляем всех жителей района и подписчиков районной газеты, желаем здоровья, счастья и творческих успехов. Поздравления и благодарность за воспитание дочери Людмиле Васильевне и Владимиру Петровичу Скорб. Особое поздравление и напутствие выпускникам школ и гимназии: правильно выбирайте профессию, проявляйте свои таланты во всем, дерзайте, доводите свои задумки до удачного завершения. Пусть пример Екатерины Скорб будет для вас путеводной звездой и принесет вам удачу.
А.Н.БОГДАНОВА,
С.А.ОСОВЦОВА.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

“Белорусское сладкое” и “Сябрына”. Лукашенко проводит субботник на своей малой родине

Президент Беларуси Александр Лукашенко в день республиканского субботника на своей...

Жители Дрогичинщины принимают участие в республиканском субботнике

Благоустройством и наведением порядка в городе и населенных пунктах...

Активисты и общественники Дрогичинщины в рамках республиканского субботника приняли участие в акции «Время помнить»

В данной акции участие приняли Дрогичинская районная организация БРСМ,...

Магазины, рынки, такси, услуги на дому: когда покупателям должны выдавать чек

В соответствии с Налоговым кодексом Республики Беларусь, при реализации...