spot_img

Пяць гаспадарак раёна завяршылі ўборку азімага ячменю

Дата:

Па стану на 27 чэрвеня ў нашым раёне азімы ячмень убраны на 76 працэнтах пасяўных плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 42,6 цэнтнера з гектара. У адкрытых акцыянерных таварыствах “Аляксеевічы-Агра”, “Бездзеж-­Агра”, “Ліпніцкі”, “Агра-­Дзеткавічы”, “Радастаўскі” ўборка азімага ячменю завершана. На чарзе – рапсавыя палеткі.

У племзаводзе “Заказельскі”, як і ў іншых гаспадарках раёна, сёлетняе жніво пачалося раней звычайнага. Аднак земляробаў яно не застала знянацку – тэхніка была своечасова падрыхтавана, і як толькі надышлі аптымальныя тэрміны, камбайны выйшлі ў поле.

Механізатар Мікалай Фёдаравіч Жук.

Ва ўрочышчы Каралін, непадалёку ад фермы, на 60-гектарнай плошчы азімага ячменю шчыру­юць два экіпажы. У Мікалая Фёдаравіча Жука новы камбайн – у полі ўсяго толькі трэці год. На другім камбайне “са стажам” убірае ячмень яго брат Іван.

Экіпаж камбайна ў складзе Івана Фёдаравіча Жука і Валерыя Іванавіча Раманцова.

Гэта мая саракавая ўборка, – не без гордасці кажа механізатар. Сёлета мне дапамагае руплівы земляроб Валерый Іванавіч Раманцоў. З ім мы, спадзяюся, дасягнем пэўных поспехаў на жніве.

Тым часам бункер камбайна Мікалая Жука напоўніўся збожжам новага ўраджаю, і ён, падаўшы знак вадзіцелю аўтамабіля МАЗ‑555 Мікалаю Мікалаевічу Румачыку, спыніў свой агрэгат. Мазіст не заставіў сябе доўга чакаць і хуценька пад’ехаў на загрузку. Некалькі хвілін і збожжа з бункера залацістым патокам “перакачавала” ў кузаў аўтамабіля, які тут жа ўзяў курс на збожжаток гаспадаркі.

– Спяшаецца Мікалай, – заўважыў галоўны аграном гаспадаркі Ягор Леанідавіч Качан, – як-ніяк яму аднаму неабходна адво­зіць збожжа ад абодвух камбайнаў. Хутка ён зноў вернецца ў поле – затрымкі за ім не будзе. Ураджайнасць на гэтым палетку, дзе мы шчыруем другі дзень, 57 цэнтнераў з гектара пры вільготнасці крыху больш 16 працэнтаў. А ўсяго ў гаспадарцы на сённяшні дзень з 88 гектараў намалочана амаль 500 тон збожжа.

Аляксандр РЭПІХА.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Гайдукевич будет баллотироваться на выборах Президента Беларуси

Председатель ЛДПБ Олег Гайдукевич будет баллотироваться на выборах Президента...

Начат прием документов по выдвижению представителей в состав Дрогичинской районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь

Прием документов по выдвижению представителей в состав Дрогичинской районной комиссии по выборам...

Регистрация кандидатов в Президенты Беларуси начнется 22 декабря

ЦИК опубликовал на своем сайте календарный план организационных мероприятий...