СЕНА З НЯЎДОБІЦ

Ствараючы на зімовы перыяд трывалую кармавую базу для грамадскага статка, некаторыя гаспадаркі раёна для гэтай мэты выкарыстоўваюць не толькі культурныя і палепшаныя сенажаці, але і нясельгасугоддзі. Найперш гэта тычыцца ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”, СВК “Пенякова”, “Аляксеевічы-Агра”, “Бездзеж-Агра” і райаграсэрвіса. Так, у першых дзвюх сельгасарганізацыях з няўдобіц назапасілі адпаведна 440 і 415 тон сена.