У РЦДАДзіМ прайшоў заключны этап гульні “Зорны час” па тэме “Мова Коласа, мова Купалы”

Дата:

Выкананы апошнія заданні, падведзены вынікі раённай інтэлектуальнай гульні “Зорны час” па тэме “Мова Коласа, мова Купалы”. Надзвычай светлае і аптымістычнае, актуальнае і патрыятычнае мерапрыемства, якое падрыхтавала і правяла культарганізатар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ала Іванаўна Яхімовіч, падышло да свайго завяршэння. На працягу некалькіх тыдняў, па суботах, у РЦДАДзіМ пачаргова сустракаліся каманды з 25 навучальных устаноў Драгічыншчыны, якія спаборнічалі паміж сабой за права называцца лепшымі знаўцамі беларускай мовы. А ў пазамінулую суботу прайшоў заключны этап гульні, дзе свае веды паказалі прадстаўнікі 7 школ раёна, якія напярэдадні абышлі сапернікаў і сталі пераможцамі занальных тураў. Такім чынам, у фінал трапілі наступныя каманды: “Мовазнаўцы” (Асавецкая СШ, капітан Вольга Малышыц), “Знічкі” (Бездзежская СШ, капітан Ганна Севасцьяновіч), “Буслы” (Белінская БШ, капітан Анастасія Крывецкая), “Палешукі” (СШ №1 г.Драгічына, капітан Уладзіслаў Тарановіч), “Арыён” (Немяржанская СШ, капітан Аляксандр Пунько), “Васількі” (Радастаўская СШ, капітан Дар’я Байдук) і “Беларусаведы” (Пярковіцкая СШ, капітан Марыя Рапінчук).

Каманда-пераможца раённай інтэлектуальнай гульні па тэме “Мова Коласа, мова Купалы” з Асавецкай СШ разам з настаўніцай Валянцінай Іванаўнай Сарока
Каманда-пераможца раённай інтэлектуальнай гульні па тэме “Мова Коласа, мова Купалы” з Асавецкай СШ разам з настаўніцай Валянцінай Іванаўнай Сарока

Аказацца ў саставе экспертнага журы такога конкурснага мерапрыемства – гэта была не толькі вялікая адказнасць, гэта было ні з чым не параўнанае задавальненне ад таго, што надарылася магчымасць далучыцца да мілагучнасці і спеўнасці беларускага слова і ў чарговы раз пераканацца ў галоўным: родная мова жыве і будзе жыць, бо ў яе ёсць нямала адданых прыхільнікаў. З ліку тых, каму належыць будучыня.

Па ўмовах конкурснай гульні, у складзе каманд знаходзіліся вучні 7-9 класаў, якім трэба было правільна перакласці з рускай на беларускую мову словы і словазлучэнні, утварыць прымаўкі і прыказкі, патлумачыць фразеалагізмы, закончыць верш, назваць аўтараў вядомых беларускіх твораў і г.д. І па суме набраных балаў пераможцамі гульні “Мова Коласа, мова Купалы” выйшла каманда вучняў Асавецкай дз/с-СШ, якую падрыхтавала выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Іванаўна Сарока. Усяго на адзін бал ад лідараў фінальнай гульні адсталі каманды СШ №1 г.Драгічына і Бездзежскай СШ, з якімі працавалі настаўнікі Таццяна Міхайлаўна Клімчук і Ала Фёдараўна Аляшкевіч. У выніку ўладальнікаў другога месца дапамаглі выявіць дадатковыя заданні, дзе найбольш хуткія і трапныя адказы прагучалі ад прадстаўнікоў каманды “Палешукі”. Адпаведна, пачэснае трэцяе месца занялі “Знічкі”з Бездзежскай школы. Пераможцам і прызёрам былі ўручаны граматы і прызы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У ходзе беларускамоўнай гульні было зроблена нямала аптымістычных адкрыццяў. Прынамсі, экспертнае журы фінальнага тура, у складзе якога былі выкладчыкі роднай мовы Галіна Міхайлаўна Елец (Хомская СШ), Ала Мікалаеўна Ярмац (Завершская БШ), Валянціна Мікалаеўна Чыж (Равінская СШ), Ларыса Вітальеўна Пятроўская (Вулька-Радавецкая БШ), Дзіна Канстанцінаўна Галаўко (Зарэчкаўская СШ), адзначылі дасканалыя веды па беларускай мове, якія на працягу ўсёй гульні праяўляў капітан каманды СШ № 1 г.Драгічына Уладзіслаў Тарановіч, і які ў значнай меры паспрыяў агульнаму поспеху “Палешукоў”. Ён дэманстраваў бездакорнае валоданне прадметам, і гэта пры тым, што дзевяцікласнік наведвае навучальную ўстанову, дзе асноўная большасць школьных дысцыплін выкладаецца на рускай мове. За такую шчырую прыхільнасць да роднага слова школьнік быў заахвочаны індывідуальным прызам – квартальнай падпіскай на нашу раённую газету “Драгічынскі веснік”.

Знаўцы беларускай мовы СШ № 1 г.Драгічына на чале з капітанам Уладзіславам Тарановічам
Знаўцы беларускай мовы СШ № 1 г.Драгічына на чале з капітанам Уладзіславам Тарановічам

І, вядома ж, узнікла заканамерная цікавасць, якім чынам Уладзіславу Тарановічу ўдалося дасягнуць такіх добрых вынікаў у вывучэнні беларускай мовы? На што наш юны суразмоўнік расказаў даволі-такі павучальную для многіх гісторыю. Па словах школьніка, усё пачалося пару гадоў таму назад, калі ў госці да іх наведаліся знаёмыя з Украіны. Яны размаўлялі выключна на сваёй украінскай мове і ўсё здзіўляліся і дапытваліся, чаму гэта тыя, хто лічыць сябе беларусамі, у паўсядзённым побыце не падтрымліваюць і не выкарыстоўваюць родную мову.

– Я тады быў, здаецца, класе ў шостым, і мяне прысаромілі словы нашых прыезджых гасцей. Падумаў, што і сапраўды няёмка будзе назвацца беларусам, не ведаючы сваёй мовы. І пачаў спакваля папраўляць сітуацыю, чытаючы творы беларускіх аўтараў. З часам гэта захапіла, і я, старонка за старонкай, адкрываў для сябе творчую ўнікальнасць і прывабнасць кніг Купалы, Коласа, Караткевіча і другіх беларускамоўных паэтаў і пісьменнікаў. І цяпер пры любой зручнай магчымасці стараюся размаўляць па-беларуску, выкарыстоўваць наш нацыянальны слоўнікавы скарб у зносінах са сваімі блізкімі і знаёмымі і мару пра той час, калі мне таксама пачнуць адказваць на беларускай мове…

Так што ўсё геніяльнае, як кажуць, даволі простае. Гэтак і ў вырашэнні “моўнага” пытання. Тут можна да бясконцасці скалынаць паветра гучнымі лозунгамі і заклікамі да вывучэння беларускай мовы, якія, па-сутнасці, нічога не мяняюць. А можна канкрэтнай справай, спакойна і непрыкметна, падтрымаць “мову Коласа, мову Купалы”, далучыць да яе нашчадкаў і парадавацца таму, што роднае слова мае нямала шчырых і апантаных паслядоўнікаў.

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...