spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ІНВЕСТЫЦЫІ Ў ДАБРАБЫТ ВЯСКОЎЦАЎ

Дата:

Сярод людзей нярэдка даводзілася чуць: кінеш наперад – зной-дзеш ззаду. У жыцці старшыні Асавецкага сельвыканкама У.С.Піўня таксама здаралася, што тая ці іншая добрая справа, зробленая для калектыўнага дабрабыту, пачынала служыць і яму самому…

Памятае Уладзімір Сяргеевіч, як, закончыўшы інстытут механізацыі ў сталіцы, адслужыўшы ў войску на Далёкім Усходзе і папрацаваўшы галоўным інжынерам сельгаспрадпрыемства на сваёй радзіме – у Брашэвічах, ён быў накіраваны на пасаду старшыні калгаса “Рассвет”, дзе знаходзіўся з 1984 па 2002 год. І за гэты час на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі – у Папіне – фактычна быў абуладкаваны сапраўдны аграгарадок з добраўпарадкаванымі кватэрамі, лазнева-пральным комплексам, якому зайздросцілі гарадскія гаспадыні, з асфальтаванымі дарогамі, якімі былі злучаны ўсе населеныя пункты калгаса.
“Цяпер па адной з гэтых дарог, якая ідзе праз Вульку Папінскую, я езджу на работу ў Осаўцы”, — зазначае У.С.Півень.
У 2007 годзе, калі Уладзімір Сяргеевіч быў прызначаны старшынёй Асавецкага сельвыканкама, тут толькі пачыналася будаўніцтва аграгарадка. І ён адразу акунуўся ў звыклыя гаспадарчыя клопаты, паколькі ў яго былі і неабходны вопыт вясковага добраўпарадкавання, і імкненне надаць цэнтральнай сядзібе сельсавета і сельвыканкама сучасны, адноўлены выгляд. Што змянілася ў абліччы вёскі Осаўцы і ў якасці жыцця тутэйшых людзей з атрыманнем статуса аграгарадка?
Па словах У.С.Піўня, рэканструкцыя, рэстаўрацыя ці глабальная перабудова закранулі ўсе вясковыя аб’екты, паколькі кожны з іх з’яўляецца па-свойму значным і адметным у тутэйшай гаспадарчай ці сацыяльна-бытавой сферы. Сучасныя будаў-нічыя тэхналогіі і ўмелыя рукі майстроў да непазнавальнасці змянілі аблічча Асавецкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы – дзіцячага сада-ясляў. Старое, непрыгляднае памяшканне ператварылася ў сапраўдны палац асветы са светлымі класамі, прасторнай спартыўнай залай, сучаснай пляцоўкай для дзіцячых забаў. І ў такім выпадку шанцы на дастойнае эстэтычнае выхаванне мясцовых дашкалят і школьнікаў значна павя-лічваюцца.
Немалаважнае значэнне для жыхароў сельскай мясцовасці мае даступнасць і якасць медабслу-гоўвання. У Осаўцах ёсць урачэбная амбулаторыя, дзе працуюць вопытны доктар агульнай практыкі Жанна Мікалаеўна Кароль і ўсе неабходныя спецыялісты сярэдняга медперсаналу. З абуладкаваннем аграгарадка пералік медыцынскіх паслуг у Осаўцах пашырыўся: паявілася абсталяванне для правядзення аналізу крыві, кардыяграмы сэрца. Ёсць у амбулаторыі фізіятэрапеўтычны кабінет, стацыянар на 4 месцы, паспяхова працуе стаматалагічны кабінет, дзе ўстаноўлена сучаснае абсталяванне. Адноўлена і аптэка, дзе можна набыць неабходныя лекі. Таму апошнім часам у райцэнтр накіроўваюцца толькі тыя з вясковых пацыентаў, каму патрэбна кансультацыя спецыялізаванага доктара.
Па назіраннях Уладзіміра Сяргеевіча, запатрабаванымі з’яўляюцца і банкаўскія паслугі. Калі раней вясковы філіял “Беларусбанка” туліўся ў канторы сельгаспрадпрыемства, то з абуладкаваннем аграгарадка ён размясціўся ў асобным будынку. А малады спецыяліст гэтай сферы дзейнасці Таццяна Сяргееўна Максімовіч з дапамогай камп’ютэра аказвае сваім аднавяскоўцам даволі шырокі спектр банкаўскіх паслуг – ад афармлення грашовых укладаў, хуткіх пераводаў, страховак да аперацый па пластыкавых картачках.
У населеным пункце ўстаноўлена каля 10 кіламетраў новай агароджы, заасфальтаваны вуліцы, адна з якіх вядзе да мясцовага Свята-Міхайлаў-скага храма, што пабудаваны ў канцы 17 ст. і з’яўляецца помнікам народнага дойлідства. У царкве шмат гадоў служыць айцец Віктар, які з’яўляецца сапраўдным духоўным пастырам для многіх праваслаўных вернікаў. Яго пропаведзі збіраюць нямала прыхаджан, у тым ліку – і прыезджых. Як патлумачыў старшыня сельсавета, добрую справу для паломнікаў і жыхароў аграгарадка зрабіў калектыў Драгічынскага ДРБУ-177 на чале з В.І.Жытковічам. Асфальтуючы вуліцу, дарожнікі абуладкавалі ля храма і дзве дабротныя аўтастаянкі, якія не былі прадугледжаны праектам.
На дабротнае і камфортнае жыццё насельнікаў аграгарадка “Асавецкі” працуюць прыгожы Дом культуры, бібліятэка, магазіны, комплексна-прыемны пункт бытавога абслуговаўння, паштовае аддзяленне і шэраг іншых аб’ектаў. Па сведчанню нашага суразмоў-ніка, старшыні сельсавета У.С.Піўня, на іх капітальны рамонт, аднаўленне, добраўпарадкаванне было затрачана больш 10 млрд. рублёў. Але сродкі, укла-дзеныя ў дабрабыт вяскоўцаў, заўжды акупяцца. Ад людзей выйшла і людзьмі пацвярджаецца, што ўсякае дабро, кінутае наперад, — дабром і вяртаецца…

Галіна ШАФРАН.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Светлана Бартош встретилась с коллективом Дрогичинского ТЦСОН

Депутат Палаты Представителей рассказала всем присутствующим о ходе Всебелорусского...

На старте “малинового” сезона познакомились с начинающим фермером

Ни для кого не секрет, что Дрогичинщина славится как...

В кинотеатре «Беларусь» проходит общенациональная премьера фильма «Время вернуться»

Перед началом показа этой военно-исторической драмы киностудии Беларусьфильм, посвященной...

Во всех районах Беларуси ограничено посещение лесов

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов....