spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Шчаслівы ветэран Аляксандр Дзмітрыевіч Кавалеўскі

Дата:

Ціхае шчасце і аптымістычны настрой жывуць у душы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Кавалеўскага. Праз пару гадоў, калі дасць Бог, ён адзначыць 90-годдзе. У свае 88 Аляксандр Дзмітрыевіч валодае выдатнай памяццю.

“Хіба я не шчаслівы чалавек? – задае пытанне ветэран і сам жа на яго адказвае: – Шчаслівы”. І далей расказвае аб тым, як у першы дзень вайны гнаў на пашу кароў. Дарэчы, пастушком ён быў з дзесяці гадоў – сям’я іх бедавала ў прамым сэнсе гэтага слова. А за адну карову яму глыбокай восенню давалі паўтара цэнтнера збожжа.
Добра памятае Аляксандр Дзмітрыевіч і верасень 1939 года, калі ў Антопаль прыехалі танкі з чырвонаармейцамі. Як радасна сустракалі іх мясцовыя людзі, асабліва беднякі! І жыццё пасля гэтага пачало наладжвацца. Ды так было нядоўга – грымнула вайна.
Дык вось, тады, у першы дзень вайны, нямецкія лётчыкі, заўважыўшы на пашы пастуха, пачалі па ім страляць з кулямёта. Хлопец своечасова ўпаў у высокую траву і цудам застаўся ў жывых.
А на другі дзень ля касцёла ў Антопалі ўжо стаялі фашысцкія танкі. У памяшканні масласырзавода пасяліліся немцы. І пачалося для мясцовых людзей страшнае жыццё. Неяк Аляксандра Кавалеўскага і яго сястру выклікалі ў камендатуру (тады моладзь адпраўлялі на катаржныя работы ў Германію). Убачыўшы іх, змарнелых і худых, адпусцілі. Так ім пашчасціла застацца дома.

Аднойчы, у час пасьбы кароў, ён убачыў тры аўтамашыны. На іх немцы прывезлі яўрэяў і пачалі расстрэльваць дзесьці ў паўтара кіламетрах ад Антопаля. Было вельмі страшна…
Пасля вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў Аляксандра Кавалеўскага і іншых маладых хлопцаў мабілізавалі і адправілі ў Мінск. А потым павезлі на Прагу. У Чэхаславакіі тады ішлі жорсткія баі.
Чырвоная Армія з кожным днём прыбліжалася да Германіі. Кавалеўскаму таксама хацелася хутчэй трапіць у Берлін. Аднак, дзесьці за 150 кіламетраў ад фашысцкай сталіцы, маладога салдата раніла ў галаву.
– Чырвонаармейцы наступалі, – расказвае ветэран. – Я быў кулямётчыкам і з нянавісцю касіў немцаў. Вось тады мяне і параніла. Звыш трох месяцаў давялося лячыцца ў шпіталі. Там і Перамогу сустрэў…
Прайшоўшы праз усе нягоды і мукі, салдат застаўся ў жывых. Ён у радасным настроі вярнуўся ў родны Антопаль, дзе адразу ж прыступіў да мірнай стваральнай працы. У свой час кіраваў гаспадарчай базай райспажыўсаюза. Калі Антопальскі раён скасавалі, Аляксандра Дзмітрыевіча прызначылі загадчыкам мясцовай пякарні.

– Антопальскі хлеб тады карыстаўся павышаным попытам у насельніцтва, – гаворыць ветэран. – За ім да нас прыязджалі і з Кобрына, і з Драгічына, і з розных вёсак.
Давялося майму герою па-працаваць і загадчыкам гаспадарчага магазіна. І тут ён, як кажуць, таксама быў на вышыні – пастаянна перавыконваў планы тавараабароту.
– Я лічу сябе шчаслівым чалавекам, – кажа ў заключэнне нашай сустрэчы А.Д.Кавалеўскі. – Мая любая жонка вельмі добрая. З ёй мы выхавалі трох сыноў. Усе яны жывуць у Антопалі, у кожнага – свой дом. А яшчэ ў нас ёсць 15 унукаў і 16 праўнукаў. Гледзячы на іх, я радуюся. Скажыце, а што яшчэ мне, старому, трэба?

Ніна ГРЫЦУК, наш няштатны карэспандэнт

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Дрогичинские волонтеры приняли участие в благотворительной акции

29 апреля в рамках сотрудничества с Белорусской Православной Церковью...

Появилась еще одна схема обмана: мошенники представляются сотрудниками “Белтелекома”

Появился еще один вариант обмана - мошенники представляются сотрудниками...

Стали известны обстоятельства убийства молодого мужчины в Дрогичине

В начале апреля 61-летний житель Дрогичина устроил у себя...

Коллективу отдела по образованию представили нового руководителя

Александр Абрамович назначен на должность начальника отдела по образованию....