СЕЛЬСКАЯ ГЛЫБІНКА

Дата:

Усё жыццё ў аддаленай вёсцы Какорыца – барацьба за паўсядзённы дабрабыт і дастойнае існаванне. Тутэйшыя першапасяленцы змагаліся з цяжкасцямі абуладкавання на здзічэлай выспе сярод балот, іх пазнейшыя нашчадкі – з акупацыяй, іншымі жыццёвымі выпрабаваннямі, а цяперашнія какоране імкнуцца згуртавацца, каб адолець свой пажылы ўзрост, хваробы і іншыя немачы старэючай вёскі.

Вяскоўцы па даўняй завядзёнцы любяць збірацца на звыклым месцы, дзе традыцыйна абмяркоўваюцца як мясцовыя, так і больш маштабныя навіны – ля сельскага клуба. Цяпер тут упаўне гарманічна ўжываюцца дзве, па сутнасці, несумяшчальныя ўстановы: бібліятэка і гандлёвая кропка. Магазін да нядаўняга часу быў у сваім спаконвечным памяшканні, якое стаіць па-суседску. Але ранейшую прадаўшчыцу – ці не самую маладую з тутэйшых жыхарак Таццяну Дзмітрыеўну Пратасевіч – запрасілі працаваць паштальёнам, дзе прапанавалі большы заробак. І жанчына, якая гадуе сына-школьніка, згадзілася.
Какорыцкі магазін з-за адсутнасці прадаўца тады закрылі. Усе свае вусныя скаргі і нараканні з гэтай нагоды вяскоўцы неслі ў бібліятэку, дзе працавала свая, мясцовая жанчына М.М.Зіновіч, якая заўжды вызначалася нераўнадушнасцю і актыўнасцю пры вырашэнні агульнавясковых праблем. Марыя Міхайлаўна нарадзілася, вырасла ў Какорыцы. Замуж яна выйшла неўзабаве пасля заканчэння школы за свайго, тутэйшага хлопца. Ён загадваў клубам, а яе прынялі бібліятэкарам. Потым, ужо маючы дзяцей, жанчына завочна скончыла бібліятэчны тэхнікум і 40 гадоў адпрацавала па гэтай спецыяльнасці. З часам дзеці выраслі, муж памёр, яна выйшла на пенсію, але былі сілы і жаданне надалей застацца захавальніцай сельскага кніжнага фонду.
Толькі вяскоўцы, якія звыкла наведваліся ў бібліятэку ці сустракаліся на вуліцы, усё часцей даймалі М.М.Зіновіч пытаннем, адрасаваным нават не ей, а больш уладарным асобам: чаму ніхто не па-клапоціцца, каб людзей спачатку накарміць хлебам надзённым, а потым – спаталяць патрэбы духоўныя? І гэты непрыхаваны папрок, што бібліятэка працуе, а паўсядзённых тавараў пенсіянерам набыць няма дзе, не даваў спакою душы і думкам Марыі Міхайлаўны.
Пазней, улічваючы нетыповасць і самабытнасць вёскі Какорыца, у раёне было прынята даволі нестандартнае рашэнне: паспрабаваць сумясціць у адным памяшканні бібліятэку і магазін, і прапанаваць наладзіць гэту работу М.М.Зіновіч. Калі ж да Марыі Міхайлаўны прыехалі кіраўнікі раённага ўзроўню, каб абмеркаваць такі варыянт, яна вельмі засумнявалася, што з гэтага нешта атрымаецца. І папрасіла: “Дайце падумаць!”.
Пакуль разважала, паспела вывучыцца і закончыць аўташколу ў Драгічыне, атрымаць ва-дзіцельскае пасведчанне. Але не толькі гэта надало пенсіянерцы ўпэўненасці ў сваіх яшчэ не раскрытых здольнасцях. Многія з вяскоўцаў прасілі: “Зга-джайся, ты ж увесь век з людзьмі працавала”. Пры неабходнасці абяцалі па-сільную дапамогу і пад-трымку.
І справы пайшлі, як належыць: штомесячная выручка ў прыстасаваным магазінчыку цяпер складае каля 6 млн.рублёў. “А чалавек, у якога ёсць што паесці і чым сям’ю накарміць, ахвотней кнігамі ды газетамі цікавіцца. Заўважаю, што некаторыя з маіх чытачоў, калі ў магазін ідуць, заадно і бібліятэчную літаратуру з сабой нясуць. І кнігаабмен у мяне стаў больш актыўным”, — расказвае М.М.Зіновіч пра неспа-дзявана добрыя вынікі вясковага эксперыменту. Людзі ведаюць, што пакуль працуюць у Какорыцы магазін, бібліятэка, ФАП, – жыве вёска. І не толькі таму, што тут задавальняюцца першаасноўныя патрэбы ў хлебе, леках, свежай інфармацыі. Згуртаванне гэтых аб’ектаў – своеасаблівы сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр, дзе нават адзінокі чалавек пазбаўляецца ад сумоты, адчуваючы сябе часцінкай агульнага вясковага калектыву, у якім радасці і горычы спрадвеку перажываюцца разам.
Многія справы і ўспаміны яднаюць жыхароў аддаленай, апаясанай балотамі вёскі. Мікалай Захаравіч Пратасевіч, прысеўшы разам з іншымі мясцовымі пенсіянерамі непадалёку ад клубнай прызбы, успамінае, як у 1929 годзе талакой пракладвалі да Какорыцы грэблю. Кожнай сям’і трэба было насыпаць пэўны ўчастак дарогі, і чым больш зямлі і сенажацяў мелася тады ў прыватным уладанні, тым даўжэйшы шлях гаспадару на грэблі трэба было пракласці.
А 83-гадовы Васіль Андрэевіч Муха ўспамінае вайну і тое, як ён хварэў тыфам. Спачатку памёр бацька, а потым і яму, 17-гадоваму хлопцу, вопратку на смерць сабралі. Калі б не партызанскі доктар, які даў лекі, пэўна, і не ачуняў бы. Пакуль хварэў – аслеп зусім: чалавека ад стаўба адрозніць не мог. Але зрок з часам вярнуўся, і да гэтай пары ахвочыя да работы рукі вясковага майстра знаходзяць занятак: ён і кашы пляце, і конную вупраж рамантуе, і тэрыторыю ля клуба дапамагае ў парадку ўтрымліваць.
Мае пажылыя суразмоўнікі прыгадваюць і вядомую гісторыю аб тым, як тутэйшых вяскоўцаў падманам сагітавалі ў калгас. Людзі запісаліся пры ўмове, што ўраджай збожжа абагульняцца не будзе і кожная сям’я стане есці свой хлеб. А як дайшло да справы – усё абагулілі. Тады сяляне і ўзбунтава-ліся. У пакаранне за непакорнасць ім было прысу-джана 120 гадоў турмы – на ўсю вёску, і 12 чалавек адбывалі катаргу. Перажылі і гэта.
Потым сялянам з какорыцкіх хутароў у Бездзеж перасяліцца прапаноўвалі. Аднак мала хто згадзіўся на гэта. “Тут жа, у Какорыцы – зямлі, сенажацяў удосталь, толькі старайся. Як жа гаспадару гэткае дабро было пакінуць? Хто б мог падумаць, што наступіць такі час і прыйдзе ўзрост, калі ўсё гэта багацце радаваць перастане. Бо не будзе сілы яго спажываць і ім карыстацца”, — з сумам заўважае тутэйшая пенсіянерка Н.Ф.Пратасевіч. І дадае: “Нядаўна старшыня сельгаскааператыва Валянціна Іванаўна Кукса паклапа-цілася, каб усім нашым вяскоўцам, хто трымае карову, выдзелілі па тоне сена. І пра такую ўвагу людзі па сённяшні дзень з удзячнасцю згадваюць, бо касцоў у нашай вёсцы цяпер па пальцах пералічыць можна…”
Пры ўсім гэтым менавіта тут, ля клубна-мага-зінна-бібліятэчнай прызбы, дзе сыходзяцца на свае незапланаваныя нарады вяскоўцы, людзям хочацца верыць, што разам з іх пакаленнем не сыдзе ў нябыт, не абарвецца нітачка жыцця самабытнай вёскі Какорыца.

Галіна ШАФРАН.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Розничный товарооборот по Дрогичинскому району полугодии 2024 года cоставил 83,9 млн. рублей

Об этом сообщили в главном статистическом управлении Брестской области....

Автомобильный парк Дрогичинского райпо пополнился новым автомагазином

Новая автолавка обслуживает 21 отдаленный населенный пункт нашего района...

Министр транспорта и коммуникаций встретился с коллективом АП № 15 г. Дрогичина

Сегодня в рамках единого дня информирования министр транспорта и...

К сведению недропользователей

Брестское областное управление Госпромнадзора информирует, что с июня 2024 г....