“На суседнім двары” –

Дата:

пад такой назвай у дзіцячым яслях-садзе № 2 г.Драгічына прайшло забаўляльнае мерапрыемства для выхаванцаў старэйшай групы. На гэтых занятках, якія вяліся на беларускай мове,  дзеці прадоўжылі знаёміцца з традыцыйнымі народнымі забавамі праз рухомыя гульні і тэатралізаваную дзейнасць.

Пад гукі нацыянальнай музыкі да дзяцей завітаў казачны пеўнік Цімоша і запрасіў усіх да сябе на двор. З ім дашкаляты пагаварылі пра хатнія рэчы, узгадалі назвы дамашніх жывёл на беларускай мове. Хлапчукі і дзяўчынкі дружна вялі гаворку на беларускай мове, і Цімошы гэта вельмі спадабалася. Далей казачны герой прапанаваў дзецям разам пасадзіць дрэўцы ў садку, таму што на вуліцы – вясна і прыйшоў час заняцца гэтай справай. Усе разам прапанавалі пасадзіць грушу, тым больш, што дзеці добра ведалі беларускую гульню з аднаіменнай назвай, і з задавальненнем да яе далучыліся.

Потым Пеўнік распавядаў дзецям пра беларускія ласункі, пачаставаў іх смачнымі блінамі-дзерунамі і расказаў малечы, з чаго і як рыхтуецца гэта нацыянальная страва.  Падсілкаваўшыся, дашкаляты з задавальненнем прадоўжылі знаёміцца з беларускімі народнымі гульнямі: “Блін гарыць!”, “Пеўнікі”, “Кот і мыш” і іншымі. Некаторыя з іх так спадабаліся дзецям, што яны прасілі не адзін раз паўтарыць забаўлянку.

Напрыканцы старэйшыя выхаванцы дашкольнай установы паказалі павучальнае тэатралізаванае прадстаўленне “Пан і Гаспадар”, мараль якой заключалася ў наступным: хто працуе, той і мае, а хто гультай, у таго і зелле ў агародзе.

Пасля гэтага Пеўнік  развітаўся з дзецьмі, і яны, задаволеныя такім карысным правядзеннем часу,  накіраваліся  ў сваю групу. У ходзе заняткаў дашкаляты не толькі істотна папоўнілі свой запас беларускамоўных слоў і веды аб народных гульнях, але і ўмацавалі сваё здароўе, якое з’яўляецца першаасновай дабрабытнасці сям’і і грамадства.

Аляксандр МІРАНЕНКА,

кіраўнік фізвыхавання ясляў-сада № 2 г.Драгічына

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Самый маленький город Австралии выставлен на продажу

Самый маленький город Австралии Куладди выставлен на продажу за...

Торжественное собрание, приуроченное ко Всемирному дню донора крови, прошло в Дрогичинской ЦРБ

В преддверии Дня донора в актовом зале Дрогичинской центральной...

Праздник, соединяющий весну и лето

В начале лета в деревне Лесники проходит уникальный обряд...

Как будут проходить выпускные вечера в Дрогичинском районе

В пятницу, 12 июня, в Дрогичине на главной площади...