spot_img

Надыходзіць самая гарачая і адказная пара

Дата:

Лета, не затрымаўшыся ў зеніце, спакваля пачало паварочваць на другую палову. Адметным сімвалам гэтай пары становіцца паўсюднае стракатанне камбайнаў на збожжавых палетках, а ў сакавіты зялёны колер тутэйшых краявідаў ужо дзе-нідзе сталі ўплятацца шырокія залацістыя пожні – першыя прадвеснікі таго, што сёлетняе лета пачало свой зваротны адлік. Менавіта ў гэты час аграрыі раёна ўступаюць у сезон уборкі вырашчанага ўраджаю…

– Надыходзіць самая гарачая і адказная пара, калі многія віды сельгасработ трэба весці адначасова. І калі на адных палях у нас ужо завяршаецца жніво азімага ячменю, то на другіх – толькі распачынаем уборку азімага рапсу, пад які ў нашай гаспадарцы адведзена плошча ў 100 гектараў. Спадзяемся, што калектыўны клопат і гаспадарчыя затраты ў яго вырошчванні акупяцца дастойным ураджаем і прыбыткам, паколькі рапс на сённяшні дзень з’яўляецца адной з самых высокарэнтабельных сельгаскультур, – расказвае галоўны аграном ААТ “Ліпніцкі” Мікалай Мікалаевіч Бабко.

У пятніцу, 14 ліпеня, уборка рапсу стартавала на 50-гектарным участку ля вёскі Скібічы.Тут быў задзейнічаны і вопытнейшы сямейны экіпаж, у складзе якога у адной звязцы працуюць Фёдар Аляксандравіч Міхнюк з сынам Андрэем. Адметна, што Міхнюк-старэйшы, які мае каля трох дзясяткаў гадоў механізатарскага стажу, доўгі час упраўляў пагрузчыкам “Амкадор”. Некаторы час таму назад ён аформіў льготную пенсію і выйшаў на заслужаны адпачынак, але па-ранейшаму выходзіць на работу, каб аказаць дапамогу маладым працаўнікам у рамонце складанай сельскагаспадарчай тэхнікі, падмяніць калег на перыяд водпуску, бо такія, як Фёдар Аляксандравіч, спраўляюцца з любой сельскагаспадарчай тэхнікай. Яны – універсальныя механізатары-земляробы, майстэрства і вопыт якіх запатрабаваны ў любой важнай справе.

Як сапраўдны хлебаробскі нашчадак, з дзіцячых гадоў цікавасць да тэхнікі і бацькоўскай справы праяўляў і сын Ф.А.Міхнюка – Андрэй. Будучы навучэнцам абласнога прафесійнага аграрна-вытворчага ліцэя, юнак пачаў працаваць памочнікам камбайнера. У адным экіпажы з бацькам. Пазней, калі Фёдар Аляксандравіч пайшоў на заслужаны адпачынак, свае паўсядзённыя абавязкі, у тым ліку – работу на пагрузчыку “Амкадор” , ён таксама перадаў сыну, 23-гадоваму Андрэю Фёдаравічу Міхнюку.

А цяпер, у гарачую пару жніва, яны зноў працуюць разам, у адным камбайнерскім экіпажы. Гэта – іх шосты ўборачны сезон. Сумесную справу ў такім выпадку аблягчае тое, што людзі, якія дасканала ведаюць характар і прафесійныя здольнасці членаў сваёй каманды, спаўна давяраюць адзін другому. І ўборка ўраджаю для іх – не толькі адказная дзяржаўная задача, але і важная сямейная справа…

– На цяперашні год на гэтым полі выспеў нармальны ўраджай рапсу, і таму трэба спяшацца ўбраць яго, пакуль спрыяе надвор’е, – у адзін голас зазначаюць мае суразмоўнікі, Фёдар Аляксандравіч і Андрэй Фёдаравіч Міхнюкі.

І я не стала затрымліваць іх доўгімі размовамі. Бо цяпер наступае пара, калі за хлебаробаў пачынаюць гаварыць іх паказчыкі – гектары ўбранай збожжавай плошчы і тоны намалочанага зерня…

Сямейны экіпаж ААТ “Ліпніцкі”, у складзе якога працуюць Фёдар Аляксандравіч Міхнюк з сынам Андрэем, – на ўборцы рапсу
Сямейны экіпаж ААТ “Ліпніцкі”, у складзе якога працуюць Фёдар Аляксандравіч Міхнюк з сынам Андрэем, – на ўборцы рапсу

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

С 16 декабря стартует республиканская акция «Безопасный Новый год!»

Согласно оперативным данным, за 11 месяцев текущего года в...

В Дрогичине отметили 85-летие Брестской области

В Дрогичинском Доме культуры прошел праздничный концерт, посвященный 85-летию...

В Дрогичине прошел районный фестиваль творчества инвалидов «Дорогою добра»

В городском Доме культуры сегодня 6 декабря, прошел районный...

Книга “Выборы в Беларуси. Коротко о главном” поступила в продажу

Книга "Выборы в Беларуси. Коротко о главном" поступила в...