spot_img

“Зараначка” упрыгожыла Драгічын над Бугам

Дата:

Мацнеюць традыцыйныя добрасуседскія сувязі паміж нашым беларускім Драгічынам і яго горадам-пабрацімам – Драгічынам над Бугам – у суседняй Польшчы. Нядаўна там у чарговы раз пабывалі прадстаўнікі нашага раёна: яны накіраваліся ў замежжа, каб па запрашэнню гаспадароў прыняць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня горада, які святкаваў Драгічын над Бугам. Мясцовую дэлегацыю ўзначаліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Леанід Сцяпанавіч Куроўскі, які ў час мерапрыемства разам з сувенірамі перадаў жыхарам польскага горада-пабраціма найлепшыя віншаванні і пажаданні ад беларускіх сяброў.
У праграме святкавання ў замежжы выступіў і наш народны ансамбль “Зараначка” пад кіраўніцтвам А.М.Стэльмашук, які даўно пакарыў польскіх гледачоў сваім артыстычным майстэрствам і стаў жаданым госцем горада-пабраціма. Аб гэтым сведчыць і той факт, што гэта была ўжо 5-я па ліку гастрольная паездка песеннага калектыву ў Драгічын над Бугам.
“На гэты раз у складзе ансамбля Драгічынскага ГДК спявалі Валянціна і Сяргей Біч, Лейла Гарадзэ, Ала Каленік, Крысціна Краўчук, Аляксей Радэня і Юрый Собаль. На замежнай сцэне яны выступілі з вялікай канцэртнай праграмай, і было прыемна назіраць, што з самага пачатку польскія гледачы заўзята прытанцоўвалі і прыспеўвалі, падтрымліваючы салістаў “Зараначкі”, а пазней з задавальненнем бралі ў іх аўтографы і прасілі сфатаграфавацца на добрую памяць”, – распавяла Алена Мікалаеўна.
Па прызнанню кіраўніка песеннага калектыву А.М.Стэльмашук, добрыя ўражанні ад паездкі ў Драгічын над Бугам умацавала і тое, што беларусы і палякі памежных тэрыторый добра разумеюць адзін другога без перакладчыкаў і маюць шмат агульнага ў сваёй культурнай спадчыне, і гэта яднае народы і дае людзям надзею на далейшае развіццё добрасуседскіх адносін, на новыя творчыя сустрэчы.

01

01_1

Галіна ШАФРАН
На здымках: салісты “Зараначкі” – на фоне жывапіснай ваколіцы Драгічына над Бугам

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

С 16 декабря стартует республиканская акция «Безопасный Новый год!»

Согласно оперативным данным, за 11 месяцев текущего года в...

В Дрогичине отметили 85-летие Брестской области

В Дрогичинском Доме культуры прошел праздничный концерт, посвященный 85-летию...

В Дрогичине прошел районный фестиваль творчества инвалидов «Дорогою добра»

В городском Доме культуры сегодня 6 декабря, прошел районный...

Книга “Выборы в Беларуси. Коротко о главном” поступила в продажу

Книга "Выборы в Беларуси. Коротко о главном" поступила в...