spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Прыгожыя вышыванкі з-пад рукі майстра

Дата:

Дэкаратыўна-прыкладная  творчасць –  гэта адно з лепшых хобі, за якім чалавек можа правесці свой вольны час. Ткацтва, разьба па дрэве, пляценне – далёка не поўны спіс заняткаў, якімі можна захапіцца і авалодаць іх сакрэтамі. Станоўчыя водгукі выклікае і тое, што людзі, маючы багаты вопыт у гэтай справе, перадаюць яго малодшым пакаленням. Вось і ў Імянінскай сярэдняй школе існуе гурток “Мастацкая вышыўка”,  на занятках якога вучні з цікавасцю пераймаюць асновы прыкладной творчасці. А выкладае іх настаўніца замежнай мовы Марыя Міхайлаўна Харытанюк.

Наша суразмоўніца вучылася вышываць з самага дзяцінства. А перадавала Марыі Міхайлаўне  свае  навыкі яе маці, Любоў Тарасаўна. Ёй зараз каля васьмідзесяці гадоў, але жанчына і сёння час ад часу бярэцца за любімы занятак. Любоў Тарасаўна  раней займалася і ткацтвам – вырабляла прыгожыя рэчы. У прыватнай калекцыі матулі і дачкі ёсць нямала характэрных экземпляраў. Найбольш прывабны з вырабаў – вясельны ручнік, вышыты яшчэ ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя, які Любові Тарасаўне перад шлюбам падарыла яе  хросная маці.

На занятку гуртка "Мастацкая вышыўка"
На занятку гуртка “Мастацкая вышыўка”

Жанчына з дапамогай іголкі, нітак і палатна робіць прыгожыя карціны, ручнікі, сурвэткі і інш. Як распавядае сама наша суразмоўніца, для яе гэта найлепшы спосаб з захапленнем правесці час. Вышываць яна можа цэлы дзень  запар, і натхненне да гэтага  не пакідае жанчыну. Работы Марыі Харытанюк неаднаразова былі на выставах у гарадскім Доме культуры: да Дня пажылых людзей, Дня настаўніка. У гэтым годзе яна  прымала ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”, па выніках якога жанчына атрымала сертыфікат пераможцы.

МайстарМарыя Міхайлаўна з радасцю прывівае любоў да гэтага рамяства вучням Імянінскай школы. Заняткі гуртка “Мастацкая вышыўка” наведваюць дзяўчаты і хлопцы з пачатковых класаў, а таксама некалькі пяцікласнікаў. Сярод поспехаў дзяцей у мінулым навучальным годзе можна назваць два першыя месцы ў раённым конкурсе “Прывітанне, свет”, а руплівая вучаніца Насця Капанько стала лепшай у раённых этапах конкурсаў “Баку-2015” і “Вясёлкавы калейдаскоп”. Нядаўна вырабы гурткоўцаў былі адзначаны на занальным этапе конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Радавод”, і ў хуткім часе дзеці  прымуць удзел у абласным спаборніцтве. Настаўніца і вучні школы часта наведваюць і віншуюць з юбілейнымі датамі  ветэранаў педагагічнай працы і кожнаму абавязкова дораць  вышыванкі, зробленыя сваімі рукамі.

МайстарЖанчына  раней вучыла вышываць і сваіх дачок, а зараз перадае асновы гэтага рамяства траім унучкам. Яны заўсёды прыязджаюць да бабулі на канікулы і часта разам праводзяць вечары за любімым заняткам.

Марыя Міхайлаўна з’яўляецца старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі   Імянінскага сельскага Савета. У будынку ўстановы ў яе ёсць уласны кабінет, сцены якога ўпрыгожваюць вышыванкі нашай суразмоўніцы, а таксама вырабы мясцовых ветэранаў.

– Хацелася б, каб большая колькасць пенсіянераў займалася прыкладной творчасцю. Гэта вельмі карысны занятак, таму што выклікае добры настрой і радасныя эмоцыі, – лічыць Марыя Міхайлаўна.

Андрэй РАСАФОНАЎ

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Светлана Бартош встретилась с коллективом Дрогичинского ТЦСОН

Депутат Палаты Представителей рассказала всем присутствующим о ходе Всебелорусского...

На старте “малинового” сезона познакомились с начинающим фермером

Ни для кого не секрет, что Дрогичинщина славится как...

В кинотеатре «Беларусь» проходит общенациональная премьера фильма «Время вернуться»

Перед началом показа этой военно-исторической драмы киностудии Беларусьфильм, посвященной...

Во всех районах Беларуси ограничено посещение лесов

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов....