spot_img

ПЕСНІ “СВАЯКОЎ” НЕ ВЕДАЮЦЬ МЕЖАЎ

Дата:

Гэты калектыў можна з упэўненасцю назваць адной з ярчэйшых і самабытнейшых “зорак” нашай раённай сцэны. Выступленне ансамбля народнай песні і музыкі “Сваякі” Бездзежскага сельскага Дома культуры захапляе і натхняе гледачоў, кранаючы душу і абуджаючы ў ёй самыя лепшыя пачуцці і памкненні, таму яго канцэрты заўжды суправа-джаюцца шчырымі, працяглымі апладысментамі.
Песенны калектыў быў створаны ў 1996 годзе па ініцыятыве тагачаснай загадчыцы аддзела культуры З.І.Краўцовай, а першым яго кіраўніком стаў Л.С.Куроўскі. Ужо ў наступным, 1997 го-дзе, бездзежскі ансамбль атрымаў званне “народны аматарскі калектыў”. З гэтага часу ён стано-віцца пастаянным удзельнікам не толькі раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемстваў, якія праходзяць у Беларусі, але і прымае ўдзел у святочных фэстах суседніх краін.
У 2000 годзе творчы калектыў узначальвае А.А.Вакула. Пад яго кіраўніцтвам рыхтуецца новая канцэртная праграма, у якую ўвайшлі і лірычныя аўтарскія песні Аляксандра Аляксандравіча. Ансамбль “Сваякі” становіцца жаданым удзельнікам многіх святочных праграм і канцэртаў. У 2005 годзе ён выступае ў Варшаве на адкрыцці нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь у Польшчы, дзе сваімі песнямі вітае афіцыйных гасцей – дэпутатаў Сейма і Сената, кіраўнікоў дыпламатычных місій і г.д.
Летась бездзежскі ансамбль быў запрошаны для ўдзелу ў Міжнародным фестывалі фальклору славянскіх народаў у старажытным польскім мястэчку Алешніцы паблізу Вроцлава, дзе выступіў разам з артыстамі з Украіны, Венгрыі, Румыніі, іншых краін. У свой час пабывалі “Сваякі” і на ўрачыстасцях, прысвечаных святкаванню горада Масквы. Памятаюць сельскія музыкі, як аднойчы яны сустракалі гасцей з Італіі ў сваіх мясцінах, у музеі “Бездзежскі фартушок”, і як тыя, захапіўшыся песнямі вясковых артыстаў, не ўтрымаліся і пад акампанемент “Сваякоў” пайшлі танцаваць нашу беларускую польку.
Сёлета ансамбль народнай песні і музыкі, у саставе якога, акрамя Аляксандра Вакулы, выступаюць Раман Чайкоўскі, Аляксандр Каласей, Сяргей Кочык, Аляксандр Кочык, Анатоль Шыкула і Віктар Родак, таксама шмат дзе пабываў з канцэртамі. Яны выступілі на Міншчыне, у Жабінцы, прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю ўтварэння раёна. На святочна ўпрыгожанай сцэне “Сваякі” выканалі ўпадабаную гледачамі песню “Гэй, саловушка, спявай”, а яе аўтар А.А.Вакула быў узнагароджаны Ганаровай граматай райсавета і райвыканкама.
Нядаўна рэпертуар ансамбля папоўніўся новымі аўтарскімі песнямі Аляксандра Аляксандравіча “Гэй, Беларусь, спявай!”, “Навошта мне каханне гэтае” і іншымі, якія неўзабаве прагучаць са сцэны. Магчыма, з часам і іх пачнуць лічыць народнымі, як мяркуюць пра некаторыя папярэднія песні самадзейнага кампазітара Вакулы. Але для сваёй творчасці мастацкі кіраўнік ансамбля “Сваякі” лічыць гэта найлепшым прызнаннем.
Галіна ШАФРАН.
НА ЗДЫМКУ: ансамбль “Сваякі” Бездзежскага СДК.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

За неделю на дорогах Брестской области задержали около 30 нетрезвых водителей

За неделю на дорогах Брестской области задержали около 30...

Не прожигай свою жизнь!

Согласно оперативным данным, за 10 месяцев текущего года в...

Чем грозит распространение в интернете порочащих сведений, рассказала судья Инна Яловая

Отзывы и комментарии в интернете, в групповых чатах в...