spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Гiсторыя аднаго кахання

Дата:

Быў пагодлiвы восеньскi вечар…
Ен стаяў на аўтобусным прыпынку i чакаў. Яго твар здаваўся застылым. Ен думаў. Думаў пра тое, як паедзе ў мясцiны, дзе спазнаў нешта светлае і чыстае, што пранёс праз усё жыццё. Думаў пра тое, якi несправядлiвы гэты лёс, што адабраў у яго шчасце.
Нарэшце пад’ехаў аўтобус. Ён сеў на свабоднае месца. Нiкому да яго не было справы. Адусюль чулася гаворка, але мужчына заставаўся абыякавым да ўсяго. Ён чакаў, спадзяваўся, верыў. Падчас яму мроiлася, што побач сядзiць яна і ўсмiхаецца сваёй непаўторнай усмешкай. Але суседняе месца займала дзяўчына гадоў дваццацi. Яму здалося, што яна вельмi падобная на яго каханую.
Паглыбiўся ў свае сумныя думкi i не заўважыў, як непрыкметна праляцеў час. Яшчэ хвiлiна – зноў трапiць ён у абдымкi тых вулiц, дзе калiсьцi раней кахаў i быў каханы.
Аўтобус спынiўся. Ён выйшаў. На вулiцах было даволi людна. Мужчына рушыў павольна да таго месца, куды вяло яго сэрца. Ужо пачынала цямнець.
На небе з’явiлiся першыя зоркi. Хацелася пералiчыць iх, бы ў юнацтве. Ён перавёў позiрк на старое дрэва, якое адно расло на тым месцы, дзе дзве дарогi зыходзяцца, каб разысцiся ў розныя бакi, як калiсьцi разышлiся шляхi – яго i яе.
Нягледзячы на такiя сумныя думкi-успамiны, ён меў даволi шчаслiвы выгляд. Выгляд чалавека, у жыццi якога павiнна ў хуткiм часе адбыцца штосьцi вельмi значнае. Сэрца падказвала яму, што ўрэшце рэшт менавiта сёння ён знойдзе адказ на пытанне, якое хвалявала яго на працягу апошнiх гадоў.
Ён пайшоў…
Перад вачыма паўставалi знаёмыя мясцiны, якiя навявалi смутныя ўспамiны юнацкiх дзён. Ён быццам трапiў у iншы свет,у якiм для яго iснаваў толькi той шлях, якi абраў для сябе сам. Нарэшце ён спынiўся, не ведаючы, што рабiць далей. Кроках у дваццацi ад таго месца, дзе ён стаяў, знаходзiўся дом, у якiм яна жыла раней. Ён заўважыў, што тут амаль нiчога не змянiлася.
Хацеў падысцi бліжэй i не мог. Яго перапаўнялi пачуццi, а таксама няўпэўненасць у тым, што ён робiць усё правiльна. Доўга стаяў, затым убачыў чыюсьцi постаць, якая здалася надзвычай маленькай. Ён зрабiў некалькi крокаў. Цяпер не было нiякiх сумненняў: гэта – дзiця. Хлопчык падбег да яго, быццам разумеў, што гэты незнаёмы чалавек жадае з iм пагаварыць.
– Добры вечар! – павiталася дзiця.
– Добры вечар, хлопчык! Як цябе завуць? – пацiкавiўся ён.
– Алёшка,– адказаў хлопчык, даверлiва паглядаючы на незнаёмага чалавека.
– Скажы, Алёшка, ты ведаеш Вольгу Паўлаўну, што жыве ў тым доме?
– Я там жыву. А Вольга Паўлаўна – гэта мая мамачка, – сказаў Алёшка.
…Ен усё зразумеў. Яго новы знаёмы быў сынам той жанчыны, якую ён кахаў.
– А тата твой дзе? – гэта было ўсё, што ён мог сказаць у гэты момант.
– Дома. А вы яго ведаеце?
Ён нiчога не адказаў. Дастаў нешта з кiшэнi i працягнуў хлопчыку:
– Аддай гэта сваёй матулi. Будзь щчаслiвы, Алёшка!
Яму стала надзвычай лёгка i спакойна. Ён развярнуўся i рушыў у адваротным напрамку. На імгненне прыпыніўся, нібыта заахвочаны жаданнем яшчэ раз паглядзець у той бок, дзе застаўся стаяць хлопчык, але ўсё ж такі не паддаўся гэтаму імкненню. Хутка яго сілуэт знік за паваротам.
– Алёшка, што ты там робiш? – запытала мацi, падзываючы да сябе сына.
– Мама, вось гэта для цябе, – адказаў Алёшка i працягнуў ёй тое, што даў зусiм незнаёмы чалавек.
У руцэ жанчыны апынуўся фотаздымак, якi калiсьцi яна падарыла яму. На адваротным баку прыгожым почыркам было напiсана: «Майму любаму на ўсё жыццё».
Яна доўга стаяла на тым самым месцы, прыцiснуўшы да сэрца тое адзiнае, што засталося ад яго…

Віталь ЯНКОВІЧ
г.Драгічын

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Суд Дрогичинского района назначил наказание 18-летнему мошеннику

Невзирая на активную профилактическую работу со стороны правоохранительных органов,...

В Дрогичине прошел праздничный концерт, посвященный Дню учителя

В Дрогичинском Доме культуры прошел праздничный концерт, посвященный Дню...

Лукашенко поручил вернуться к программе по развитию Полесья

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил вернуться к программе по...

Яблочный сезон в разгаре

Глава государства обратил внимание на развитие плодоводства в стране. Посетив...