spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

МЫ – ЗА МІР!

Дата:

Мір! Што ёсць лепшае і прыгажэйшае на свеце? Мір – гэта і праца, і шчасце, і радасць. Вось ужо 65 гадоў над нашай зямлёй мірнае неба. І гэта не падарунак лёсу, а вынік упартага змагання людзей. Барацьба за мір – гэта справа не толькі палітыкаў і дыпламатаў, гэта справа кожнага чалавека.
Вялікая Айчынная вайна адышла ў мінулае, стала старонкай гісторыі. Але мы не маем права забыцца пра яе, таму што амаль кожную сям’ю, кожны дом, кожны горад і маленькую вёсачку закранула ваеннае ліхалецце сваім вогненна-чырвоным крылом.
Не абышла вайна і нашу вёску Папіна. З сям’і Ігнацюкоў летам 1944 года на фронт пайшлі трое сыноў: Ігнат, Мікалай, Уладзімір. Не дачакалася сыноў Вера Давыдаўна, а вясной 1945 года атрымала пахаронку і на мужа. Мікалай Ігнацюк загінуў у Германіі. Адна яна гадавала дзвюх дачок. Неаднаразова жанчына звярталася з просьбамі, каб дазволілі наведаць магілу мужа. Летам 1985 года Вера Давыдаўна нарэшце атрымала адказ з Масквы, з Чырвонага Крыжа, што яе муж Мікалай Ігнацюк пахаваны ў горадзе Рэйнтвэйн у Германіі, і яна можа наведаць яго магілу. Адзін год ездзіла з Таняй, другі – з Лідай. Адвезла на магілу мужа жменьку роднай зямлі. Праз дзесяцігоддзі пранесла Вера Давыдаўна памяць пра мужа і сыноў, як найвялікшае багацце захоўвае яна іх пісьмы з фронту.
Наш зямляк Даніл Лявонцьевіч Ярмончык служыў у польскай арміі, падчас Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў радах Чырвонай Арміі. Загінуў пры фарсіраванні ракі Эльба. Яго франтавыя пісьмы ў музей нашай школы перадаў сын – Пётр Данілавіч, які тут жа, у Папіне, настаўнічае. У экспазіцыі музея таксама захоўваюцца ўзнагароды Мікалая Ігнацьевіча Грышкевіча, які ваяваў ва Усходняй Прусіі.
Нашы землякі добра памятаюць жахі вайны. Ніна Васільеўна Боцэх распавядала, як 2 жніўня 1942 года за сувязь з партызанамі фашысты расстралялі сям’ю Міхаіла Боцэха: жонку, цешчу, шасцігадовага Расціслава, трохгадовую Веру і паўгадавалую Ліду. У жывых застаўся толькі сын Дзіма, які ў той дзень пасвіў кароў.
Міхаіл і Дзмітрый Боцэхі змагаліся з фашыстамі ў складзе партызанскага атрада. Пасля вызвалення Драгічыншчыны баявыя шляхі-дарогі бацькі і сына разышліся. Летам 1945 года Міхаіл атрымаў пахаронку: Дзіма падарваўся ў Германіі на міне. Пасля вайны Боцэх-старэйшы ажаніўся ў другі раз. Нарадзіліся тры сыны. У гонар загінуўшых дзяцей селянін назваў двух сыноў іх імёнамі – Расціслаў і Дзмітрый.
Нашы землякі змагаліся ў партызанскіх атрадах, як, напрыклад, Вольга Рыгораўна Падароўская і Ніна Андрэеўна Сінкевіч. Фашысты прымусова вывозілі маіх аднавяскоўцаў на работу ў Германію.
Напамінкам пра вайну служаць помнікі і абеліскі, мемарыяльныя комплексы і брацкія магілы ў розных кутках нашай шматпакутнай зямлі. Хатынь і Дальва, Брэсцкая крэпасць і Курган Славы… У нашай вёсцы таксама ўстаноўлены помнік загінуўшым аднавяскоўцам. Зімой і летам, восенню і вясной упрыгожваюць яго вянкі і кветкі. Прыносяць іх сюды школьнікі, ветэраны, маладажоны.
Маладое пакаленне занепакоена тым, што ў сучасным свеце яшчэ шмат дзе прымяняецца зброя, што цячэ кроў нявінных людзей. Мы асуджаем войны. Упэўнены, што на зямлі і без іх шмат праблем. Колькі галодных і абяздоленых лю-дзей жыве на планеце, і таму самае разумнае – накіраваць астранамічныя сродкі, якія ідуць на ўзбраенне, на будаўніцтва жылля, школ, бальніц, на хлеб, на вопратку, на павышэнне дабрабыту насельніцтва.
Мір патрэбен не толькі дарослым, але і дзецям, бо яны хочуць жыць, расці і развівацца, ствараць, жыць у згодзе і дружбе з усімі людзьмі планеты. Кожны павінен спытаць сябе: “А што я ўласна зрабіў дзеля захавання міру на зямлі?”.
Вучні нашай школы стараюцца добра вучыцца, разбіваюць кветнікі і саджаюць дрэвы, ушаноўваюць памяць загінуўшых землякоў, працягваюць папаўняць экспазіцыю школьнага краязнаўчага музея. А яшчэ мы ходзім у паходы па месцах баявой славы, ездзім на экскурсіі. Нядаўна, напрыклад, наведалі Хатынь. Я даўно марыла пабываць там. Калі ж пачула званы, убачыла Вечны агонь, хлеў, дзе спалілі людзей, ледзь стрымала слёзы. І пакуль мы хадзілі па мемарыяльным комплексе, слухалі экскурсавода, думала: “Нам не трэба больш войн, няхай будзе мір!”.
Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму – гэта значыць змагацца за мір.

Марына РАПІНЧУК,
вучаніца 10 класа Новапа-пінскай сярэдняй школы.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...