Нечаканы працяг гісторыі «дзеда Марціна»

Дата:

Дарагая рэдакцыя, ваша газета “Драгічынскі веснік” мне падабаецца, бо на яе старонках я магу прачытаць пра родныя мясціны і землякоў, пра іх радасці і клопаты, поспехі і імкненні.

На гэты раз мяне зацікавіў артыкул “Адраджэнне паркавай скульптуры”, надрукаваны ў нумары за 18 чэрвеня, у якім быў апісаны пленэр разьбяроў на падвор’і “Каля Плэса” музея “Бездзежскі фартушок”. Я заўжды з замілаваннем сачу за жыццём этнападвор’я і музея. Гаспадары яго, відаць, людзі руплівыя. Шчыра зычу ім здароўя, натхнення, творчых поспехаў і шмат турыстаў.

Найбольш у артыкуле мяне кранула апісанне работы Юрыя Новіка, таму што ў збіральным вобразе мужыка-беларуса наведвальнікі ўбачылі дзеда Марціна. У памяці маёй раптоўна ўсплыло дзяцінства, якое прайшло ў в.Какорыца, на хутары, дзе і жыў дзед Марцін, брат майго дзеда Тадося.

Юрый Новік са "сваім дзедам Марцінам"
Юрый Новік са «сваім дзедам Марцінам»

Да таго, што ён “цікавы быў чалавек, кошыкі плёў, рыбу лавіў”, хачу дадаць: быў ён выдатны пчаляр, дбайны гаспадар, вельмі разумны, кемлівы, сардэчны і далікатны суразмоўца, хацеў шмат ведаць, таму заўсёды слухаў радыё, а пасля дзяліўся навінамі з маімі дзедам і бацькам. Дзед Марцін меў ладную гаспадарку. На яго падворку стаяў даўжэзны хлеў для каня, каровы, свіней, авечак. Тут жа быў і ток, на якім малацілі збажыну. З другога боку хаты ўзвышаўся свіран, які пазней забралі ў калгас. Раслі каля хаты два вішнёвыя садочкі, бліжэй да балота ў акружэнні дрэў месцілася сажалка. Дзед чамусьці называў яе крыніцай. Ён запускаў туды язёў і шчупакоў, каб заўжды быць з рыбай.

Дзед Марцін умеў чытаць і пісаць. На жаль, я не ведаю, дзе і якую ён атрымаў адукацыю. Але ўпершыню верш Лермантава “Барадзіно” я пачула менавіта з яго вуснаў. Адным словам, у маёй памяці дзед Марцін застаўся надзвычай добрым і цікавым чалавекам.

У артыкуле “Адраджэнне паркавай скульптуры” напісана, што ад бездзежцаў  паступіла прапанова “стварыць яшчэ і жаночы вобраз мясцовай сялянкі, якая сядзела б з потассю”. Таму, калі скульптура будзе створана, прапаную даць ёй імя Насця ці Настасся. Так звалі дарагую жонку дзеда Марціна. Раскажыце, калі ласка, аб маёй просьбе супрацоўнікам музея “Бездзежскі фартушок”.

Надзея ШУМІЛА, жыхарка в.Асіпавічы

НА ЗДЫМКУ: нечакана для маладога разьбяра Юрыя Новіка ў скульптуры мужыка-беларуса бездзежцы ўбачылі дзеда Марціна з Какорыцы

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине военнообязанные территориальных войск приняли присягу

На центральной площади города сегодня, 12 июля, было по-особому...

Лукашенко назвал основу культурного кода белорусов и ключ к пониманию самих себя

Обряды, песни и ремесла - основа культурного кода белорусов...

Женская миссия или социальный феномен

12 июля налоговая служба Республики Беларусь отмечает свой профессиональный праздник...

Как сэкономить дома электроэнергию

Электричество стало неотъемлемой частью нашей жизни. Мы настолько привыкли...