spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

СПАСЦІГАЮЧЫ ШЧОДРАСЦЬ ЗЯМЛІ…

Дата:

Ён здзейсніў запаветную мару свайго дзяцінства: застаўся жыць у вёсцы, на роднай зямлі. Яшчэ падлеткам, выходзячы разам з бацькам у поле, Мікалай спазнаў не толькі паўсядзённую напружанасць і адказнасць, але і радасць сялян-скай працы, якая мела ні з чым не параўнаны водар свежаўзаранай раллі, скошанай росным досвіткам травы, намалочанага ў жнівеньскую спякоту зерня… І  гэтыя з маленства блізкія і прыемныя адчуванні хлапчуку хацелася пранесці праз усё сваё жыццё.Пасля заканчэння Хомскай сярэдняй школы Мікалай Акаронка ненадоўга пакінуў бацькоў і сваю родную вёску Заточча, паехаўшы набываць прафесію агранома ў Пружанскі саўгас-тэхнікум. Затым была служба ў арміі, атрыманне дыплома, размеркаванне на работу ў Жабінкаўскі раён. Але ж душа смуткавала па родных мясцінах, і ў 1984 годзе ён вярнуўся дадому.У тагачасным калгасе імя Кірава маладому спецыялісту Мікалаю Іванавічу Акаронка прапанавалі пасаду брыгадзіра паляводчай брыгады ў Дубраўках. Сёння гэта – амаль апусцелая вёска, а тады, чвэрць веку назад, у ёй налічвалася 110 жылых двароў, гаспадары якіх пераважным чынам працавалі ў сельгасвытворчасці. Там, у Дубраўках, Мікалай пазнаёміўся з дзяўчынай, якая пазней стала яго жонкай і нарадзіла мужу траіх дзетак. Іх старэйшая дачка Святлана атрымала адукацыю педагога, сярэдні сын Сяргей, адслужыўшы армію, працуе ў падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, а малодшая, Наташа, яшчэ вучыцца ў 10-м класе Хомскай АСШ. У школьнай сталовай працуе поварам і гаспадыня сям’і, Любоў Юльянаўна. І сёлетняй зімой Акаронкі                 адзначылі сваё сярэбранае вяселле. Увесь гэты час Мікалай Іванавіч і Любоў Юльянаўна цярпліва і дружна нясуць агульнасямейныя справы, падзяляючы, прымаючы на сябе цяжар і клопаты другой “палавіны” і тым самым даюць іншым прыклад добра-прыстойнага жыцця.У народзе кажуць: хто навучыўся ўпраўляць у сваёй сям’і, таму можна даверыць і ўпраўленне больш маштабнымі справамі. Свой давер і сваю павагу да М.І.Акаронка жыхары Хомска пацвярджаюць тым, што неаднаразова выбіралі яго дэпутатам мясцовага сельсавета. Да апошняга часу Мікалай Іванавіч выконваў і абавязкі вясковага старасты, але вымушаны быў адмовіцца ад гэтага грамадскага даручэння па прычыне таго, што ўзрасла вытворчая загружанасць.Справа ў тым, што                      М.І.Акаронка, які доўгія гады працаваў брыгадзірам, а пазней – аграномам, не вельмі даўно быў прызначаны начальнікам Хомскага сельскагаспадарчага вытворчага ўчастка, у валоданні якога – каля 5000 га зямельных угоддзяў. Цяпер, у адказны час пасяўной, яго рабочы дзень звычайна пачынаецца са світанкам і завяршаецца, калі сцямнее. Па меркаванню майго суразмоўніка, добра тое, што на ўчастку працуе нямала земляробаў-прафесіяналаў, якія ведаюць тэхналогію сельгасработ і, выходзячы з тэхнікай у поле, у дакладнасці яе захоўваюць. У ліку такіх – Васіль Уладзіміравіч Буланаў, Анатоль Сяргеевіч Крук, Сяргей Васільевіч Голік і многія іншыя механізатары.А самай адчувальнай праблемай, на думку М.І.Акаронка, з’яўляецца тое, што на ўчастку не хапае маладых, энергічных спецыялістаў, якія б прыходзілі працаваць з любоўю да зямлі і з жаданнем упрыгожыць яе сваімі справамі. Хаця, як лічыць Мікалай Іванавіч, сялянскую навуку, як і ўсякую другую, трэба спасцігаць з маленства. Каб рукі прывыклі і не баяліся гэтай работы, а душа радавалася яе вынікам.Памятае мой суразмоўнік і першыя бацькоўскія ўрокі ў полі, і матчына настаўленне, калі ён ужо атрымаў дыплом і прыйшоў працаваць брыга-дзірам. “Глядзі ж, сынок, з людзьмі абыходзься па-люд-ску, і там, дзе можаш – дапамажы і зрабі дабро чалавеку”… Гэтыя словы сталі для яго галоўным жыццёвым наказам.Зрэшты, працуючы на сваёй пасадзе, начальніку ўчастка нярэдка прыходзіцца быць і патрабавальным, прымаць строгія рашэнні. Але яго аднавяскоўцы  ведаюць, што перш за ўсё Мікалай Іванавіч патрабавальны да сябе, да сваіх спраў і ўчынкаў. За гэта і паважаюць яго людзі, сярод якіх ён нарадзіўся, вырас, жыве, працуе…Пра тое, што ў свой час зрабіў такі выбар і вярнуўся ў родныя мясціны, М.І.Акаронка не шкадуе. Побач, у Заточчы, жыве яго старэнькая маці, Ганна Іванаўна, якой лягчэй дажываць свой век пад апякунствам блізкіх. Яго ж сям’і сельгаспрадпрыемства ў свой час выдзеліла катэдж, дзе падве-дзены прыродны газ, вада, іншыя бытавыя зручнасці. А яшчэ ёсць работа і зямля, якую Мікалай Іванавіч не проста любіць, але і добра ведае. Ён абышоў, абмераў нагамі кожнае поле, і таму яго меркаванне заўжды ўлічваюць, дзе і якія сельгаскультуры трэба сеяць і садзіць, каб мець аддачу ў выглядзе дастойнага ўраджаю.Зразумела, што ёсць і многія іншыя фактары, якія непадуладны чалавеку, але істотна ўплываюць на зыход земляробчай справы. У прыватнасці, кліматычныя ўмовы… І ўсё ж, як неаднойчы пераконваўся М.І.Акаронка, звычайна зямля чуйна адклікаецца на клопат чалавечых рук, і што ў яе ўкладзеш – тое і возьмеш…Таму і стараецца Мікалай Іванавіч, не шкадуючы сіл. І ў гэтай рабоце ў яго ёсць нямала аднадумцаў і паплечнікаў з ліку сваіх жа аднавяскоўцаў.

Галіна ШАФРАН

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Все школы перейдут на новый режим организации питания к 1 сентября

Все школы перейдут на новый режим организации питания к...

Как в условиях конкуренции работает филиал ЗАО “Консул” в Дрогичине

В условиях жесткой конкуренции приходится работать филиалу ЗАО «Консул»...

В Дрогичинском районе идет сев кукурузы

Не сбавляя оборотов, на Дрогичинщине продолжается весенняя посевная. По...

Дрогичинские волейболисты заняли призовые места в областных соревнованиях

Вчера, 18 апреля, в Кобрине проходили областные соревнования по...