Райсельгасхарч: пасяўная ідзе з апярэджаннем мінулагодняга графіка

Дата:

Пасля тыднёвага перапынку з-за марознага надвор’я гаспадаркі нашага раёна ўзнавілі веснавыя палявыя работы. Па стану на 20 сакавіка, раннія яравыя збожжавыя і збожжабабовыя пасеяны на 2511 гектарах, што складае 41 працэнт да плана. Нягледзячы на вымушаны перапынак, пасяўная ідзе з апярэджаннем мінулагодняга графіка.

На сяўбе ранніх яравых лідзіруюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Ліпніцкі”, “Радастаўскі”, “Асіпавічы” і “Агра-Дзеткавічы”, дзе названыя работы праведзены адпаведна на 76, 69, 55 і 54 працэнтах запланаваных плошчаў.
Першую падкормку азімага рапсу завяршылі ўсе без выключэння гаспадаркі нашага раёна і амаль адразу прыступілі да другой падкормкі, якая праведзена ўжо на 37 працэнтах пасяўных плошчаў.
Падкормку азімых збожжавых завяршылі СВК “Асавецкі” і ААТ “Аляксеевічы-Агра”. На гэтых работах блізкія да фінішу ААТ “Бездзеж-Агра”, “Ліпніцкі”, племзавод “Заказельскі”.
Адначасова вядуцца ўнясенне мінеральных і арганічных угнаенняў, сяўба шматгадовых траў і перазалужэнне пашы.
Нездарма ў народзе кажуць, што веснавы дзень год корміць, таму і спяшаюцца земляробы ў сціслыя тэрміны завяршыць веснавыя палявыя работы і прыступіць да выканання іншых.

Аляксандр РЭПІХА.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко представили концепцию Академии интеллектуальных технологий

На совещании у Президента Беларуси по вопросу создания Академии...

Домик на берегу: законно ли это?

К сожалению, природа не наделила наш район ни полноводными...

Продолжается набор будущих спасателей-пожарных

В 2026 году для получения среднего специального образования открыт...

 СПК «Осовецкий» первым в Дрогичинском районе завершил жатву

В Дрогичинском районе первыми завершили уборку зерновых и зернобобовых...