spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ЛІСТАПАД

Дата:

Лістапад – самы непрыемны месяц года. Дарогі раскісаюць ад бесперапынных дажджоў, вясковыя пясчаныя вуліцы патанаюць у гразі. Рэдкае цяпло можа раптоўна змяніцца мокрым снегам, а ранкам пад нагамі могуць быць замерзлыя лужыны.
Зусім кароткі дзень. На лістапад прыпадае дата, калі ноч становіцца ўдвая большая, чым дзень. Пажаўцела трава, ды і ўсё навокал стала нейкім бурым. У лесе зелянеюць толькі бруснічнік і журавіннік. Магчыма, гэтыя вечназялёныя хмызнякі захаваліся з таго часу, калі ўся зямля, да наступлення ледніка, была трапічным лесам. Вядома, лісце іх не вечнае, але трымаецца 3-4 гады і абнаўляецца паступова.
З зялёнымі лісточкамі зімуюць таксама некаторыя рэдкія травы, напрыклад, званочкі.
У жыхароў палёў і лясоў наступае галодная пара. Яны мала спадзяюцца на дапамогу людзей, а самі хаваюць свае запасы на зіму. У лесе іншы раз можна знайсці поўнае дупло арэхаў. Аднак не трэба насыпать імі кішэні, пакінуўшы без харчу вавёрку. Пад мохам птушкі хаваюць кучкі спелых жалудоў, разнастайнага насення дрэў, нават лічынак і вусеняў.
Там, дзе водзяцца совы, можна натрапіць на дупло, якое напоўнена мёртвымі мышамі і дробнымі птушкамі. Своеасабліва захоўваюць свае запасы тхары, норкі, гарнастаі. Здабычу (звычайна жаб) яны трымаюць у сваіх норах жывой, але нерухомай. Звяркі перакусваюць ім пазваночнік.
У вадаёмах і меліярацыйных каналах назіраецца восеньская мітусня баброў. Па начах яны падгрызаюць каля берагоў вербы, асіны, бярозы, таполі, валяць іх, раздзяляюць на даволі буйныя кавалкі і валакуць да сваіх хатак. Тут прыкопваюць на дне, каб не ўсплывалі. Верхнія канцы пасля ўмярзаюць у лёд і з’яўляюцца добрым свежым кормам для баброў.
Заядлы рыбалоў выдра ўжо перабралася бліжэй да хуткіх крыніц і рэк. Андатры і норкі шукаюць пад лёдам аддушыны, каб праз іх можна было выйсці наверх.
Зайцы-русакі апранаюць белыя шубы, каб зліцца з зімовым навакольным асяроддзем. На поўначы Беларусі бурыя мядзведзі залягаюць у час моцных снегападаў у бярлогу, і завея хавае іх сляды.
Дрэвы губляюць апошнія лісты. Расліны рыхтуюцца да халадоў, спыняецца іх рост. З гэтага стану яны выйдуць толькі вясной. Адна шэрая вольха цяпер ужо пачынае рыхтавацца да цяпла. На ёй з’яўляюцца каташкі, якія будуць цвісці вясной да сходу снега. Словам, кожны рыхтуецца па-свойму да халоднай зімы.

Пётр ПАДЛУЖНЫ,
жыхар вёскі Белін, наш няштатны карэспандэнт.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине вынесли приговор двум подросткам за умышленное причинение вреда имуществу

Вчера, 29 апреля, в СШ № 2 состоялось выездное заседание суда....

Дрогичинские волонтеры приняли участие в благотворительной акции

29 апреля в рамках сотрудничества с Белорусской Православной Церковью...

Появилась еще одна схема обмана: мошенники представляются сотрудниками “Белтелекома”

Появился еще один вариант обмана - мошенники представляются сотрудниками...

Стали известны обстоятельства убийства молодого мужчины в Дрогичине

В начале апреля 61-летний житель Дрогичина устроил у себя...