spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Гэтую трагедыю яны ніколі не забудуць

Дата:

Кожны год 3 верасня да брацкай магілы, што знаходзіцца ў вёсцы Гутава, прыходзяць мясцовыя сяляне і школьнікі, каб ушанаваць памяць мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтую трагедыю ніколі не забудуць тыя, хто перажыў цяжкі час нямецкай акупацыі.

Гутаўскую трагедыю часта ўспамінаюць мясцовыя старажылы...
Гутаўскую трагедыю часта ўспамінаюць мясцовыя старажылы…

Ваенна-гістарычны музей імя Удовікава збірае ўспаміны сведкаў і дакументы аб зверствах фашызму. З Пінскага занальнага архіва мы атрымалі спісы загінуўшых мірных жыхароў Драгічынскага раёна. У іх, гэтых спісах, лічацца расстралянымі 40 жыхароў Гутава і 8 – Агдэмера.

Тыя, хто перажыў вайну, добра памятаюць той страшны вераснёўскі дзень 1942 года. Вось што ў свой час расказваў аб трагедыі гутаўчанін Сяргей Быцко:

– Мне тады было 15 гадоў. Раніцой 3 верасня 1942 года прачнуўся ад шуму, што даносіўся з вуліцы. Падбег да акна і ўбачыў немцаў, якія акружалі вёску. Я кінуўся ў пакой, дзе спалі бацькі, крыкнуў: “Нас фашысты акружаюць!..”

Маці ўзнялася з ложка і, хутка апрануўшыся, падышла да акна. Убачыўшы ўсё – загаласіла і кінулася бегчы да дома свайго брата Мікалая. Яна хацела папярэдзіць яго, ведаючы, што ён мае сувязь з партызанамі. Але ў хаце дзядзькі ўжо былі немцы.

Неўзабаве маю маму і яе брата вывелі з хаты і павялі ў цэнтр вёскі. У гэты час ля нямецкага пастарунка пачалі біць у рэйку. Гэта быў умоўны сігнал для збору людзей.

Хутка ў цэнтры вёскі сабраліся ўсе, хто мог рухацца. Прыйшлі туды і мы з бацькам. Арыштаваныя, відаць, па раней складзеных спісах, ужо сядзелі ля плота пад аховай. Да натоўпа накіраваўся даўгавязы гітлеравец з перакладчыкам. Чамусьці яны падышлі да мяне і паказалі, каб выйшаў наперад. Мой сябра Вало-дзя, развітваючыся са мною, ціха прагаварыў: “Шчаслівы ты, Сярожа, паедзеш у Германію, а нас заб’юць”.

З натоўпу немцы адабралі яшчэ 12 чалавек і загадалі ўсім узяць рыдлёўкі. Потым павялі нас за вёску, на балота. Адзін гітлеравец акрэсліў размеры ямы і паказаў, куды кідаць зямлю.

Яму мы капалі даўгавата. Нам загадалі адысці ў кусты і легчы ўніз тварам. Адразу ж наваколле абудзілі душараз-дзіраючыя крыкі жанчын і дзяцей, якія прасілі ў акупантаў літасці. Ды дарэмна – людзей падагналі на край ямы. Застракаталі выстралы…

Я рашыў паглядзець, што адбываецца, і ўзняў галаву. Убачыў, як да ямы вялі Ганну Кабаковіч. Яна на руках трымала гадавалае дзіця, а за спадніцу маці трымаўся  дзесяцігадовы Санька. Яна так моцна галасіла, што ішоў мароз па целе. Праз імгненне ўпалі і яны, скошаныя аўтаматнай чаргою. Пасля гэтага наступіла трывожная цішыня.

Фашыст, які камандаваў расстрэлам, паклікаў нас да ямы. Мы ўзняліся і падышлі. Перакладчык загадаў нам засыпаць зямлёю людзей, некаторыя з якіх яшчэ варушыліся.

Калі мы засыпалі магілу, нас павялі ў цэнтр вёскі, дзе былі ўсе тыя, каго сабралі немцы. Да людзей падышоў афіцэр і праз перакладчыка сказаў: “Калі і ў далейшым будзеце дапамагаць партызанам, якія пускаюць пад адхон эшалоны і забіваюць нямецкіх салдат, то ўсіх расстраляем, а вёску спалім”.

Пасля гэтага людзей адпусцілі дадому. Мяне ўвесь час трасло ад страху. Я прыйшоў дахаты. Убачыўшы мяне, сусед спытаў: “А дзе маці?” “У яме”, – адказаў я. Так я застаўся без мамы.

Сёння мы прапануем чытачам поўны спіс загінуўшых мірных гутаўчан, перададзены нам з занальнага архіва Пінска, дзе захоўваюцца дакументы камісій па расследаванню зладзействаў фашыстаў на нашай тэрыторыі:

Замкавец Васіль Ціханавіч, 1894 г.н.

Замкавец Наталля Трафімаўна, 1894 г.н.

Замкавец Валянціна Васільеўна, 1924 г.н.

Замкавец Лявон Васільевіч, 1926 г.н.

Замкавец Роза Васільеўна, 1928 г.н.

Замкавец Ціхан Васільевіч, 1930 г.н.

Клімовіч Карп, 1906 г.н.

Клімовіч Сяргей Пракопавіч, 1908 г.н.

Клімовіч Ганна Якімаўна, 1910 г.н.

Клімовіч Кацярына Сяргееўна, 1937 г.н.

Клімовіч Мікалай Сяргеевіч, 1939 г.н.

Клімовіч Сяргей Сяргеевіч, 1940 г.н.

Кабаковіч Міхаіл Яфімавіч, 1905 г.н.

Кабаковіч Ганна Міхайлаўна, 1908 г.н.

Кабаковіч Аляксандр Міхайлавіч, 1936 г.н.

Кабаковіч Ганна Міхайлаўна, 1941 г.н.

Федзюковіч Акуліна, 1880 г.н.

Новік Сцяпан Кліменцевіч, 1870 г.н.

Новік Іван Сцяпанавіч, 1904 г.н.

Новік Агап’я, 1870 г.н.

Новік Вера Якімаўна, 1912 г.н.

Новік Марыя Іванаўна, 1938 г.н.

Новік Ніна Іванаўна, 1940 г.н.

Раманоўскі Сяргей, 1912 г.н.

Котчык Фёдар Данілавіч, 1907 г.н.

Быцко Аляксандра Данілаўна, 1894 г.н.

Котчык Васіль Васільевіч, 1905 г.н.

Котчык Наталля Аляксандраўна, 1905 г.н.

Котчык Міхаіл Васільевіч, 1929 г.н.

Котчык Алена Васільеўна, 1939 г.н.

Котчык Мікалай Васільевіч, 1931 г.н.

Котчык Ганна Васільеўна, 1935 г.н.

Новік Захар Дзям’янавіч, 1899 г.н.

Новік Еўдакія, 1899 г.н.

Новік Марыя Захараўна, 1925 г.н.

Новік Алена, 1929 г.н.

Новік Ганна, 1929 г.н.

Кабаковіч Якім Карпавіч, 1910 г.н.

Быцко Мікалай, 1907 г.н.

Навіцкі Цімафей Фёдаравіч, 1880 г.н.

Фелюсь Сінафонцій, 1904 г.н., в. Агдэмер

Фелюсь  Ганна Мікалаеўна, 1899 г.н.

Фелюсь Васіль, 1929 г.н.

Фелюсь Марыя, 1921 г.н.

Грэцкі Мікалай, 1908 г.н.

Гарбарук Рыгор, 1911 г.н.

Сідарук Ганна, 1903 г.н.

Сідарук Таіса Кірылаўна, 1933 г.н.

У гэтым спісе значыцца 48 чалавек, якія загінулі ад рук акупантаў 3 верасня 1942 года ў в.Гутава. Вырашыў супаставіць яго са спісам у кнізе “Памяць”. Выявіў вельмі многа недакладнасцей. Таму для тых, хто займаецца пытаннямі ўвекавечвання памяці ахвяр вайны, работы яшчэ больш чым дастаткова. Дарэчы, рады будзем выслухаць кожнага, хто выкажа свае заўвагі па апублікаванаму спісу.

Што тычыцца помніка, то яго на брацкай магіле ўстанавілі сваякі загінуўшай сям’і Замкавец, прозвішча якой там значыцца. Думаю, настаў той час, каб узвесці больш габарытны помнік ахвярам фашызму, каб не было сорамна перад нашчадкамі. Памяць павінна быць свяшчэннай, і не варта шкадаваць сродкаў.

Сяргей ГРАНІК,

дырэктар ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава, наш няштатны карэспандэнт

Фота  Івана Ляончыка

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Сегодня отмечается очередная годовщина трагедии на Чернобыльской АЭС

На четвертом энергоблоке Чернобыльской атомной электростанции 26 апреля 1986 года случилась...

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...