У Драгічыне адбыўся традыцыйны сельскагаспадарчы кірмаш

Дата:

Лета згарэла ў яркім кастры восеньскіх фарбаў, і надышоў час перадыхнуць ад клопатаў, падлічыць сабраны ўраджай, палюбавацца і скарыстацца шчодрымі  пладамі стараннай людской працы, зрабіць запасы на зіму. З гэтай мэтай у мястэчках спрадвеку ладзіліся сезонныя кірмашы, і некалькі гадоў таму назад тая даўняя звычка пачала аднаўляцца. Месцам правядзення традыцыйнага сельскагаспадарчага кірмашу ў Драгічыне была абрана вуліца Карла Маркса, і ў мінулую нядзелю, 12 кастрычніка, ён зноўку вярнуўся на сваё звыклае месца, сабраўшы ўсе фарбы, якія толькі існуюць у прыродзе.

Восеньскі кірмаш

Асноўная гандлёвая пляцоўка разгарнулася ля магазіна “Явар”, дзе гасцей сустракае прывабная лялька-велікан у яркім нацыянальным уборы. Тут жа, у аздобленых асеннімі букетамі палатках, прапаноўваецца шырокі асартымент мясных і хлебабулачных вырабаў, працуе блінная і рыхтуюцца шашлыкі…

Далей абуладкавана імправізаваная сцэна, ля якой – не пратаўкнуцца. Самадзейныя артысты з усяго раёна радуюць прысутных сваімі песнямі, весяляць жартамі, забаўляюць гульнямі. Нягледзячы на тое, што ярмарка супала з іх прафесійным святам, работнікі культуры – сярод людзей, працуюць, каб узняць іх настрой.

Восеньскі кірмаш

Далей увагу прываблівае выстава-дэгустацыя ўласнай прадукцыі райспажыўтаварыства. Тут і марынаваныя гуркі, і салёныя памідоры, і квашаная капуста – усё тое, чым харчаваліся і што лічылі здаровай ежай нашы продкі. Увесь гэты асартымент, як абяцаюць арганізатары прэзентацыі, будзе і ў паўсядзённым продажы на гандлёвых прылаўках.

Значную частку кірмашовых радоў займаюць разнастайныя саджанцы, прывезеныя як з суседніх раёнаў, так і з мясцовых гадавальнікаў. Яркімі ўзорамі сваіх вырабаў упрыгожваюць вуліцу народныя ўмельцы. Вось стаіць са сваімі вышыванымі ручнікамі немаладая ўжо жанчына. Як аказалася, прыехала яна з Літоўска і завуць яе Марыя Пятроўна Кушаль. ”Зрок слабее, але ж вышываць  ніяк не магу пакінуць. Напрацуюся ў полі і па гаспадарцы, стамлюся. Забягу на паўгадзіны ў дом – і хутчэй за вышыўку. Так і адпачываю”, – расказвае пра сваё захапленне сельская пенсіянерка.

Восеньскі кірмаш

Непадалёку выставіла свае работы таленавітая ўмеліца з Драгічына Любоў Мікалаеўна Новік. Вышытыя ёй васількі на льняным палатне ў абрамленні пяшчотнай мярэжкі – сапраўдны шэдэўр народнага майстэрства, і многія спыняюцца, каб прыцаніцца ці хаця б палюбавацца.  Тут жа можна было набыць і шытыя валёнкі, і вязаныя рукавіцы, і іншыя тавары паўсядзённага ўжытку. Як самаробныя, так і фабрычнай вытворчасці…

Восеньскі кірмаш

Але ж асноўнае прызначэнне сезоннага кірмашу – спаўна забяспечыць попыт на сельгаспрадукцыю. Яе даставілі як кааператывы і прадпрыемствы, так і прыватныя фермерскія гаспадаркі. Таму вельмі добрай адметнасцю нядаўняга кірмашу  стала тое, што сярод жадаючых прадаць вырашчаны ўраджай была немалая канкурэнцыя. І калі зранку пшаніца прапаноўвалася  па 2600 рублёў за кілаграм, ячмень – па 2400, то бліжэй да абеда на зерне пачалі дзейнічаць скідкі.

А вось бульба, прывезеная з СВК “Імянінскі”, карысталася ўстойлівым попытам і добра разыходзілася па 3000 рублёў за кілаграм. Адзін вялікагруз ужо быў распрададзены, а ля другой аўтамашыны выстройвалася хоць і невялікая, але пастаянная чарга.

Восеньскі кірмаш

Акрамя збожжа, у дастатковай колькасці была морква і капуста па 2000 рублёў за кілаграм, таму  сельгасвытворцы, кожны на свой лад,  стараліся прывабіць пакупнікоў. У прыватнасці, ля аўтамашыны райаграсэрвіса  ўсім, хто набываў іх прадукцыю, прапаноўвалі пачаставацца  аладкамі з яблычным сокам. Гэта, па словах старшыні прафкама гаспадаркі Мікалая Фёдаравіча Данілюка,  у нейкай ступені і паспрыяла таму, што авёс па 1800 і сталовыя буракі па 2000 рублёў за кілаграм былі распрададзены даволі хутка. А вось пшаніца і ячмень пачалі разыходзіцца пасля таго, як былі ўстаноўлены скідкі да першапачатковай цаны…

А зрэшты, то многія з патэнцыяльных пакупнікоў прыйшлі і прыехалі на першую сезонную ярмарку пераважна для таго,  каб паглядзець на тавар і прыцаніцца да яго. Таму ўпаўне магчыма, што асноўны  гандаль развернецца ўжо на наступным кірмашы, які адбудзецца праз выхадныя, 26 кастрычніка, на гэтым жа месцы.

Восеньскі кірмаш

Восеньскі кірмаш

Восеньскі кірмаш

Восеньскі кірмаш

Галіна ШАФРАН

На здымках: на кірмашы пакупнікоў чакаў багаты выбар тавараў

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

Формирование ВНС идет достаточно гласно, сообщил журналистам председатель ЦИК...

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...

В Дрогичинском районе проходят комплексные учения

Учения в районе будут проходить в течение двух дней...