У мінулай пяцігодцы ў нашым раёне пачалі па-сапраўднаму займацца вытворчасцю рапсу. У гэтыя дні, напрыклад, у некаторых сельгасарганізацыях вядзецца ўборка яравога рапсу і сяўба азімага.
У племзаводзе “Заказельскі”, да прыкладу, вясной пасеялі 63 гектары рапсу. Нядаўна закончылі яго ўборку. Парадавала і ўраджайнасць. Намалочана 114 тон рапсу – па 18,1 цэнтнера з гектара.
Сяўбу азімага рапсу зараз паспяхова вядуць СВК “Радавецкі”, “Пенякова”, “Брашэвічы”, “Імянінскі” і іншыя. На жаль, па стану на 15 жніўня да гэтай работы яшчэ не прыступалі ў 6 гаспадарках.