ПЕСНЯ ЯДНАЕ ЛЮДЗЕЙ

Дата:

У Завершскім СДК самадзейныя артысты – не рэдкасць. Але асабліва жаданым у нашай вёсцы з’яўляецца ветэранскі хор Драгічынскага ГДК пад кіраўніцтвам Г.С.Весяловай, у якім спяваюць многія нашы знаёмыя. Іх песні простыя і зразумелыя, бо яны ідуць ад сэрцаў выканаўцаў і дахо-дзяць да сэрцаў гледачоў.

І вось яны зноўку – на сцэне нашага сельскага Дома культуры. 23     удзельнікі ветэранскага хору – розныя па ўзросту і характару людзі, якіх аб’ядноўвае любоў да мастацтва.
У ветэранскага хору – разнастайны і цікавы рэпертуар. Вось і падчас канцэрта ў Завершы прагучалі песні пра родны край і яго нястомных працаўнікоў, пра перажытую вайну і пра чалавечыя пачуцці і адносіны.
Самаму старэйшаму ўдзельніку хору – Віктару Лаўрэнавічу Лапачуку – 80 гадоў, але выглядае ён энергічным і поўным творчых сіл. Задушэўная мелодыя, прыемны голас, дабрыня ў вачах гэтага выканаўцы радуюць слухачоў,  і яны просяць артыста на “біс”. Справа ў тым, што В.Л.Лапачук ў свой час працаваў у Завершскай школе настаўнікам, а потым – і дырэктарам. Таму Віктара Лаўрэнавіча і цяпер памятаюць і  добрым словам узгадваюць яго былыя вучні, іх бацькі, вясковыя жыхары, якія прама на сцэне павіншавалі самадзейнага спевака-юбіляра прыгожым букетам кветак. І гэта толькі спрыяла цеплыні і сардэчнасці сустрэчы ў сельскай установе культуры.
Шчыра, задушэўна спявалі ўдзельнікі ветэранскага хору. Мы ўдзячны ім за тое, что яны змаглі ўзняць нас над праблемамі паўсядзённага жыцця, падарылі радасць, добры настрой, азарылі песенным святлом нашы душы. І пажылых, і маладых слухачоў гэты канцэрт настройваў на аптымістычны, пазітыўны лад. Таму напрыканцы канцэрта вяскоўцы апладзіравалі стоячы і прасілі ўдзельнікаў ветэранскага хору прыязджаць яшчэ. А ў кветках, якія мы падарылі самадзейным артыстам, была наша любоў, удзячнасць і прызнанне іх таленту.
Па даручэнню жыхароў в.Заверша – Марыя МІНЗЕР,
ветэран педагагічнай працы.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Особенности оплаты электроэнергии при подключении к АСКУЭ

АСКУЭ – автоматическая система контроля учета электрической энергии. Этой...

Минобразования определило сроки проведения итоговых испытаний для школьников в 2025/2026 учебном году

Минобразования определило формы и сроки проведения итоговых испытаний для...

Госстандарт изъял из продажи некоторые электроинструменты

Специалисты отдела областной инспекции Госстандарта выявили в торговой сети...

О правилах приема и поступления в учреждения образования МВД Республики Беларусь

Получить высшее образование в дневной форме могут граждане нашей...