САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ РАЁНА Ў СТУДЗЕНІ-ВЕРАСНІ 2010 ГОДА

, , Leave a comment

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
У студзені-верасні 2010 года прамысловымі прадпрыемствамі раёна атрымана прадукцыі (работ, паслуг) у бягучых цэнах на суму 118105 млн. рублёў.
Аб’ём выпушчанай прадукцыі (работ, паслуг) павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных адпускных цэнах на 21,8%. Удзельная вага новай прадукцыі ў агульным аб’ёме вытворчасці склала 7,8% супраць 9,6% у студзені-верасні 2009 года.
Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці на прамысловых  прадпрыемствах у фактычных цэнах склалі 47,2% (у сту-дзені-верасні 2009 года – 66%).
Спажывецкіх тавараў выпушчана на суму 38680 млн. рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года  аб’ём гэтых тавараў узрос на 17,4%.
За студзень-жнівень 2010 года прамысловыя прадпрыемствы атрымалі 3325 млн. рублёў чыстых страт.
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Раслінаводства. Па стану на 1 кастрыч-ніка 2010 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) былі скошаны на 19065 гекатарах – на 100% да плошчы, што падлягала да ўборкі. Намалочана 55161 тона збожжа. Ураджайнасць з 1 гектара склала 28,9 цэнтнера  супраць 36,5 цнт у 2009 годзе.
У сельгасарганізацыях нарыхтавана 21524 тоны сена, 108583 – сенажу, 135066 тон сіласу. Усяго назапашана кармоў з траў (у перараразліку на кармавыя адзінкі) 75494 тоны, што склала 130,2% у параўнанні з 1 кастрычніка 2009 года. На ўмоўную галаву жывёлы (без свіней і птушкі) нарыхтавана кармоў з траў па 21,9 цэнтнераў кармавых адзінак супраць 16,9 ц к.а. у 2009 годзе.
Жывёлагадоўля. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна рэалізавана жывёлы на забой (у жывой вазе) 6143 тоны. Пры гэтым буйной рагатай жывёлы прададзена 3846 тон (62,6% ад агульнай рэалізацыі), свіней – 2283 тоны (37,2%).
Надоена 52428 тон малака – на 3256 тон (на 6,6%) больш, чым у студзені-верасні 2009 года. Па ўсіх каналах збыту рэалізавана 43876 тон малака. Яго таварнасць склала 83,7% супраць 85,6% у мінулым годзе.
Сярэдні надой малака ад каровы склаў 3452 кілаграмы (за 9 месяцаў 2009 года – 3342 кілаграмы).
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1 кастрычніка склала 45194 галавы і павялічылася ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам на 217 галоў.  Пага- лоўе кароў склала 15931 галаву, свіней – 22197 галоў – адпаведна на 595 і 918 галоў больш, чым летась.
За студзень-жнівень 2010 года сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна атрымалі 12861 млн. рублёў чыстага прыбытку.
ІНВЕСТЫЦЫІ Ў АСНОЎНЫ КАПІТАЛ І БУДАЎНІЦТВА
На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна за 9 месяцаў 2010 года выкарыстана 123669 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах складае 106,8% да ўзроўню мінулага года.
За гэты перыяд будаўніча-мантажныя работы выкананы на 65820 млн. рублёў, што склала 53,2% у  агульным аб’ёме інвестыцый. У параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года аб’ём будаўніча-мантажных работ павялічыўся на 6,5%.
Асноўнымі мэтавымі паказчыкамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2010 годзе за кошт усіх крыніц фінансавання прадугледжваецца ўвесці ў эксплуатацыю 32 тысячы кв.м агульнай плошчы жылля. Здадзена ў строй 25935 кв.м, што склала 81% да задання на год і 115,1% да ўзроўню 9 месяцаў 2009 года.
У сельскай мясцовасці пабудаваны жылыя дамы агульнай плошчай 8251 кв.м, што склала 31,8% ад іх агульнага ўводу.
Падрадныя работы выкананы на 61004 млн. рублёў – на 17,3% больш, чым у аналагічным мінулагоднім перыядзе.
За студзень-жнівень 2010 года сума чыстага прыбытку ў будаўніцтве склала 1806 млн. рублёў.
СПАЖЫВЕЦКІ РЫНАК
Рознічны тавараабарот гандлёвых арганізацый, уключаючы грамадскае харчаванне, склаў 101382,8 млн. рублёў. Харчовых тавараў прададзена насель-ніцтву на суму 60084,2 млн. рублёў, нехарчовых – на 41298,6 млн. рублёў.
За 8 месяцаў 2010 года аб’ём платных паслуг, аказаных насельніцтву праз усе каналы рэалізцыі, склаў 17790,5 млн. рублёў, або ў фактычных цэнах 114,8% да ўзроўню мінулага года.
З агульнага аб’ёму платных паслуг аб’ём бытавых паслуг, аказаных насельніцтву праз усе каналы рэалізацыі, склаў 4026,6 млн. рублёў, што ў фактычных цэнах на 28,6% больш, чым за адпаведны перыяд 2009 года.
РАЁННЫ АДДЗЕЛ СТАТЫСТЫКІ.

(Visited 13 times, 1 visits today)
 

Оставьте комментарий

(*) Required, Your email will not be published