УРАДЖАЙ-2011

Дата:

Хлебаробы ААТ “Драгічынскі райаграсэрвіс” у першай палавіне дня 16 жніўня закончылі ўборку збожжавых культур, зжаўшы і абмалаціўшы іх на 1360 гектарах. Пасля абеду 2 камбайны былі выдзелены для жніва зерневых культур на прысядзібных участках вёсак Залужжа і Равіны, многія жыхары якіх вырошчваюць збожжа для развіцця і патрэб уласных гаспадарак.
Так, экіпаж камбайна КЗС-10 у складзе Мікалая Якаўлевіча Рапінчука і Аляксандра Уладзіміравіча Гука сёлета намалаціў 700 тон зерня. Цяпер механізатары ўбіраюць збажыну на прысядзібных участках жыхароў вёскі Равіны. Мы іх засталі за работай, калі яны заканчвалі абмалот пшаніцы на ўчастку Мікалая Васільевіча Казлоўскага. Вось што ён расказаў:
— Я працую ў райаграсэрвісе будаўніком, а мая жонка, Антаніна Мікалаеўна, бухгалтарам. Нягледзячы на гэта, трымаем гаспадарку. Для яе патрэб вырошчвалі 30 сотак пшаніцы. За лічаныя мінуты яе ўбралі камбайнеры за сімвалічную аплату.
Дарэчы, збожжаўборачныя камбайны аказваюць дапамогу па ўборцы зерневых культур не толькі работнікам райаграсэрвіса, але і ўсім іншым вяскоўцам. Праўда, апошнім за паслугі камбайна даводзіцца плаціць па больш высокіх тарыфах.
НА ЗДЫМКУ: жыхар вёскі Равіны Мікалай Васільевіч Казлоўскі са сваімі ўнукамі ў час уборкі пшаніцы на прысядзібным участку.
Фота Юрыя Сяргея.
Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Что нужно знать при выборе школьной одежды и принадлежностей

Подготовка к школе – это всегда особое время, когда родители...

Как обновить свидетельство о рождении ребенка

Конец августа – это время, когда родители начинают нервничать...

Успейте зарегистрировать СПМ

4 августа 2025 года Президент Республики Беларусь Александр Григорьевич Лукашенко подписал...

Жительница Аляски смогла отбиться от медведицы с помощью приемов джиу-джитсу

Жительница Аляски смогла отбиться от разъяренной медведицы весом более...