spot_img

З 26 па 29 мая ў Драгічыне пройдзе 2-гі Міжнародны конкурс “Палескі агеньчык”

Дата:

Два гады таму ў Драгічыне з поспехам прайшоў 1-ы Міжнародны конкурс юных музыкантаў, арганізатарам якога выступіў наш зямляк, адзін з яркіх піяністаў сучаснасці, доктар музычных мастацтваў Юрый Бліноў. У рамках гэтага мерапрыемства жыхары раёна змаглі пабываць на канцэртах з удзелам сусветна вядомага піяніста прафесара Барыса Блоха, паслухаць музыку ў выкананні фенаменальнага баяніста, пераможцы шматлікіх конкурсаў і сусветнага чэмпіянату выканаўцаў на баяне Уладзіслава Плігаўкі і іншых вядомых музыкантаў.

На музычнай пляцоўцы ў Драгічыне ў поўнай меры праявіў свае здольнасці 12-гадовы піяніст Уладзіслаў Хандогі, якому журы прысудзіла Гран-пры 1-га Міжнароднага конкурсу “Палескі агеньчык”. Крыху пазней Хандогі пацвердзіў званне лепшага на прэстыжнейшым Міжнародным тэлевізійным конкурсе юных музыкантаў “Шчаўкунок” у Маскве, дзе акрамя “Залатога Шчаўкунка”, якога ўручыў яму галоўны дырыжор Камернага аркестра Філадэльфіі Ігнат Салжаніцын (сын Аляксандра Салжаніцына), Уладзіслаў атрымаў яшчэ  і Прыз сімпатый гледачоў і выступіў у канцэртнай зале імя П. Чайкоўскага з сімфанічным аркестрам Маскоўскай філармоніі. Але ж спачатку талент юнага піяніста Уладзіслава Хандогага, які цяпер вядомы ў многіх краінах свету,  ацанілі жыхары нашай палескай глыбінкі. Так што 1-ы Міжнародны конкурс “Палескі агеньчык” у Драгічыне, у якім удзельнічалі прадстаўнікі 7 краін свету, стаў сапраўды выдатнай школай падтрымкі маладых музыкантаў, развіцця іх творчых здольнасцей і павышэння прафесійнага ўзроўню, і дасягнуў сваёй мэты ў плане папулярызацыі інструментальнай музыкі і пашырэння кола яе прыхільнікаў у нашых мясцінах.

І гэта добрая справа, якая была распачата нашым земляком Юрыем Бліновым у 2014 годзе і знайшла падтрымку на ўзроўні аблвыканкама і райвыканкама,  мае дастойны працяг: напрыканцы бягучага мая  Драгічын прыме ўдзельнікаў 2-га Міжнароднага конкурсу юных музыкантаў “Палескі агеньчык”. Мерапрыемства будзе праходзіць на працягу чатырох дзён – з 26 па 29 мая. Па словах арганізатара і арт-дырэктара Ю.У. Блінова, у параўнанні з папярэднім конкурсам, удвая павялічыцца і колькасць краiн-удзельніц. На гэты раз спаборнічаць за Гран-пры будуць прадстаўнікі з 14  краін свету, уключаючы Кітай, ЗША, Бельгію, Чэхію, Турцыю і г.д.

–Пазамінулагодні, 1-ы Міжнародны конкурс “Палескі агеньчык” праходзіў у

дзвюх катэгорыях: “фартэпіяна” і  “баян/акардэон”. Але ж, улічваючы значную колькасць дзяцей, якія займаюцца сачыненнем музычных твораў і маюць жаданне развіваць свае здольнасці, мы ўпершыню ўключылi ў конкурсную праграму і спаборнiцтва юных кампазітараў”, – распавёў Юрый Уладзіміравіч.

У рамках музычнага мерапрыемства ў Драгічыне адбудуцца тры канцэрты:  26 мая ў 19 гадзін пройдзе  адкрыццё  2-га Міжнароднага конкурсу юных музыкантаў “Палескі агеньчык” і канцэрт членаў журы – лаўрэатаў шматлiкіх міжнародных конкурсаў Юрыя Блінова (фартэпіяна) і Уладзіслава Плігаўкі (баян). На наступны дзень, 27 мая ў 18.30 гадзін, адбудзецца фінал у катэгорыi “кампазіцыя”  i цiкавы канцэрт MUSICA NOVA,  у якім прагучаць творы кампазітараў – членаў журы.

А 29 мая ў 16.30 гадзін пачнецца ўрачыстая цырымонія закрыцця сёлетняга конкурсу і ўзнагароджання яго пераможцаў, падчас якой перад прысутнымі выступяць пераможцы конкурсу і ўладальнік Гран-пры 1-га Міжнароднага конкурсу “Палескі агеньчык” баянiст Дзяніс Угорцын.

Як паведаміў Юрый Бліноў, гледачы таксама могуць прысутнічаць на конкурсных праслухоўваннях юных музыкантаў, якія будуць праходзіць у актавай зале Драгічынскай дзіцячай школы мастацтваў i ў зале гарадскога Дома культуры. Разам з тым Юрый Уладзіміравіч адзначыў, што арганізатары мерапрыемства маюць патрэбу ў валанцёрах, якія б маглі прыняць у сябе на дзень-два малодшых дзяцей-канкурсантаў і іх суправаджаючых. Імёны дабрачынцаў будуць унесены ў памятны буклет, і яны атрымаюць права на бясплатнае наведванне ўсёй фестывальнай праграмы.

Астатнім жа варта проста набыць білет на ўпадабаны канцэрт, прыйсці на яго і падтрымаць выканаўцаў сваімі апладысментамі. Бо прымаць у сваім горадзе музыкантаў, якія выступалі ў лепшых канцэртных залах свету, – сапраўды рэдкая ўдача!

Галіна ШАФРАН

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

С 16 декабря стартует республиканская акция «Безопасный Новый год!»

Согласно оперативным данным, за 11 месяцев текущего года в...

В Дрогичине отметили 85-летие Брестской области

В Дрогичинском Доме культуры прошел праздничный концерт, посвященный 85-летию...

В Дрогичине прошел районный фестиваль творчества инвалидов «Дорогою добра»

В городском Доме культуры сегодня 6 декабря, прошел районный...

Книга “Выборы в Беларуси. Коротко о главном” поступила в продажу

Книга "Выборы в Беларуси. Коротко о главном" поступила в...