spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

І СЯНАЖ, І СЕНА

Дата:

Адначасова са жнівом, якое наблізілася да фінішу, у гаспадарках раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. Зараз для гэтай мэты выкарыстоўваецца другі ўкос траў, якія дзякуючы спрыяльным умовам надвор’я сёлета ўрадзілі ня-дрэнна.
Па стану на 10 жніўня ў цэлым па раёну план закладкі сенажу быў выкананы на 94,6 працэнта, назапашвання сена – на 75,6 працэнта. У выніку на адну ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 22,3 цэнтнера кармавых адзінак – на 0,7 цэнтнера больш, чым у такі час летась.
Найбольш арганізавана вядуць нарыхтоўку кармоў асобныя гаспадаркі. Так, план назапашвання сена выканалі ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Асавецкі”, “Асіпавічы”, райаграсэрвісе і ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”.
Удосталь будзе забяспечана ў зімовы перыяд буйная рагатая жывёла сенажом. Асабліва ў СВК “Радастаўскі”, “Імянінскі”, “Асавецкі”, “Ліпніцкі”, “Пенякова”, “Брашэвічы” і “Прыазёрскі”, дзе закладка гэтага каштоўнага корму вядзецца ўжо звыш плана.
Сянаж у рулонах нарыхтоўваюць тры гаспадаркі: СВК “Аляксеевічы-Агра”, “Асавецкі” і ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”. Яны назапасілі такога высокапажыўнага корму ўжо 2045 тон.
Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Микитск и Белая: решаем проблемы сообща

В прошлом выпуске «районки» (№ 15 от 19 апреля) вышла публикация о нашем...

Сергей Глинский: «Мы просто не имеем права останавливаться на достигнутых результатах»

На совещании о развитии села и повышении эффективности аграрной отрасли, которое...

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...