Вадзіцелі аўтобусаў

Дата:

Кажуць, што на-дзейны, справядлівы чалавек ніколі не бывае абыякавым. Добрыя ўчынкі заўсёды кіруюць яго жыццём. Да такіх лю-дзей, па-майму меркаванню, адносіцца і вадзіцель аўтапарка №15 І.Ф.Сакалоўскі. Ён з 1976 года працуе ў названай арганізацыі.

Нарадзіўся Іван Фёдаравіч у Брашэвічах у простай вясковай сям’і. 3 дзіцячых гадоў спазнаў цану сялянскай працы. Пасля заканчэння школы будаваў камбікормавы завод, а адслужыўшы ў арміі, шчыраваў слесарам на трактарарамонтным заводзе.

Пазней ён набыў спецыяльнасць вадзіцеля і ўладкаваўся на работу ў аўтапарк. Спачатку працаваў на ЗІЛе, потым, прайшоўшы перападрыхтоўку, пачаў вазіць аўтобусам пасажыраў. 3 апошнімі Іван Фёдаравіч, як кажуць, умее кантактаваць, знаходзіць агульную мову.

Неяк аўтобусам, за рулём якога быў І.Ф.Сакалоўскі, я ездзіла ў Бела-азёрск. Там, непадалёку ад аўтастанцыі знаходзіцца гарадскі рынак.

— Я звыш 10 кілаграмаў сала купіла, а зараз вось думаю, як данясу яго дадому, — гаворыць у аўтобусе адна бабуля.

— Не хвалюйцеся, — смяецца вадзіцель. — Я вас падвязу пад самую хату.

— Ой, сынок, дзякуй. Добра, што такія спагад-лівыя людзі жывуць на свеце.

Пасажыры задаволена ўсміхаюцца. Я адчуваю, як добрая атмасфера напаўняе салон аўтобуса. Усе людзі здаюцца блізкімі і роднымі між сабой.

Па дарозе ў Драгічын Іван Фёдаравіч не забыўся ні пра бабулю, ні пра жанчыну з маленькімі дзецьмі. Спыніў аўтобус там, дзе яго прасілі.

І.Ф.Сакалоўскі — добры сем’янін, муж, бацька, брат і сын. У Брашэвічах, у сястры Марыі, жыве яго старэнькая маці. Ён пра іх не забывае, часта прыязджае, дапамагае па гаспадарцы.

Шмат гадоў працуе ў аўтапарку і Сцяпан Паўлавіч Грышкевіч. Родам ён з Вулькі Папінскай. 3 малых гадоў цікавіўся рознай тэхнікай. Таму пасля базавай школы паступіў у Драгічынскае СПТВ, дзе атрымаў правы трактарыста-машыніста і пачаў працаваць у райсельгастэхніцы.

Малады механізатар марыў яшчэ стаць шафёрам. Неўзабаве закончыў курсы вадзіцеляў пры ДТСААФ. А калі яго прызвалі ў армію, то накіравалі на службу ў аўтамабільныя войскі, што дыслацыраваліся ў Рызе. Там у Сцяпана было адказнае даручэнне: ён вазіў начальніка штаба Прыбалтыйскай ваеннай акругі.

Добрасумленнага салдата прасілі застацца на звыштэрміновую службу. I ён згадзіўся. Аднак туга па родных мясцінах прымусіла яго вярнуцца дамоў. Зноў працаваў у сельгастэхніцы, а ў 1976 годзе перайшоў у аўтапарк №15. Тут, як кажуць, калясіў на розных аўтобусах: гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх.

3 маладых гадоў я запомніла гэтага вадзіцеля. Вучылася ў Брэсце ў педагагічным інстытуце. Дадому з сесіі часта ездзіла аўтобусам, за рулём якога звычайна быў С.П.Грышкевіч. Калі з сяброўкамі заходзілі ў салон, ён, шчыра ўсміхаючыся, пытаў: “Ці многа “хвастоў” дадому вязеце?”

Ён, можа, гэтага ўжо і не памятае, а я не забылася.

Галоўнае  ў жыцці Сцяпана Паўлавіча – сям’я. Яго жонка Марыя  нарадзіла яму спачатку дачку, а крыху пазней — сыноў-блізнят. Таму сям’і ў свой час па-за чаргою выдзелілі чатырохпакаёвую кватэру. Дзеці даўно павырасталі. Дачка працуе бугалтарам у СВК “Асавецкі”, адзін сын служыць у міліцыі ў Драгічыне, а другі жыве ў Брэсце.

Усюды паспявае Сцяпан Паўлавіч: і на рабоце, і дома ўсё ў яго руках кіпіць.

–Люблю працаваць на аўтобусе, — гаворыць ён. — Люблю лю-дзей. Хаця іншы раз даво-дзіцца павысіць голас на п’янага пасажыра. Не магу прамаўчаць і тады, калі ў салоне старэнькая бабуля стаіць, а моладзь сядзіць.

Яны такія розныя: Іван Фёдаравіч Сакалоўскі і Сцяпан Паўлавіч Грышкевіч. Аднак іх аб’ядноўвае любоў да прафесіі, да людзей. Дырэктар аўтапарка М.А.Гарнастай адзначыў добрасум-леннасць маіх герояў, а начальнік аўтастанцыі В.В.Кобак дадала: “Гэтыя вадзіцелі амаль па 40 гадоў аддалі любімай справе, ды і працуюць заўзята. Таму і карыстаюцца ў працоўным калектыве аўтарытэтам і павагай”.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

Формирование ВНС идет достаточно гласно, сообщил журналистам председатель ЦИК...

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...

В Дрогичинском районе проходят комплексные учения

Учения в районе будут проходить в течение двух дней...