Тэатралізацыя, вогнішча, фаер-шоу, народныя спевы. Як у Бездзежы святкавалі Купалле

Дата:

Вечарам 6 ліпеня на сялянскім падворку “Каля Плэса” музея народнай творчасці “Бездзежскі фартушок” пройшлі гулянні з нагоды народнага свята “Капалле”.

У гэты вечар сустрэць купальскую ноч у Бездзежы сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і шматлікія госці з нашага раёна і з-за яго межаў. Тэатралізаванае прадстаўленне «Купальскія прыгоды», фаер-шоу і запальванне вялікага купальскага вогнішча, вакруг якога госці вадзілі святочны карагод – ўсё гэта стварала непаўторную атмасферу народнага свята.

Весялілі наведвальнікаў мерапрыемства сваімі спевамі  творчыя калектывы клубных устаноў раёна. Таксама для гасцей працавалі розныя тэматычныя пляцоўкі, на якіх можна было набыць купальскія вянкі, сувеніры, смачныя пачастункі. А яшчэ, кожны жадаючы маў магчымасць выпрабаваць сябе ў конкурсах, латарэях, ну і, вядома, стварыць пажаданую выяву праз аквагрым.

Кульмінацыяй свята стала пусканне на ваду Купалінкай вянка, пасля чаго і кожная з дзяўчат магла самастойна пусціць на хвалі свой асабісты купальскі вянок. Завяршыліся гулянні святочнай дыскатэкай.

Максім РОДЗЬКА.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Дело нелегкое, но бесконечно важное

Ежедневный труд работников сельского хозяйства делает нашу жизнь стабильной...

Вся жизнь – на ферме

Трижды юбилейным нынешний год является для главного ветеринарного врача...

Жители Дрогичина поделились опытом эксплуатации электромобилей

Электромобили уверенно входят в повседневную жизнь дрогичинцев. Если еще недавно...

В Дрогичине чествовали лучших работников агропромышленного комплекса района

В преддверии Дня работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности...