spot_img

Трымае абарону перад старасцю

Дата:

Павольна і з вялікай натугай, абапіраючыся на кульбачку, пажылы вясковец пераадольвае свой звыклы шлях: ад парога дома да лавачкі ля плоту. Дзядуля доўга прыладжваецца, каб зручней сесці і размясціць хворыя ногі, і ўжо адтуль, грэючыся пад шчодрымі промнямі летняга сонейка, назірае за тым,што дзеецца наўкола. Перад яго вачыма, ля веснічак сядзібы, паўстае высачэзная ліпа, якая, нягледзячы на свой сталы ўзрост, зноў пачынае ўбірацца ў мядова-малочную квецень, пах якой разносіцца па ўсім двары.

91-гадовы ветэран вайны і працы Павел Рыгоравіч Барадзецкі з вёскі Дробаты
91-гадовы ветэран вайны і працы Павел Рыгоравіч Барадзецкі з вёскі Дробаты

“Дрэва хоць і старое, а ўгару цягнецца, а мяне ўжо больш да зямлі хіліць”, – спакойна і няскрушна, як аб нечым заканамерным, разважае мой 91-гадовы суразмоўнік, ветэран вайны Павел Рыгоравіч Барадзецкі з вёскі Дробаты. І дабаўляе: – Пагляджу наўкола, як жыццё віруе, і пачынае думацца, што і да мяне сілы вяртаюцца. Здаецца, устаў бы і зноўку за справу ўзяўся б. Вачыма ўсё перарабіў бы, а вось ногі ўжо не трымаюць.

У сваіх цяперашніх балячках ён вінаваціць праклятую вайну, калі суткамі прыходзілася мерзнуць у акопах, па пояс седзячы ў ледзяной вадзе, спаць на снежнай пярыне, не зважаючы на холад, пераадольваць многія нязручнасці і нягоды. А пазней, які лічыць П.Р.Барадзецкі, усё гэта абярнулася хваробамі.

Але ж Павел Рыгоравіч даволі моцна трымае абарону перад старасцю і нямогласцю, і цяпер застаўся ці не адзіным удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны на ўсю ваколіцу. “А быў час, калі ветэраны з нашага сельсавета, збіраючыся на святочны мітынг, ішлі цэлай калонай”, – са смуткам прыгадвае пажылы пенсіянер…

Вясковец расказвае, што нарадзіўся і рос ён у вялікай шматдзетнай сям’і. Спачатку ўсе яны жылі ў Ліпніках, а потым пераехалі ў Крамно, на радзіму маці, якая была адзінай дачкой у сваіх бацькоў і магла разлічваць на іх падтрымку. Там Барадзецкіх і застала вайна.

А неўзабаве акупанты пачалі вывозіць маладых і здаровых юнакоў і дзяўчат на прымусовыя работы ў Германію. Схапілі і 18-гадовага Паўла, але ж ён неяк злаўчыўся і ўцёк праз акно. Вярнуўся дадому, пачаў хавацца, бо разумеў, што другі раз такога шанцавання не выпадзе. Потым юнак пайшоў у партызанскі атрад імя Макарэвіча, а адтуль – на фронт.

Спачатку яго навучылі абыходзіцца са станкавым кулямётам, з якім навабранец і адправіўся на перадавую. Былы франтавік П.Р.Барадзецкі ўспамінае, што на першым часе, калі знаходзіліся ў абароне, ён прыслухоўваўся да ўсякіх шорахаў і гукаў, і як толькі пачыналі страляць – хутчэй хаваўся ў акопах. Але ж бывалыя байцы супакоілі навабранца: “Можаш не прыгінацца і не палохацца, бо ты сваёй кулі ўсё роўна не пачуеш…”

А потым баец асвоіўся, прывык да таго, што смерць заўжды крочыла поруч, і перастаў баяцца. “Здараліся на фронце і перадышкі, але бывала і такое, што на кожным метры зямлі снарад узрываўся. На вачах гінулі сотні людзей, таму на фронце я жыў адным днём: сёння ўцалеў у баі – і дзякуй Богу! А заўтра – як ужо атрымаецца…” – з горыччу ўспамінае ветэран.

У баях пад польскім горадам Седліцы Паўла Барадзецкага параніла ў плячо. Ён трапіў у шпіталь, пасля чаго байца накіравалі на вучобу. А далей і вайна закончылася.

Дамоў салдат быў дэмабілізаваны толькі ў 1947 годзе. Хутка былы франтавік ажаніўся, стаў ладкаваць мірнае сямейнае жыццё. Працаваў ветэран у калгасе, разам з жонкай яны зладкавалі добры дом у вёсцы Дробаты, выгадавалі дзяцей, дачакаліся ўнукаў. А калі гаспадыня памерла, даглядаць пенсіянера ўзялася старэйшая дачка. Але ж некаторы час таму назад і яе не стала. І тады пажылога бацьку забрала да сябе яго другая дачка, Марыя Паўлаўна Кузьмічова, якая жыве пры самым уездзе ў Дробаты, у мястэчку, якое некалі мела назву Калёнія…

Ветэран нетаропка выходзіць на двор, прысаджваецца на лавачку і ўдыхае гаючы водар квітнеючай ліпы. Яны – чалавек і дрэва – доўгажыхары ў гэтых мясцінах. І хто ведае, колькі ім суджана быць поруч, на адным двары…

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине наградили лучших тренеров и победителей спартакиады

Вчера отмечался День работников физической культуры и спорта. Сегодня,...

Определены победители районного этапа «Властелин села»

Сегодня, 18 мая, в агрогородке Бездеж на территории музея...

Главного инженера предприятия в Дрогичинском районе задержали за взятку

Главного инженера предприятия в Дрогичинском районе задержали за получение...

Губернаторы областей принимают участие в ежегодном сборе “Военная безопасность и оборона государства”

Развитие военно-политической обстановки в мире и непосредственно вокруг Беларуси...