spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Журналісцкі эксперымент. Дзе ж наша мова?

Дата:

У Брэсцкім універсітэце, дзе я вучуся, шмат замежных студэнтаў. Часта бывае так, што нас усіх збіраюць на злучаныя лекцыі. Калі на іх выкладчык размаўляе па-беларуску, то ён абавязкова пытаецца: “Ці ўсе замежнікі мяне разумеюць?” Некаторыя яшчэ і дадаюць: “А не замежнікі таксама?”.  І тут я задумалася. Калі такая недаверлівая сітуацыя склалася сярод студэнтаў, то як людзі на вуліцы зрэагуюць на тое, што з імі загавораць па-беларуску? І вось што атрымалася.

Выпадак першы. Крама.

– Добры дзень. Калі ласка, дайце мне вось тых цукерак за 62 тысячы на паўкіло.

Жанчына за прылаўкам усміхаецца, неяк уважліва на мяне глядзіць. Я пачынаю думаць, што патрэбна было праводзіць гэты эксперымент у Брэсце. У родным Антопалі мяне ж усе ведаюць. Але адступаць назад позна.

– Этих? – перапытвае на рускай мове.

– Так.

Яна пералічвае грошы, аддае мне пакет з цукеркамі.

– Дзякую. Да пабачэння.

– Приходите еще, – ізноў усміхаецца прадавец.

Я выйшла з крамы. Што атрымоўваецца? Родная мова нялёгка даецца.

Выпадак другі. Чыгуначная станцыя.

– Два білета, калі ласка, да Драгічына-горада. Адзін – туды, а адзін – туды і назад.

І зноў гэты ўважлівы позірк касіра, падобны на той, у краме. І што гэта такога незвычайнага ў беларускай мове? Але больш ніякай увагі да таго, як я размаўляю. Мабыць, у касіра вельмі шмат працы.

Выпадак трэці. На вуліцы.

Вырашыла спытаць у каго-небудзь на вуліцы напрамак да вясковай лазні.

– Добры дзень. Можа, падкажаце мне, як прайсці да лазні?

І зноў гэтыя здзіўленыя вочы. Я ж не па-кітайску запытала, чаго вы ўсе?

– Прайсці куда? – чую ў адказ.

– Калі не памыляюся, на вуліцу Чырвоных Танкістаў.

– А у нас есть такая? Не слышал, спросите у кого-нибудь еще, – сказаў чалавек  і пайшоў. Вось аказія якая! Нават такое бывае!

Выпадак чацвёрты. Бібліятэка.

– Добры дзень! – уваходжу ў светлы бібліятэчны пакой.

– Здравствуйте! – а па-беларуску?

– Паглядзіце, калі ласка, якія часопісы пазаставаліся, якія трэба данесці?

У адказ у мяне пытаюцца, чаму я размаўляю на роднай мове. Адказваю, што ва ўніверсітэце ўсё больш гавораць па-беларуску. Таму і я прывыкла. Параілі нейкую новую кніжку на беларускай мове. Але ўся размова вялася на дзвюх. Што зробіш, калі беларускую мову ў грамадскіх месцах пакуль мала чуваць?

Выпадак пяты. Госці.

Прыехалі да нас госці з Расіі. Ім сапраўды цяжка даецца беларуская мова. І было смешна глядзець, як яны спрабуюць вымавіць мяккае “с” у словах “крэпасць” і “снег”. Але гэта расіяне. Глядзець на тое, як гэта спрабуюць зрабіць беларусы – прыкра. Госці з зацікаўленасцю слухалі, як я гутару з імі па-беларуску. І верыце, на мяне не глядзелі як на іншапланетную асобу.

Выпадак шосты. Госці-палякі.

А вось госці з Польшчы і ўвогуле лепш разумелі нас па-беларуску. І за той час, што я была ў Польшчы і што яны былі ў нас – я добра “падцягнула” беларускую мову. І ні там, ні тут, ні польскія студэнты, ні дарослыя не бачылі ў тым, што мы гаворым па-беларуску, нічога незвычайнага.

Выпадак сёмы. Сябры.

Вечарам мы сабраліся на дыскатэку. Як толькі ўладкаваліся ў машыне, я звярнулася да сяброў.

– Перадайце, каму не цяжка, бутэльку з вадой. Там недзе ляжала.

– На держи, а с тобой что? – чую ў свой бок.

– А што здарылася? – раблю здзіўлены выгляд.

– Ты почему на белорусском говоришь?

– А ў нас гэта забаронена?

– Все, Ксюш, заканчивай. Давай уже нормально. Ты какая-то не такая становишься.

Я пасмяялася. Вось і пагутарылі…

Выпадак восьмы. Тралейбус.

Надпіс “Месца для інвалідаў” прывабіў увагу школьнікаў пачатковых класаў.

– Смотрите! Они букву “ц” вместо “т” написали. Тут ошибка!

І што ім скажаш, калі нават такая дробязь, як надпіс, стала аб’ектам насмешак? Што тады скажуць пра чалавека? У лепшым выпадку: “Откуда приехал”? У кепскім – “Заболел”?

Дык дзе ж наша мова, калі яе няма сярод народа?..

Ксенія ПАЛЬТО,

студэнтка Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Светлана Бартош встретилась с коллективом Дрогичинского ТЦСОН

Депутат Палаты Представителей рассказала всем присутствующим о ходе Всебелорусского...

На старте “малинового” сезона познакомились с начинающим фермером

Ни для кого не секрет, что Дрогичинщина славится как...

В кинотеатре «Беларусь» проходит общенациональная премьера фильма «Время вернуться»

Перед началом показа этой военно-исторической драмы киностудии Беларусьфильм, посвященной...

Во всех районах Беларуси ограничено посещение лесов

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов....