11 жніўня 2016 года адбылося чарговае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Днепра-Бугскай выбарчай акругі №10. На камісіі было разгледжана пытанне “Аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.
Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговая выбарчая камісія вырашыла зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наступныя асобы.
- Бусень Андрэй Аляксандравіч, нарадзіўся 7 мая 1979 года, дзяжурны па парку станцыі Брэст-Усходні транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”, жыве ў г. Брэсце, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
- Дарагакупец Юрый Іванавіч, нарадзіўся 6 студзеня 1962 года, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, жыве ў г. Мінску, беспартыйны.
- Елец Генадзій Аляксеевіч, нарадзіўся 5 жніўня 1965 года, начальнік Іванаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, жыве ў г. Іванаве, беспартыйны.
- Мукасей Ніна Мікалаеўна, нарадзілася 25 студзеня 1985 года, намеснік дырэктара па маркетынгу таварыства з абмежаванай адказнасцю “МТМ Энерга”, жыве ў г. Брэсце, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
- Нахайчук Віктар Міхайлавіч, нарадзіўся 12 верасня 1979 года, дыспетчар транспартнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Белсолад”, жыве ў г. Іванаве, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.