Школьныя будні — разам і назаўжды!.. 4 кастрычніка — Дзень настаўніка

Дата:

«Весь гонар настаўніка – у вучнях, у росце пасеянага ім насення…» – дадзенай думкі прытрымліваўся вялікі рускі вучоны-энцыклапедыст Дзмітрый Мендзялееў. І з гэтымі мудрымі, асноватворнымі ў педагагічнай практыцы словамі, на ўсе сто адсоткаў згодная і Наталля  Георгіеўна Крыцкая – педагог СШ №1 з вялікім стажам працы, які шчыра і самааддана любіць свой родны прадмет, хімію, і сваю прафесію.

Зусім хутка настаўнікаў з усіх куткоў нашай краіны будуць віншаваць удзячныя вучні і іх бацькі. І ўсе ў чарговы раз умацуюцца ў думцы: педагог – гэта гучыць горда!

– Вядома, галоўная заслуга настаўніка – у дасягненнях дзяцей, – разважае Н.Г.Крыцкая. – Гэта вялікая радасць, бо ў вучня мы ўкладваем душу, веды, сілы, час.

Яна з непрыхаванай цеплынёй успамінае свае школьныя гады і свайго брэсцкага настаўніка Веру Іванаўну Іванову.

Аднолькава паспяхова і лёгка Наталлі Георгіеўне пакараліся «і фізіка, і лірыка». Таму і школу дзяўчына скончыла з залатым медалём. Але любоў і павага да настаўніка хіміі прадвызначылі лёс Н.Г.Крыцкай.

Удзячная Наталля Георгіеўна і калектыву СШ №1, у які яна ўлілася ў далёкім 1994-м годзе. Тагачасны дырэктар навучальнай установы Мікалай Іванавіч Шумік, завуч Валянціна Рыгораўна Вакульчык навучалі маладога спецыяліста педагагічным асновам. І зараз Н.Г.Крыцкая ўспамінае, што гэта быў нават не калектыў, а адна вялікая сям’я аднадумцаў.

Ці не пашкадавала яна пра выбар прафесіі?

– Ведаеце, калі задаюся пытаннем, кім магла быць, акрамя як педагогам, то не знаходжу іншых варыянтаў. Разумею, што ў другіх прафесіях не змагла б сябе настолькі праявіць, – пераканана гераіня гэтага матэрыялу. – Хоць і падабалася матэматыка, але я б дакладна не стала бухгалтарам, паколькі не хацелася б ўсё жыццё займацца сумнымі падлікамі. Так, мне блізкая прафесія ўрача, бо гэта праца з людзьмі. Але чым добрая прафесія настаўніка? Тым, што ты пастаянна знаходзішся з дзецьмі. І вучачы – вучышся сам. Яны даюць зарад энергіі. І калі я сустракаю калег-пенсіянераў – не здзіўляюся, чаму яны добра выглядаюць, бадзёрыя і аптымістычныя. Таму што ўсё жыццё прапрацавалі разам з дзецьмі! А гэта добрая энергетычная падсілкоўка. З дзецьмі не засумуеш!

Наталля Георгіеўна лічыць, што пакаленне школьнікаў «дзевяностых» гадоў і цяперашняе – асабліва не адрозніваюцца. І тады, і цяпер дзеці былі розныя: шкодныя, здольныя, творчыя. Проста змяніўся час, і адпаведна, школьнікі.

– Існуе меркаванне, маўляў, дзеці становяцца горшымі, лянуюцца. Але гэта няпраўда! – кажа педагог. Усе пакаленні школьнікаў матываваныя на дасягненне якога-небудзь выніку. Яны імкнуцца атрымаць Дыплом на алімпіядах, паспяхова здаць цэнтралізаванае тэсціраванне, што дазволіць паступіць у прэстыжную ВНУ. Вядома, зараз у хлопчыкаў і дзяўчынак больш спакусаў. І перш за ўсё бацькам і педагогам трэба мець мудрасць, каб хоць часткова засцерагчы дзяцей ад іх, навесці на правільную думку.

– Вы строгі педагог? – цікаўлюся ў Наталлі Георгіеўны.

На твары маёй суразмоўніцы з’яўляецца прамяністая ўсмешка. «Напэўна, пра гэта лепш у дзяцей спытаць!» – гаворыць выкладчык.

Яна прызнаецца, што ў сваёй паўсядзённай практыцы не трывае фамільярнасці. Але пры гэтым на кантакт з вучнямі ідзе з задавальненнем. Можа на ўроку дазволіць і пажартаваць.

– У мяне ёсць свае дзеці. Старэйшая дачка – студэнтка ўніверсітэта, малодшая – шасцікласніца. І я адчуваю настрой вучняў. Разумею, у кожнага з іх могуць быць розныя прычыны быць гарэзнымі ці сумнымі. Таму нельга абысціся без індывідуальнага падыходу да кожнага. Ёсць тыя, якія любяць хімію, алімпіяднікі – з іх адзін попыт, а ёсць і такія, у каго ад прыроды няма хімічнай, матэматычнай логікі. І трэба ўлічваць здольнасці і інтарэсы кожнага. Але, прапрацаваўшы больш за 20 гадоў, я ўпэўнена: толькі патрабавальны настаўнік можа даць веды, з якімі дзіця будзе крочыць далей па жыцці і вырасце дастойным грамадзянінам сваёй краіны.

Прафесію настаўніка цяпер звычайна асацыіруюць з невялікай зарплатай. Але Н.Г.Крыцкая лічыць: з гэтым не варта суадносіць працу. Яна анарыцца тым, што яе вучні атрымалі моцныя веды і цяпер працягваюць прафесійна расці ў прэстыжных універсітэтах Беларусі і за мяжой. Многія дзякуюць свайму выкладчыку за тое, што на першых курсах яны даволі лёгка авалодалі хіміяй, таму што ў школе была закладзена добрая база.

Н.Г.Крыцкая і дзесяцікласнік Дзяніс Салавей шмат працуюць над падрыхтоўкай да алімпіяды па хіміі
Н.Г.Крыцкая і дзесяцікласнік Дзяніс Салавей шмат працуюць над падрыхтоўкай да алімпіяды па хіміі

Дарэчы, апошнія дзесяць гадоў вучні Наталлі Георгіеўны займаюць прызавыя месцы на раённых алімпіядах, ёсць у іх скарбонцы і Дыпломы, пахвальныя лісты з абласных спаборніцтваў па хіміі.

– Алімпіядны рух – гэта праца з адоранымі дзецьмі. І галоўнае не ўпусціць іх, падштурхнуць да заваявання новых вышынь і рубяжоў, – разважае Н.Г.Крыцкая.

Вялікія надзеі цяпер яна ўскладае на дзесяцікласніка Дзяніса Салаўя, які ў мінулым годзе стаў пераможцам раённай алімпіяды і годна выступіў на абласным этапе. Старанне хлопца з часам можа выліцца ў добры вынік.

Праца настаўніка хіміі не засталася незаўважанай. У гэтым годзе партрэт Наталлі Георгіеўны можна ўбачыць на раённай Дошцы Гонару, да чаго выкладчык ставіцца спакойна. Аднак пры гэтым заўважае:

– Калі я з’яўляюся ўвасабленнем усяго настаўніцтва раёна – гэта прыемна. Нарэшце сталі адзначаць сярод лепшых арганізацый і ўстаноў і прадстаўнікоў школы. Безумоўна, добра, калі тваю працу ўбачылі, але галоўнае – каб працу педагогаў паважалі і шанавалі вучні, бацькі і калегі…

Аляксей НАУМАВЕЦ

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...