Палескія матывы Марата Клімава

Дата:

021Напярэдадні Новага года ў файе гарадскога Дома культуры разгарнулася персанальная выстава знакамітага брэсцкага мастака Марата Рыгоравіча Клімава. Урачыстае адкрыццё экспазіцыі пад назвай “Палескія матывы” атрымалася настолькі шчырым і хвалюючым, што сам майстар расчуліўся ажно да слёз.
Марат Рыгоравіч нарадзіўся ў 1940-м годзе ў вёсцы Выганішчы Івацэвіцкага раёна. Ён скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, выкладаў на кафедры архітэктурнага праектавання Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. На працягу ўсяго жыцця вернымі спадарожнікамі Марата Рыгоравіча былі аловак, мальберт, пэндзаль, фарбы і, вядома ж, творчае натхненне, жаданне перадаць людзям сваё бачанне родных краявідаў, уласнае разуменне свайго сучасніка.
У 1977-м годзе Клімаў быў прыняты ў Саюз мастакоў СССР. Ён удзельнічаў ва Усесаюзнай выставе маладых мастакоў у Маскве, у групавой выставе беларускіх мастакоў у Любліне, іншых значных выставах. Карціны Марата Рыгоравіча знаходзяцца ў Беларускім мастацкім музеі, у Мастацкай галерэі г.Брэста, у Магілёўскім мастацкім музеі, у Музеі Беларускага Палесся ў Пінску, у прыватных калекцыях. Майстар узнагароджаны ордэнам “Знак пашаны”, медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”, Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Але ж людзі, якім пашчасціла сустрэцца з Маратам Рыгоравічам на жыццёвым шляху, адзначаюць яго просты, дружалюбны характар. Так гаварылі пра мастака падчас урачыстага адкрыцця выставы і начальнік раённага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Леанід Сцяпанавіч Куроўскі, дырэктар Драгічынскай школы мастацтваў Сяргей Васільевіч Падлужны, загадчык аддзялення выяўленчага мастацтва школы Міхаіл Аляксеевіч Майбародзін. І хаця персанальная выстава Клімава ў Драгічыне разгарнулася ўпершыню, свой творчы след тут мастак пакінуў даўно: сцены гарадскога Дома культуры ўпрыгожваюць каляровыя мазаічныя пано, аўтарам якіх з’яўляецца Марат Рыгоравіч.
У экспазіцыі прадстаўлена 32 карціны мастака, удвая больш палоцен засталося ў асабістых запасніках майстра: па тэхнічных прычынах і з-за невялікай выставачнай плошчы, на жаль, іх не ўдалося паказаць драгічынскім аматарам выяўленчага мастацтва. Марат Клімаў працуе ў розных жанрах: пейзажа, партрэта, нацюрморта. Назвы яго карцін гавораць самі за сябе: “Маладыя сосны”, “Ветраны дзень”, “Алея ў парку”, “Пад мірным небам”, “Зімовы дзень”, “Дама ў белым світэры”. Палотны быццам ажывалі ў файе Дома культуры пад лірычную музыку цымбал і піяніна, пад песні ў выкананні салістаў дзіцячай школы мастацтваў і Дома культуры. Шапацелі лісцем дрэвы, адчуваўся лёгкі павеў ветрыку…
На адкрыццё выставы сабраліся вучні аддзялення выяўленчага мастацтва школы.
– Для чаго ладзяцца такія выставы? – задаўся пытаннем загадчык аддзялення Міхаіл Аляксеевіч Майбародзін. І тут жа адказаў на сваё пытанне: – Кожная экспазіцыя з’яўляецца важнай падзеяй у жыцці як самога мастака, так і жыхароў той мясцовасці, дзе карціны выстаўляюцца. Але выставы арганізоўваюцца і для таго, каб нашы вучні змаглі пазнаёміцца з карцінамі майстра, вывучыць кампазіцыю, святло, колер, каларыт яго твораў. Магчыма, гэтая выстава запаліць у юных душах агеньчык, які яны пранясуць праз усё жыццё і які дапаможа стаць ім знакамітымі мастакамі.
Першымі гледачамі персанальнай выставы Марата Клімава ў Драгічыне сталі і мясцовыя мастакі, такія як Валерый Дабраквашын і Пятро Мыслівец.
– Нарэшце і ў Драгічыне пачалі ладзіцца выставы мастакоў з іншых гарадоў! – задаволена адзначыў Пятро Сцяпанавіч, углядаючыся ў палотны Клімава. Ён выказаў пажаданне, каб і ў нашым райцэнтры з’явілася спецыяльнае памяшканне для афармлення мастацкіх выстаў, дзе б карціны змаглі іграць усімі фарбамі.
Незадоўга да персанальнай выставы Марата Клімава наведвальнікі гарадскога Дома культуры маглі пазнаёміцца з палотнамі таленавітага мастака з Ганцавічаў Івана Іванавіча Караленкі. Цяпер жа іх чакае дзівосны свет карцін члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Марата Рыгоравіча Клімава. Спяшайцеся ўбачыць!

Ніна ТКАЧУК
Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Розничный товарооборот по Дрогичинскому району полугодии 2024 года cоставил 83,9 млн. рублей

Об этом сообщили в главном статистическом управлении Брестской области....

Автомобильный парк Дрогичинского райпо пополнился новым автомагазином

Новая автолавка обслуживает 21 отдаленный населенный пункт нашего района...

Министр транспорта и коммуникаций встретился с коллективом АП № 15 г. Дрогичина

Сегодня в рамках единого дня информирования министр транспорта и...

К сведению недропользователей

Брестское областное управление Госпромнадзора информирует, что с июня 2024 г....