spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

АКНО Ў ПРЫРОДУ

Дата:

Вясна… Кожны раз яна прыходзіць быццам упершыню. І “мир опять предстанет странным, закутанным в цветной туман”… Усё вышэй падымаецца і цяплей грэе сонца, даўжэюць дні. Журчаць жвавыя ручаі, і мы радуемся, што ёсць такая дзівосная пара года – усёажыўляючая, жыватворная. Хочацца хадзіць па лесе, дыхаць пахамі зямлі, якая абуджаецца пасля доўгай спячкі, марыць, усміхацца. Прыбліжэнне цяпла здаўна радавала чалавека. Гэтае пачуццё ён перадаваў у прыказках, песнях. І не выпадкова гэтая пара названа нараўне з сонцам – яснай, значыць, прыгожай і вясёлай. А навін у веснавыя дні ўсюды – і на зямлі, і ў паветры. Глыбіня лесу яшчэ бялее снегам, а на прагрэтых сонцам схілах упэўнена кранаецца ў рост падбел. Можна знайсці вузкія купалы яго бутонаў, у тры слаі пакрытыя зеленавата-фіялетавай луской: так больш надзейна перачакаць ра-нішнія замаразкі. А міне некалькі першых красавіцкіх дзён, і вось ужо ўспыхнуў ён жоўтымі свечкамі. Памытыя расталай вадой, ззяюць на лясных палянах пад-снежнікі, цвіце воўчае лыка, якое стала ў апошні час рэдкім. Пчаляры выстаўляюць вуллі – ляціце, рэзвыя пчолкі, насіце даніну духмяную. І ўсё ж крылатых працаўніц апярэджваюць махнатыя чмялі: у “баярскіх” шубах, цяжкія, важныя. Гудзяць басавай струной, пералятаючы з кветкі на кветку, у пылку капаюцца. У зацішшы, на прыгрэве мільгаюць матылькі. Самцы ў стракатым убранні, самкі – бледныя, няяркія. А вось і божыя кароўкі. Ажылі, забегалі на сонцы. На панцырных надкрыллях кропінкі. Для насякомаядных птушак гэта папярэджанне: не бяры неядомае. Яно і да лепшага: чырвоныя малюткі знішчаюць лічынкі тлі, з’яўляючыся першымі памочнікамі ў біялагічнай ахове раслін. У лясных глухаманях ажываюць мурашнікі. У іх глыбіні адчыняюцца патайныя дзверцы, і на святло выходзяць маленькія лясныя працаўнікі. Калі цяпер паднесці руку да іх дома, то сотні танюсенькіх фантанчыкаў пырснуць у далонь. Не, не падабаецца мурашам умяшанне ў іх справы! З дня на дзень узрушаюцца рэкі і азёры. Талая вада лекавая. Многія птушкі спяшаюцца зрабіць далёкія пералёты, каб не прапусціць снежніцы, напіцца ўдосталь. Першымі да нас, ужо ў сакавіку, прылятаюць гракі, шпакі, лясныя жаваранкі, зяблікі. Крыху пазней – дразды, малінаўкі, пеначкі, сітаўкі, іншая драбната. А як пойдзе лёд на рэках, прыбываюць гусі, качкі, кулікі. У гэты час лясы, балоты напаўняюцца іх звонкімі галасамі. Асцярожна, на вялікай вышыні прылятаюць з-за сіняга мора жураўлі. Далёка чуваць іх крыкі. “Журавушка курлыча – аб цяпле вестку падае”, сцвярджаюць у народзе. Многія спыняюцца ў нас толькі на пералёце: на поўнач цягнуць. Але тыя, што застаюцца, выбіраюць глухія балоты. Як прыбудуць, збяруцца адусюль на таковішча. Вось тут і пачынаюцца танцы. Стануць на зары ў круг шэрыя ды даўганокія, а пасярод карагода, два завадзілы: прысядаюць, кланяюцца, трубяць, выцягнуўшы шыі. Стомяцца – ім на змену другая пара выходзіць. Жураўліныя танцы – відовішча цікавае. Але паглядзець іх рэдка каму ўдаецца. Звычайна ў красавіку прачынаюцца пасля доўгай спячкі зверы. Вылазяць на сонца вожык, барсук, хамяк, пракладвае новыя тунелі крот, знаходзячы і з’ядаючы масу лічынак шкоднікаў-жукоў. Шнырыць у пошуках леташніх ягад мядзведзіца з медзведзянятамі, разграбае мурашнікі. У глухіх бураломах хаваецца сямейства шэрых разбойнікаў. Ваўчаняты яшчэ маленькія, бездапаможныя, таму “маці” корміць і ахоўве іх, а “бацька” здабывае харч. Ціхіх месц для ацёлу шукаюць ласіхі, казулі. Толькі ў канцы месяца паявяцца ў іх дзеці. Праз дзень-два пасля нараджэння яны ўжо на нагах – і ўслед за маці… Дарэчы, у красавіку ў лісіцы паяўляюцца 4-6 цёмна-бурых лісянят, ваўчыца прыносіць ад двух да васьмі ваўчанят. З папаўненнем – ласі, куніцы, барсукі, бабры. У красавіку пачынаецца нераст у многіх рыб. На залітых паплавах гуляюць шчупакі. Маладыя асобіны паспелі аднерасціцца раней, цяпер чарга астатніх. Вось месяц да апошніх дзён наблізіўся. Адшумела, адбушавала паводка. Усё больш прама і даўжэй льюцца сонечныя промні на зямлю. Дзень прыбавіўся прыкметна – на дзве з палавінай гадзіны. Але што гэта? Неба зацягнулі цёмныя воблакі, сонца амаль не праглядвае, надвор’е псуецца. За дробным дожджыкам пасыпалася белая крупа. Такая з’ява ў красавіку не рэдкасць. Здараюцца і замаразкі. Але вось ізноў засвяціла сонейка, растаў у лічаныя мінуты лёгкі сняжок, і ў разагрэтым паветры пачуліся вясёлыя галасы аўсянак, шпакоў, гракоў, у лазурным небе зазвінеў жаваранак. Заззяў ласкавымі фарбамі ранневеснавы лес. Міне некалькі дзён – і іх зменіць малахіт зеляніны. Вясна поўнасцю ўступае ў свае правы.

Пётр ПАДЛУЖНЫ, жыхар вёскі Белін, наш няштатны карэспандэнт.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...