spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

І колькасць,і якасць

Дата:

Нядрэнна працуюць

сёлета жывёлаводы СВК “Агра-Дзеткавічы”, асабліва па вытворчасці малака. Яго тут за 7 месяцаў рэалізавалі на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў 467 цэнтнераў – на 94 цэнтнеры больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Надой малака ад кожнай каровы ўзрос на 280 і склаў 2617 кілаграмаў. А нядаўна працаўнікі ферм гаспадаркі атрымалі новую перамогу – датэрмінова выканалі дзевяцімесячны план па продажу малака дзяржаве, адправіўшы яго на нарыхтоўчы пункт звыш 2020 тон.

Найбольш важкі ўклад у агульны поспех унеслі жывёлаводы Дзеткавіцкай фермы, якую вось ужо каля 20 гадоў узначальвае Ніна Антонаўна Паўзун. Дойны статак тут налічвае 200 галоў. Праўда, цяпер ён кругласутачна знаходзіцца на пашы. А пасвяць жывёлу Антон Аляксеевіч Тарасевіч, Леанід Фёдаравіч Нічыпорчык, Мікалай Іванавіч Мішкуц і Мікалай Міхайлавіч Труш. Яны рацыянальна выкарыстоўваюць кожны гектар пашавых угоддзяў, строга сочаць за тым, каб буронкі своечасова былі напоены і атрымлівалі мінеральныя падкормкі. Таму ад кожнай каровы за 7 месяцаў бягучага года ў Дзеткавічах надаілі па 2805 кілаграмаў духмянага сырадою – на 252 кілаграмы больш, чым за такі мінулагодні час.

Нельга не адзначыць старанную і добрасумленную працу аператараў машыннага даення, якія абслугоўваюць дойны статак. Гэта Святлана Андрэеўна Нічыпорчык, Таццяна Аляксееўна Бандарук і Алена Аляксандраўна Клімовіч. Яны заўсёды імкнуцца ўсё рабіць так, як таго патрабуе не толькі заатэхнічная навука, але і перадавая практыка.

Перад жывёлаводамі раёна пастаўлена адказная задача і па павышэнню якасці малака. Сёлета яго неабходна рэалізаваць дзяржаве не менш 80% класам “экстра” і вышэйшым гатункам. У СВК “Агра-Дзеткавічы” гэты паказчык за 7 месяцаў склаў 82,6%. Тут упершыню ў бягучым годзе ад- правілі на масласырзавод 20,7% сырадою класам “экстра”.

Мяса – звыш плана

Мы ўжо неаднаразова адзначалі, што СВК “Асавецкі” з’яўляецца лідарам у раёне па вытворчасці малака. Для пацвярджэння прывядзем некаторыя лічбы. За 7 месяцаў у гаспадарцы на 100 гектараў сельгасугоддзяў рэа- лізавалі аж 1113 цэнтнераў малака, а надой яго ад кожнай каровы давялі да 4147 кілаграмаў – на 322 кілаграмы больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд.

Прыемна, што ў кааператыве значная ўвага ўдзяляецца і вытворчасці мяса, якая ў параўнанні з леташнім узрасла на 19%. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы тут таксама самыя высокія ў раёне – 686 грамаў. Яшчэ лепшых поспехаў штомесячна дабіваюцца жывёлаводы Аляксандр Міхайлавіч Адамовіч і Аляксандр Мікалаевіч Каўзаловіч. У сярэднім яны даглядаюць па 100 бычкоў, кожны з якіх штосутачна прыбаўляе ў вазе па 800-1000 грамаў.

Натхнёная праца лю- дзей прыносіць добры плён. Гаспадарка на 2 месяцы раней намечанага тэрміну выканала 9-месячны план па продажу мяса дзяржаве. Яго на нарыхтоўчыя пункты пры заданні 330 тон па стану на 1 жніўня даставілі 416 тон.

Датэрмінова выканалі 9-месячны план па рэалізацыі мяса дзяржаве і жывёлаводы СВК “Радавецкі”. Яны для харчовых патрэб насельніцтва краіны ад- правілі на мясакамбінаты вобласці 165 тон ялавічыны. І ў гэтым значная заслуга такіх даглядчыкаў жывёлы, як Таццяна Аляксееўна Мельнічук, Ігар Анатольевіч Саўчук і Любоў Андрэеўна Безік.

Цяпер названыя гаспадаркі прадаюць мяса дзяржаве звыш плана.

Справы трэба папраўляць

Вынікі работы жывёлаводаў раёна за прайшоўшыя 7 месяцаў сведчаць аб тым, што не ва ўсіх гаспадарках належная ўвага ўдзяляецца павышэнню прадуктыўнасці грамадскага статка. Так, напрыклад, у сельскагаспадарчым вытворчым філіяле “Прыазёрны” камбікормавага завода надоі малака ад кожнай каровы ў параўнанні з леташнім знізіліся на 534 кілаграмы, у СВК “Радавецкі” – на 130, “Ліпніцкі” – на 67 і ў “Бездзеж-Агра” – на 56 кілаграмаў. Самая ж нізкая прадуктыўнасць дойнага статка па- ранейшаму ў СВК “Радастаўскі” і ПВУП “Гутава” – адпаведна 2073 і 2108 кілаграмаў малака ад каровы. У апошніх дзвюх гаспадарках невысокая і якасць атрыманага сырадою.

Што тычыцца мяса, то яго вытворчасць сёлета знізілі ў СВК “Ліпніцкі”, “Асіпавічы”, “Бездзеж-Агра”, “Імянінскі”, “Агра-Дзеткавічы” і ў райаграсэрвісе. Так, у кааператыве “Асіпавічы” з пачатку года на 100 гектараў сельгасугоддзяў рэалізавалі толькі 13 цэнтнераў ялавічыны. Гэта самы нізкі паказчык у раёне.

Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы, што знаходзіцца на адкорме, знізілі 8 гаспадарак.

Справы трэба неадкладна папраўляць. Інакш прагнозныя паказчыкі, што даведзены сёлета раёну ў галіне жывёлагадоўлі, могуць аказацца пад пагрозай зрыву.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума ВНС

В регионах Беларуси идет выдвижение кандидатов в состав Президиума...

По-народному зажгла «Славяночка»

Детский ансамбль танца «Славяночка» Дрогичинской детской хореографической школы искусств...

Александр Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе главы государства. Закон устанавливает обновленную...

Более 2,5 тыс. человек смогут выйти на старт легкоатлетического забега “Первых” в Бресте

В Бресте 11 мая пройдет легкоатлетический забег "Первых". Спортивное...