spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Шчасце

Дата:

Люблю дарожныя знаёмствы. Тут чалавек адкрывае душу другому, зусім незнаёмаму. На гэты раз я ехала адпачываць у санаторый, што пад Мінскам. У купэ — я і жанчына з хлапчуком гадоў чатырох-пяці. Прыгожы, няўрымслівы, усё шчабеча і шчабеча. Гэта ўнук Вольгі Мікалаеўны.
“Са сваім мужам, – расказвае мая новая знаёмая, – мы разам закончылі інстытут. Каханне прыйшло яшчэ ў час вучобы. Вяселле згулялі ў студэнцкім інтэрнаце. Маладыя былі, усё хацелася для сябе пажыць. А тут я зацяжарыла. Не было ўмоў для дзіцяці. Самі жылі ў маленькім пакойчыку. А кватэру атрымаць нам яшчэ “не свяціла”.  Адным словам, пазбавілася я ад дзіцяці, – жанчына змахвае слязу. – Як часта адзін неабдуманы ўчынак можа згубіць ўсё жыццё.
Пакрыху ў нас усё наладзілася. Муж дысертацыю абараніў, я працавала ў прэстыжным месцы. І кватэра з’явілася ў нас, і мэбля, і камфорт. Усё было. Акрамя шчасця. Не змагла я больш мець дзяцей. Адзін Бог бачыў, колькі я слёз праліла.  Не, не скажу на мужа нічога дрэннага. Любіў мяне, супакойваў. Але з гадамі я бачыла, як у вачах яго пасяліўся боль. А калі ён бачыў чужых дзяцей, увесь неяк напружваўся, замыкаўся ў сабе.
Часта Васіль ездзіў у камандзіроўкі. Я месяцамі заставалася адна. Толькі на рабоце была аддушына. А дома, у пустой кватэры, выць хацелася.
Апошні раз Васіль паказаўся нейкім чужым. Я адчула штосьці нядобрае. Праз ты-дзень ён зноў адпраўляўся ў камандзіроўку. Нейкая сіла штурхнула мяне. Я выклікала таксі і паехала за ім. Вось чацвёрты паверх. Званок. “Любая!..”–словы рэжуць слых. Хацелася праваліцца, не жыць…
Які скандал я там закаціла! Сорамна нават успамінаць.
На другі дзень ён сабраў чамадан і пайшоў назаўжды.
Пасля гэтага я пачала кожны выхадны хадзіць у царкву. Тут я ажывала.  Тут  адчувала і сваю немач, і сваю сілу.
А праз сем месяцаў трапіў мой муж у аўтамабільную аварыю. З таго часу  ўжо пяты год  паніхіды заказваю. Люблю я яго і зараз, і да самай сваёй смерці буду любіць.
Вы спытаецеся: “А хто ж вам Ванюшка?” – гаворыць жанчына, гледзячы на мой здзіўлены позірк. – Роўна праз месяц пасля смерці мужа ў маю пустую кватэру пазванілі. Перада мной стаяла зусім маладзенькая дзяўчына, якая хутка павінна была стаць маці.
“Вольга Мікалаеўна, мы з вамі кахалі аднаго чалавека. Я чакаю ад яго дзіця. Мне няма каму дапамагчы”.
Мне стала раптам так лёгка на душы… Я адчыніла дзверы і прапусціла дзяўчыну ў кватэру. Так мне даў Бог і дачку, і ўнука. І зараз я самы шчаслівы чалавек на зямлі…”
Цягнік мірна выстукваў сваю адвечную песню. Ванюшка даўно спаў салодкім сном, а мы ўжо не змаглі заснуць да самай раніцы.
Ніна ГРЫЦУК

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине проходят праздничные мероприятия, посвященные Дню Победы

Старт мероприятия дал митинг-реквием «Мы будем помнить!» в городском...

Большинство белорусов испытывают гордость за народ, когда слышат о ВОВ

Большинство белорусов испытывают гордость за народ, когда слышат о...

Устами потомков говорят герои. Жители района вспоминают своих воевавших предков

О ратных подвигах своего предка рассказывает председатель районного Совета депутатов...

Лукашенко: отработка вопросов применения нестратегического ядерного оружия носит оборонительный характер

Внезапная проверка средств - носителей нестратегического ядерного оружия носит...