Адкуль Джыгля, Выглёнда, Толкаўка?..

Дата:

У вёсцы — свой звыклы парадак і традыцыі. Бывае, што ў сельскім населеным пункце чалавека лягчэй могуць успомніць і знайсці не па імені і прозвішчы (яны ж нярэдка паўтараюцца), а па вулічнай мянушцы. У такіх жартоўных назвах — неспазнаны пласт народнага гумару, трапных назіранняў,ёмкіх выказванняў. Яго навуковым даследаваннем і абгрунтаваннем пад кіраўніцтвам  сваёй настаўніцы Любові Васільеўны Фядчук з захапленнем займаецца  вучаніца Валавельскай АСШ Марына Мешчанчук. Летась па прапанове метадыста райаддзела адукацыі Таццяны Мікалаеўны Гацуковіч і дырэктара сваёй школы Іны Мікалаеўны Якоўчык яны падалі заяўку на ўдзел у  абласной навукова-практычнай канферэнцыі, і іх рэферат па гэтай тэме быў адзначаны Дыпломам 3 ступені.
Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Л.В.Фядчук прыгадвае, што матэрыял аб пахо-джанні тутэйшых вясковых мянушак яны пачалі збіраць тры гады таму назад. Сама Любоў Васільеўна – не з мясцовых: яна нарадзілася і вырасла ў Беліне, а ў Валавель была накіравана на работу пасля заканчэння педінстытута. Потым маладая настаўніца выйшла замуж і абуладкавалася з сям’ёю ў Драгічыне. Але ж на работу  вось ужо два дзесяцігоддзі па звычцы ездзіць у Валавель.
Настаўніца прызнаецца, што ў ажыццяўленні творчай задумкі — даследаваць паходжанне вясковых мянушак — ім з Марынай шмат у чым дапамагалі ветэраны педагагічнай справы, у прыватнасці, Марыя Пятроўна Жук і Ірына Юр’еўна Дзегцярова, якія даўно жывуць у тутэйшых мясцінах і добра ведаюць усіх людзей.У выніку атрымалася даволі цікавая і аб-грунтаваная навуковая праца, якую васьміклас-ніца Марына Мешчанчук з поспехам абараніла на  абласной канферэнцыі.
Паводле гэтага даследавання, па свайму першапачатковаму паходжанню мянушкі дзеляцца больш як на 10 груп. Напрыклад, Марыну і яе выкладчыцу зацікавіла вулічнае прозвішча “Тюмовэ”.  Пачалі распытваць людзей і высветлілі, што пайшло яно ад здарэння, у якое пад час вайны трапіў першапачатковы носьбіт гэтай мянушкі, і аб якім ён пазней усім расказваў наступнае:”Схаваўся я ў бочцы, а кулі па ёй — тюм,тюм,тюм”.    ”Джыгляй “ у іх населеным пункце называюць чалавека, які, у дзяцінстве ўпаўшы з дрэва, пачаў накульгваць ці, па-мясцоваму, джыгаць. “Выглёнда” атрымала такую мянушку таму, што за польскім часам іх сям’я жыла бедна, але яна любіла прыгожа апранацца, а добра выглядаць па-польску і азначае “выглёнда”.
Многія вулічныя мянушкі ў Валаўлі і Закозелі, як сцвярджаюць школьныя даследчыкі, пайшлі ад уласных імён і прозвішчаў. Да прыкладу, мужчына з дзяцінства носіць жартоўную мянушку Бадзірук таму, што ў малым узросце ён не мог чыста вымавіць імя сваёй маці — Фядора, а называў яе “Бадзёра”. Ёсць  у гэтых населеных пунктах  “Сашковы”(ад мужчынскага імя Сашка), “Кірушкіны”(ад Кірыла), “Сімуліны”(ад жаночага імя Серафіма, Сіма), “Гарахутылёвы”(ад кучаравых валасоў, якія ў вёсцы называюць “гарахы”), “Толкаўка”(пераехала з Толкава), “Царовы”(“я сам сабе цар” — калісьці любіў паўтараць чала-           век, за родам якога  і замацавалася адпаведная мянушка) і г.д.
Сельская настаўніца і яе вучаніца настолькі захапіліся сваім даследаваннем, што мяркуюць прадоўжыць гэту справу. Тым больш, што ў запасе — шмат неразгаданых мянушак. А калі ёсць ахвота — зладзіцца і работа.
Галіна ШАФРАН
Фота аўтара
Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Программа развития до 2030 года и подготовка встречи с учеными. Лукашенко заслушал доклады Головченко и Караника

Президент Беларуси Александр Лукашенко 29 октября заслушал доклады председателя...

Житель Дрогичинского района покатался на чужом автомобиле… недолго

Порой желание прокатиться на авто заставляет граждан идти на...

Лукашенко обозначил предложения Беларуси по мирной повестке. В фокусе санкции, миграция, ИИ

Президент Беларуси Александр Лукашенко на III Минской международной конференции...

Развитие ребенка должно быть на особом контроле

Учитель-­дефектолог ГУО «Дрогичинский районный центр коррекционно-­развивающего обучения и реабилитации» Ирина Кравчук...