Аб’ём знешняга гандлю таварамі арганізацый нашага раёна за студзень-красавік 2011 года склаў 1960,5 тыс. долараў ЗША.
У тым ліку экспарт — 549,6 тыс. долараў, імпарт – 1410,9 тыс. долараў. Вартнасны аб’ём экспарту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з разліку ў фактычных цэнах павялічыўся на 297,5 тыс. долараў, імпарту – на 953,8 тыс. долараў, або ў 2,2 і 3,1 раза адпаведна.
У студзені-красавіку бягучага года сфарміравалася адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў размеры 861,3 тыс. долараў. Сальда знешнегандлёвага абароту склалася таксама адмоўнае ў суме 205 тыс. долараў.
З агульнага аб’ёму экспарту раёна на долю Расіі прыпадае 60,2%, астатніх краін СНД – 3,6%, краін па-за СНД – 36,2%. Імпарт з Расіі склаў 8,1% агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД – 3,5%, краін па-за СНД – 88,4%.
У студзені-красавіку 2011 года знешнегандлёвая дзейнасць ажыццяўлялася з 21 краінай свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 7 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя 16 краін.
У структуры экспартных паставак раёна прадукты расліннага паходжання склалі 48,2%, гатовыя харчовыя прадукты – 28,9%. У структуры імпарту найбольшую ўдзельную вагу займалі прадукты расліннага паходжання – 30,3%, машыны і абсталяванне – 27,5%, прадукцыя жывёлагадоўлі – 18,6%.
У аб’ёме экспарту пераважалі прамежкавыя і спажывецкія тавары, удзельная вага якіх у агульным аб’ёме экспарту раёна склала 55,8% і 39,1% адпаведна. У структуры імпарту 43,5% прыпадала на інвестыцыйныя тавары, 38%— на прамежкавыя тавары, 18,5% — на спажывецкія.
Пастаўкі тавараў па дагаворах куплі-продажу склалі 100% як па экспарту, так і па імпарту.
РАЁННЫ АДДЗЕЛ СТАТЫСТЫКІ
Знешні гандаль раёна
Дата:
Популярно
Архив новостей