spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

У Бездзежы святкавалі Масленіцу

Дата:

Вясёлае гулянне з нагоды старажытнага народнага свята Масленіцы сабрала ў нядзелю сялян, гараджан і нават настаўнікаў адной з брэсцкіх гімназій на падвор’і этнасялянскай сядзібы «Каля Плэса» ў Бездзежы.

У Бездзежы святкавалі Масленіцу У Бездзежы святкавалі Масленіцу

На працягу стагоддзяў славяне адзначаюць Масленіцу на памежжы Зімы і Вясны. Сёлета прысутнасць матухны Зімы ў нашай мясцовасці была амаль непрыкметнай: непрацяглы час гаспадарылі маразы, і ўжо напрыканцы лютага з выраю вярнуліся шпакі з журавамі. І ўсё ж традыцыя святкавання вызвалення зямлі з зімовага палону не была парушана.

У Бездзежы святкавалі Масленіцу У Бездзежы святкавалі Масленіцу

Ад абеду ў нядзелю “Каля Плэса” паветра брыяла водарам свежаспечаных бліноў і шашлычкоў. За дзве шчакі ўміналі дарослыя і дзетвара падобныя на веснавое сонейка блінкі. Неаб’яўленае спаборніцтва разгарнулася паміж прафесіяналамі з райспажыўтаварыства і жанчынамі, якія працуюць на этнасядзібе. Апошнія смажылі бліны на дровах і прапаноўвалі іх гасцям з варэннем і са старажытнай сялянскай прысмакай – макухай. Шмат смеху выклікаў конкурс на найбольш спрытнага едака бліноў. А каб тыя бліны ды шашлыкі не абцяжарылі жываты, можна было размяцца з гірай, мячом ці пакідаць дроцікі, паўдзельнічаць у захапляльных гумарыстычных іспытах. Так, напрыклад, зусім маладыя дзяўчаты добра павесялілі публіку, пакуль “вязалі” венікі на хуткасць.

У Бездзежы святкавалі Масленіцу У Бездзежы святкавалі Масленіцу

Ногі самі прасіліся ў скокі. Не змаўкаючы, ліліся песні ў выкананні народных калектываў “Сваякі”, “Купалінка”, “Зараначка” і іншых выканаўцаў. Да ўдзелу ў святочнай дзеі было прыцягнута шмат людзей і нават конь па мянушцы Індзеец, які жыве на этнасядзібе. З-за адсутнасці снегу Індзейца запраглі ў распісную брычку на колавым ходзе, ён з вецярком катаў усіх жадаючых па наваколлі.

У Бездзежы святкавалі Масленіцу

А тым часам у аддаленым куточку сядзібы, побач з гаспадарчым вадаёмам, свайго часу чакала чучала Зімы. І хаця знешне, апранутае ў сялянскае адзенне, яно выглядала даволі прывабліва, кожны разумеў, што спаліць яго неабходна. Бо яно сімвалізуе нешта цёмнае, нядобрае. Па меры таго, як полымя з’ядае і самое чучала, і салому, і стары штыкетнік, з якіх змайстравана вогнішча, зямля абуджаецца пасля зімовага сну і гатуецца да новай вясны, да новага жыцця.

Узяўшыся за рукі, у вясёлым караго- дзе правялі ўдзельнікі масленічнага гуляння Зіму і адкрылі свае сэрцы Вясне…

Ніна ТКАЧУК

НА ЗДЫМКАХ: Масленіца на этнасядзібе “Каля Плэса”

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...