СЕСІЯ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

Дата:

У чацвер, 23 верасня, у гарадскім Доме культуры адбылася чацвёртая сесія райсавета дэпутатаў 26 склікання. На сесію былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні пассельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, устаноў адукацыі раёна.

З дакладам “Аб сумеснай рабоце ўстаноў адукацыі раёна, органаў унутраных спраў райвыканкама, органаў самакіравання па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях” выступіла намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Т.А.  Амельяновіч.
У спрэчках па дакладу выступілі: Л.Ф.Нікалайчык – дырэктар дзіцячага сацыяльнага прытулку; С.У.Назарчук – дырэктар ДУА “Радастаў-ская агульнаадукацыйная сярэдняя школа”, дэпутат ад Радастаўскай выбарчай акругі №32; Р.А.Яхімовіч – дырэктар УА “Пярковіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат”, дэпутат ад Пярковіцкай выбарчай акругі №23; В.А.Кірычук – старшыня Папінскага сельскага Савета дэпутатаў; М.І.Крывецкі – дырэктар ДУА “Белінская агульнаадукацыйная сярэдняя школа”.
Па абмеркаванаму пытанню прынята адпаведнае рашэнне.
Дэпутаты райсавета зацвердзілі дапаўненні і змяненні ў шэраг рашэнняў райвыканкама, а таксама Праграму добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый г.Драгічына і населеных пунктаў Драгічынскага раёна.
У рабоце сесіі прыняў            удзел і выступіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу   Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Здановіч.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Отбор кандидатов на службу

Дрогичинский районный отдел Следственного комитета Республики Беларусь осуществляет отбор...

ГАИ уделит особое внимание соблюдению ПДД мотоциклистами, велосипедистами и пешеходами на СПМ

В Беларуси 29 марта проходит единый день безопасности дорожного...

Сегодня в районе продолжаются комплексные учения

Будут отработаны вопросы организации оповещения населения с запуском электросирен. Обращаем...

Как защитить интересы молодого специалиста, улучшить коллективный договор, получить социальный отпуск…

Разноплановые темы и вопросы, связанные с защитой трудовых, социально-экономических...