Рэгістрацыя шлюбу — у музейнай зале

Дата:

Кожнай маладой пары, якая ўступае ў шлюб, хочацца, каб гэты дзень быў непаўторным  і запамінальным. З нядаўняга часу ў  хлопцаў і дзяўчат з нашага раёна з’явілася такая магчымасць: паслугу ў выглядзе ўрачыстай рэгістрацыі маладой сям’і прапа-            ноўвае музей “Бездзежскі фартушок”. Вясельны рытуал праводзіцца ў суправаджэнні народнай музыкі, і яму папярэднічае кароткая экскурсія, пад час якой маладыя могуць сфатаграфавацца ля старадаўніх музейных экспанатаў, у ліку якіх — багацейшая калекцыя фартушкоў, ручнікоў і іншых прадметаў колішняга ўжытку (за захаванне гэтай нацыянальнай спадчыны музей быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
Усяго ў гэтай установе зарэгістравана 10 шлюбаў, і, па словах дырэктара музея М.М.Астаповіч, ужо распісаны графік шлюбных цырымоній на верасень і кастрычнік бягучага года.
Галіна ВІКТАРАВА
Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Беларуси с 16 ноября меняются правила техосмотра: что нужно знать

В Беларуси с 16 ноября вступает в силу обновленное...

Абитуриенту на заметку: о правилах приема в военные учебные заведения

Указом Президента Республики Беларусь от 3 января 2023 г....

В Дрогичинском районе прошел профилактический рейд по пожарной безопасности

В связи с тем, что на территории Дрогичинского района...