ХВАЛА РУКАМ ГАСПАДАРОЎ ЗЯМЛІ!

Дата:

Свята адчувалася з парога. У фае гарадскога Дома культуры гасцей сустракалі адразу некалькі адмысловых выстаў: пірагоў, караваяў і іншай хлебабулачнай прадукцыі тутэйшай вытворчасці, тваражкоў, сыроў, ёгуртаў Бярозаўскага сыраробнага камбіната і адборных, наліўных яблыкаў, вырашчаных садаводамі СВК “Імянінскі”. А шчымліва-кранаючыя жывыя гукі саксафона, на якім іграў таленавіты выкладчык Драгічынскай школы мастацтваў Дзяніс Маскаленка, настройвалі сэрцы і думкі на ўзнёсла-ўрачысты лад.

Так пачыналася раённае свята сельскіх працаўнікоў і іх партнёраў па аграпрамысловаму комплексу, якое было адзначана ў мінулыя выхадныя. Для многіх жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў і кіраўнікоў такое мерапрыемства – усяго толькі кароткачасовая перадышка ад сялянскіх клопатаў, якая давала магчымасць прысесці, адпачыць, атрымаць задавальненне ад пачутага і ўбачанага. Бо работа ў сельскай гаспадарцы, нягледзячы на паўсюднае тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю, па-ранейшаму патрабуе немалых фізічных намаганняў.
У групе адной з лепшых даярак раёна Алены Яўгенаўны Паўлюковіч, якая працуе на ферме «Сорацні» філіяла “Гутава” – 55 кароў, 40 з якіх – дойныя. Ад адной толькі рагулі з незвычайнай мянушкай “Скарлетт” жанчына штодня атрымлівае больш 30 літраў малака. Усяго ад кожнай каровы  летась яна надаіла 6764    кг малака пры агульнараённым паказчыку 4265 кг. А гэта значыць, што Алена Яўгенаўна  душой і сэрцам перажывае, каб у рабоце быў парадак. На такіх вось сумленных, адказных, гаспадарлівых працаўніках і трымаецца калектыўная справа.
Шлях да добрых ура-джаяў і высокіх надояў заўжды нялёгкі.  На гэтым абстрагаваў увагу і старшыня райвыканкама В.М.Хвацік, які адкрыў агульнараённае свята. У сваім выступленні ён адзначыў, што ў нашых умовах сельская гаспадарка – гэта не толькі сфера вытворчасці, а жыццёвы ўклад большасці жыхароў раёна. Апошнім часам у развіццё гэтай галіны ўкладзена нямала старання і сродкаў, каб стварыць дастойныя ўмовы для жыцця і работы вяскоўцаў. З пачатку пяцігодкі ў сельгасвытворчасць раёна інвесціравана больш 300 млрд. рублёў, што ў сярэднім складае па 18 млрд. рублёў на кожную калектыўную гаспадарку. Гэта дазволіла значна абнавіць машынна-трактарны парк, укараніць новыя тэхналогіі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. У прыватнасці, за апошнюю пяцігодку машынна-трактарны парк сельгас-прадпрыемстваў раёна папоўнілі больш 800 адзінак новай тэхнікі, што на многіх участках дазваляе аблегчыць работу вяскоўцаў і скараціць вытворчыя затраты.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адра-джэння і развіцця вёскі за пяцігодку ў раёне абуладкавана 14 аграгарадкоў з адноўленымі аб’ектамі сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння. За гэты час у сельскай мясцовасці пабудавана больш  як 320 жылых дамоў, у тым ліку 166 – у аграгарадках.
Працягваецца газіфікацыя раёна, і ў недалёкай перспектыве “блакітнае паліва”плануецца падвесці ў Сірэнеўку, Пярковічы, Новую Папіну, Осаўцы, Брашэвічы, Ліпнікі.
Хаця заканамерна, што каб развіваць і мацаваць аграпрамысловы комплекс раёна – трэба старацца і працаваць. І сёлета, як падкрэсліў В.М.Хвацік, надвор’е ў чарговы раз выпрабавала сялян на прафесіяналізм, вытрымку, уменне арга-нізаваць сваю работу  ў не заўжды спрыяльных кліматычных умовах.
Многіх перадавікоў земляробчай справы Васіль Міхайлавіч назваў пайменна. Кіраўнік раёна адзначыў, што першым на жніве рубеж у 1000 тон намалочанага збожжа ўзяў сямейны экіпаж ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”, у саставе якога працавалі Міхаіл Андрэевіч Страпка з сынам Аляксандрам. Потым лік камбайнераў-тысячнікаў папоўнілі яшчэ 6 экіпажаў, 4 з якіх ставілі рэкорды на палях адной гаспадаркі – СВК “Імянінскі”. У гэтым жа сельгаскааператыве атрыманы і самы высокі ўраджай рапсу – 28 цнт/га, які на цяперашні дзень з’яўляецца адной з самых эканамічна выгадных сельгаскультур. Кожны гектар рапсавага поля  даў гаспадарцы 516 тыс. рублёў прыбытку.
Істотна падтрымала эканоміку некаторых сельгаспрадпрыемстваў і бульба. У прыватнасці, калектыў племзавода “Заказельскі” зарабіў на яе вырошчванні 448 млн. рублёў, а ўсяго па раёну ў выніку рэалізацыі “другога хлеба” атрымана звыш 1 млрд. рублёў прыбытку…
Ва ўрачыстай абстаноўцы праходзіла ўшанаванне лепшых працаўнікоў сельгасвытворчасці, Ганаровыя граматы, прэміі, падарункі якім пачаргова уручалі старшыня райвыканкама В.М.Хва-цік, яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Ю.В.Дзядзюк, старшыня райсавета дэпутатаў Г.А.Верамейчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК С.У.Барташ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама А.П.Грэчка.
Да справы ўшанавання сельгасвытворцаў раёна далучыліся і іх партнёры па аграпрамысловаму комплексу: ААТ “Савушкін прадукт”, Бярозаўскі сыраробны завод і мясакансервавы камбінат, аб’яднанне “Брэстльнасемя”, Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў, “Белсолад”, мясцовае прыватнае прадпрыемства “Мірон” і іншыя. Найбольшую колькасць асабістых і калектыўных ўзнагарод, прэмій, падарункаў прынялі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў: С.І.Цынкус (СВК “Асавецкі”), У.А.Сухарэвіч (СВК “Імянінскі”), М.С.Якоўчык (племзавод “Заказельскі”), А.В.Вайтовіч (ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”) і іншыя.
Адзначаны і спартыўныя дасягненні вяскоўцаў. Ганаровыя граматы, кубкі і прызы за актыўны ўдзел і перамогу ў чэмпіянаце па футболу сярод сельгас-прадпрыемстваў раёна  намеснік старшыні райвыканкама У.І.Нерад уручыў кіраўнікам СВК: М.М.Шу-льжыку («Аляксеевічы-агра»), У.А.Сухарэвічу («Імянінскі») і М.К.Гутэлю («Асіпавічы»), каманды якіх занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы.
З нагоды прафесійнага свята працаўнікам сяла былі адрасаваны самыя шчырыя музычныя віншаванні. На гэтым свяце па-лічылі за гонар выступіць вядучыя самадзейныя калектывы раёна: народныя ансамблі “Зараначка”, “Сваякі”, “Прыгажосць”, “Суседзі”, «Ліпачка»,                      лаўрэаты, прызёры,                               удзельнікі многіх конкурсаў Мікалай Ільютка, Ніна Пацяюк, Крысціна Клімчук, Аляксандр Каласей, юныя салісты Арцём Саладуха, Аня Гражэўская і іншыя. Бо так складвалася вякамі, што менавіта зямля і вёска ў нашай старонцы з’яўляюцца вытокамі не толькі матэрыяльных, але і духоўных здабыткаў.
Галіна ШАФРАН.
НА ЗДЫМКАХ: моманты агульнараённага свята працаў-нікоў сяла і ўрачыстага ўшанавання перадавікоў сельгасвытворчасці.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...