НЕ ЗГАСАЕ ПОЛЫМЯ ПАМЯЦІ

Дата:

Дзень Перамогі – святы дзень для кожнага чалавека. І для таго, хто праліваў кроў, абараняючы Радзіму са зброяй у руках на перадавой і ў партызанскіх атрадах. І для таго, хто на эвакуіраваных у тыл заводах збіраў танкі, самалёты, вырабляў зброю, бое-прыпасы, хто ўсё аддаваў для фронту, для Перамогі. І для таго, хто нара-дзіўся ў мірны час і, на шчасце, не галадаў, не рызыкаваў штохвілінна сваім жыццём, не зведаў цяжкасцей і жахаў вайны.
Нашчадкі змагароў ведаюць і памятаюць гераічнае мінулае нашай краіны, ушаноўваюць імёны тых, хто аддаў жыццё за Радзіму – Беларусь.
Штогод у СШ №2 г.Драгічына адбываюцца сустрэчы з ветэранамі, праводзяцца шматлікія акцыі, прымеркаваныя да Дня Перамогі. Гэта і пасадка Дрэва Перамогі – блакітнай елкі на тэрыторыі школы членамі БРСМ і піянерскай арганізацыі, і акцыя “Напішы пісьмо ветэрану”, актыўны ўдзел у якой прынялі як вучні старэйшых класаў, так і малодшыя школьнікі. Гэта і шматлікія, на працягу ўсяго года сустрэчы навучэнцаў з ветэранамі, і нагляд за магіламі абаронцаў горада і мірных жыхароў, расстраляных фашыстамі, і ўстаноўка актывістамі БРСМ СШ №2 у гонар 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне памятнага знака – ландшафтнай эмблемы, што маляўніча размясцілася на схіле перад школай.
65 год прайшло з часу заканчэння вайны. Але маладое пакаленне беларусаў, якое ведае пра вайну толькі з кніг, кінафільмаў і аповедаў ветэранаў, помніць і з вялікай павагай ушаноўвае подзвіг тых, хто не шкадаваў сябе дзеля шчаслівага і мірнага жыцця будучых пакаленняў, атульвае гэтых людзей увагай і клопатам, бярэ з іх прыклад і ў далейшым, я ўпэўнена, прыкладзе ўсе намаганні, каб наша зямля і наш народ ніколі не зведалі жахаў вайны.

Алена ДЗЕРАНЧУК,
настаўніца АСШ №2 г.Драгічына.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

15 февраля отмечается День православной молодежи

Зимний день в Дрогичине. В воскресной школе при храме Сретения Господня,...

Ко Дню памяти воинов-интернационалистов. Афганистан – живая память и боль

Афганистан. Как много боли в этом слове… 15 февраля...

В Дрогичине прошли торжественные мероприятия, посвященные Дню памяти воинов-интернационалистов

Сегодня, в канун Дня памяти воинов-интернационалистов, состоялся автопробег, в...

В связи с опасностью тонкого льда сотрудники РОЧС проводят рейды по водохранилищам района

Опасность тонкого льда на водоемах остается одной из актуальных...